Архив меток: пілігрымка

У Шуміліна прыйшла пешая пілігрымка з Віцебска

У нядзелю, 13 мая, з Віцебскай парафіі Святой Барбары ў шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай прыйшлі 22 пілігрымы. Разам з вернікамі прыйшоў і пробашч гэтай парафіі айцец Кшыштаф Коц’ян ОР. Пілігрымка адбылася ў гонар 101-х угодкаў святкавання фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. Перад санктуарыем пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч, які акрапіў іх святой вадой. Потым пілігрымаў прывітаў ...

Читать далее »

З Аглоны ў Аглону: 100 дзён у шляху і малітве

Неўзабаве лета — пара пілігрымак. А здаралася вам удзельнічаць у пілігрымцы, якая доўжыцца 100 дзён? Сто дзён у шляху і малітве да стагоддзя незалежнасці Латвіі. Такую амбіцыйную мэту паставілі арганізатары паломніцтва-падзякі ўздоўж межаў краіны, якое пачалося з Аглоны, піша Vatican News. Нацыянальны Марыйны санктуарый — гэта не толькі пачатковы пункт, але і мэта, якую дасягнуць паломнікі 13 жніўня. У нядзелю, 6 ...

Читать далее »

Адбылася пілігрымка жанчын з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

6 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзявяты раз. У пілігрымскі шлях вырушыла ў гэты сонечны дзень больш за 300 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз. Праграма пілігрымкі: 7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах 7.25 ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для кандыдатаў да бежмавання са Шчучына

Традыцыйна, перад прыняццем сакраманту хрысціянскай сталасці, маладыя кандыдаты да канфірмацыі са Шчучына перажылі свой дзень засяроджання. У рамках духоўнай падрыхтоўкі 21 красавіка моладзь пілігрымавала да Гродзенскага дыяцэзіяльнага Марыйнага санктуарыя ў Тракелях, дзе была адпраўлена Найсвяцейшая Ахвяра перад цудадзейным абразом Панны Марыі. Другім этапам аднадзённых рэкалекцый стала канферэнцыя, якую прамовіў а. Аляксандр Махнач SP, у піярскім касцёле ў Лідзе. Святар, між ...

Читать далее »

Выпускнікі школ са Шчучына здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай

16 і 17 красавіка для выпускнікоў школ са Шчучына была арганізавана пілігрымка ў Будслаў, падчас якой маладыя людзі, перад цудоўным абразом Найсвяцейшай Панны Марыі, маглі скласці свае просьбы аб духоўнай падтрымцы на час іспытаў, а таксама просьбы аб добрым выбары жыццёвай дарогі. Менавіта ў гэтай інтэнцыі ў санктуарыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў яго кусташ а. Віктар Бурлака OFM. Моладзь мела ...

Читать далее »

Сімвалы Сусветных дзён моладзі пілігрымуюць па Гандурасе

Пачынаючы з 31 сакавіка, сімвалы Сусветных дзён моладзі: крыж і абраз Маці Божай Salus Populi Romani пілігрымуюць па Гандурасе. Гэта восьмая краіна ў Лацінскай Амерыцы, па якой адбываецца пілігрымка сімвалаў у рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Панаме ў 2019 годзе. Маршрут пілігрымкі можна прасачыць з дапамогай інтэрактыўных карт, даступных на сайце panama2019.pa З 31 сакавіка па 12 мая ...

Читать далее »

Сёстры эўхарысткі запрашаюць у пешую пілігрымку ў Марыямпаль

У 10-ю гадавіну Эўхарыстычнага цуду ў Сакулцы (Польшча) адбудзецца восьмая пешая пілігрымка ў Марыямпаль (Літва) да гробу бласлаўлёнага біскупа Юрыя Матулевіча, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Пілігрымка пройдзе па тэрыторыі Польшчы і Літвы. Манахіні з Беларусі запрашаюць прыняць удзел у паломніцтве і падтрымаць малітоўна гэтую справу. Кантактная інфармацыя: +37529 558-46-25 с. Таццяна Гмыза SJE +37529 288-36-87 с. Лена ...

Читать далее »

Сем’і Віцебскай дыяцэзіі сустрэнуцца ў Браславе

Першая дыяцэзiяльная пілігрымка сем’яў (Вiцебскай дыяцэзiя) пад дэвізам «Малiтва ў сям’і» прыбудзе 21-22 кастрычніка ў Браслаў, у санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў. Праграма пілігрымкі: 21 кастрычніка 13.00 — прывітанне 13.10 — абед 14.30 — канферэнцыя 15.00 — Вяночак з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту 16.00 — святая Імша 17.00 — майстэрні (тоеснасць мужчыны, жанчыны, МРП, абарона жыцця і інш.) 19.00 — вячэра 20.00 – 23.00 — баль 22 кастрычніка 9.00 — сняданак ...

Читать далее »

Лепшая прапанова ад piligrymka.by — паломніцтва на Святую Зямлю

Ізраіль — цудоўная краіна. Кожны, хто хоць раз пабываў на Святой Зямлі, марыць зноў вярнуцца туды. Менавіта гэтая зямля, па якой некалі хадзіў Хрыстос, цяпер духоўна ўзбагачае паломнікаў з усяго свету. У краіне, якая абмываецца водамі трох мораў і сталіцай якой з’яўляецца Іерусалім — горад, прызнаны святым трыма сусветнымі рэлігіямі, — павінен пабываць кожны. Выдатная магчымасць наведаць Святую Зямлю ёсць ...

Читать далее »