Архив меток: пілігрымкі

Міністр унутраных спраў адказаў каталіцкім біскупам: “Дадатковых аплатаў за рэлігійныя мерапрыемствы не будзе”

20 мая Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спецыяльных службаў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Нагадаем, што 24 студзеня Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову №49 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі ...

Читать далее »

Святы Айцец дазволіў арганізоўваць пілігрымкі ў Меджугор’е

Папа Францішак афіцыйна даў сваю згоду на арганізаванне пілігрымак у Меджугор’е. Іх зараз могуць афіцыйна арганізаваць дыяцэзіі і парафіі, а не як раней яны маглі адбывацца толькі ў прыватнай форме. Пра гэта заявіў 12 мая 2019 г. Апостальскі Нунцый ў Босні і Герцагавіне, арцыбіскуп Луіджы Пецуто і спецыяльны Апостальскі візітатар, арцыбіскуп Генрык Хосэр. Як адзначыў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы ...

Читать далее »

“На аплату паслуг міліцыі”. Пілігрымкі ў Беларусі стануць платнымі?

Арганізатараў могуць абавязаць наймаць міліцыю для аховы пілігрымак. Каталіцкі блогер Арцём Ткачук падлічыў, колькі прыйдзецца заплаціць міліцыі арганізатарам (= удзельнікам) традыцыйных каталіцкіх пешых пілігрымак. Справа ў тым, што нядаўна выйшла пастанова Савета міністраў Беларусі №49, якое прадугледжвае абавязковыя паслугі міліцыі па ахове масавых мерапрыемстваў. Каталіцкі Касцёл штогод арганізуе дзясяткі пешых пілігрымак, найбольш масавыя – у Будслаў, якія таксама падпадаюць пад ...

Читать далее »

Больш за дзве з паловай тысячы пілігрымаў пяшком і на роварах прыбылі сёлета ў Будслаў

Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў у нядзелю 1 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 20-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Найбольшы шлях прайшла пілігрымка з Брэста, якая за 16 дзён пераадолела 537 кіламетраў. Па дарозе да іх далучаліся вернікі з іншых парафій,  і ў выніку ў Будслаў з Пінскай дыяцэзіі прыйшоў 271 вернік. З Маладзечна ў Будслаў прыйшло 250 чалавек, з ...

Читать далее »

Фаціма: пілігрымы вырушылі да марыйнага санктуарыя

Ужо каля 30 тысяч пілігрымаў з усёй Партугаліі вырушылі да марыйнага санктуарыя, каб разам з Папам Францішкам прыняць удзел у святкаванні стагоддзя з дня абʼяўленняў Панны Марыі, паведамляе gosc.pl Па прагнозах епіскапату Партугаліі колькасці пешых пілігрымаў, якія прыйдуць у Фаціму з усёй краіны будзе павялічвацца яшчэ па меншай меры на адну трэць. Пры дарогах, якімі крочаць пілігрымы, арганізавана каля 70 ...

Читать далее »