Архив меток: пілігрымка

З Глыбокага ў Будслаў прыйшло 220 пілігрымаў (відэа)

Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...

Читать далее »

Глыбоцкія пілігрымы вырушылі да Будслава

Больш за 200 чалавек сабралася сёння, 29 чэрвеня, у глыбоцкай святыні, каб распачаць малітвай свой асабісты шлях да Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу для пілігрымаў адправіў кс. Іван Кароткін. Пасля Эўхарыстыі ўсе прысутныя атрымалі бласлаўленне на добрую і плённую пілігрымку ад пробашча парафіі кс. Мікалая Ціхановіча. З просьбамі і падзякамі глыбоцкія пілігрымы вырушылі ў шлях, каб 1-2 ліпеня далучыцца да святкавання ...

Читать далее »

Салезіянская моладзь крочыць у Будслаў

27 чэрвеня са Смаргоні вырушыла дзевятнаццатая Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Яна праходзіць пад дэвізам: «Пане, дай мне гэтай вады». Разважаць над гэтай тэмай моладзі дапамагаюць штодзённыя канферэнцыі і праца ў невялікіх групах. Распачалася салезіянская пілігрымка традыцыйна са святой Імшы, якую ўзначаліў у касцёле св. Міхала Арханёла рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. ...

Читать далее »

Віцебскія пілігрымы крочаць у Будслаў

25 чэрвеня ў касцёле Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Маці Божай у Будслаў. Святую Імшу на пачатак шляху ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фотарэпартаж з першага дня пілігрымкі прадставіў кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі, які крочыць у Будслаў са сталіцы дыяцэзіі.

Читать далее »

“Да маці!” Стартавала 537-кіламетровая пешая пілігрымка ў Будслаў

З Брэста ў 16-дзённы шлях да абраза Маці Божай выйшлі 84 чалавекі. 16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла “Брэст – Будслаў”. У дарогу даўжынёю 537 кіламетраў і 16 дзён выйшлі 84 чалавекі. Самаму маленькаму пілігрыму — усяго тры месяцы. Ён, вядома, будзе перасоўвацца ў вазку:) Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ...

Читать далее »

У пілігрымку працягласцю 537 кіламетраў з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек

За 16 дзён шляху да пілігрымаў будуць далучацца іншыя пілігрымы. Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першая пешая пілігрымка. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па шляху да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзііі прыходзяць 300-400 чалавек. Рэгістрацыя пілігрымаў, які выйдуць з Брэста, ...

Читать далее »

Айцы-марыяне запрашаюць у пілігрымку «Росіца-Будслаў»

Пілігрымка адбудзецца з 24 чэрвеня па 1 ліпеня. Пілігрымы вырушаць у шлях 24 чэрвеня пасля ранішняй святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы у Росіцы. Асабліва прыемна адзначыць, што пілігрымка па маршруце «Росіца-Будслаў» адбудзецца ўпершыню. З сабой неабходна мець наступныя рэчы:     ружанец; малітоўнік; спальны мяшок; карымат; талерку, лыжку, кубак; галаўны ўбор; добры абутак; даджавік; цёплыя рэчы; асабістыя рэчы (лекі, ...

Читать далее »

537 км за 16 дзён. Пілігрымка ў Будслаў выйдзе з Брэста

У гэтым годзе з Брэста зноў выйдзе пешае паломніцтва ў Будслаў. Юбілейную XXV пілігрымку Пінскай дыяцэзіі падоўжаць — са стартам з абласнога цэнтра. Удзельнікі пераадолеюць за 16 дзён — 537 кіламетраў! Такое ўжо практыкавалі ў 2015 годзе з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі, паведамляе Katolik.life Сёлета пілігрымка з Брэста, якая спыняецца ў Баранавічах, адначасова стане першай пешай пілігрымкай у баранавіцкі санктуарый Маці ...

Читать далее »

У Шуміліне адзначылі 101-я ўгодкі фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай

Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў нядзелю, 13 мая. У санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі шматлікія пілігрымы з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а з парафіі Святой Барбары прыйшла нават пешая пілігрымка ў складзе 22 чалавек. Святая Імша распачалася а васямнаццатай гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Праўда, трэба адзначыць, што богаслужэнне пачалося на 15 хвілін пазней запланаванага. ...

Читать далее »