Архив меток: пілігрымка

Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск — Полацк

Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе з  7-12 ліпеня. Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!» (Пс. 119:159) Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца яго мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў. Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня святой Імшой у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я ...

Читать далее »

4650 км за 165 дзён. Пілігрымы з Літвы ідуць у Санцьяга-дэ-Кампастэла

Невялікая група пілігрымаў з Літвы ідзе ў Санцьяга-дэ-Кампастэла. Яны вызначылі на доўгі шлях у 4650 км — 165 дзён. Сваё падарожжа пачалі 5 мая 2015 года ў Жагорах ў Літве, паведамляе gosc.pl. — Літву прайшлі за 13 дзён. Гэта быў шлях у 350 км, — тлумачыць Gintras Naudžiūnas. 18 чэрвеня пілігрымы пакінулі Зеленагурска-гожоўскую дыяцэзію (Польшча). У агульным, паломнікі прайшлі праз 8 ...

Читать далее »

Аўтапілігрымка Шарашова-Будслаў распачне свой шлях 3 ліпеня

3 ліпеня вырушыць у шлях на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 5-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова-Будслаў. Асаблівасцю пілігрымкі стане магчымасць далучыцца да яе па дарозе (Шарашова-Пружаны-Iвацэвiчы-Мінск-Будслаў) і ўдзел падчас пілігрымкі ў сумеснай малітве. Неаходная ўмова: наяўнасць асабістага аўтамабіля. Інфармацыя па тэлефоне: МТС 739-67-68 — Крысціна

Читать далее »

Стартавала першая і самая доўгая пілігрымка ў Будслаў

Самае доўгае ў Беларусі паломніцтва Брэст — Баранавічы — Будслаў выйшла 18 чэрвеня з Брэста, а 25 чэрвеня ў Баранавічах да яго далучацца сотні мясцовых католікаў. З Брэста ў доўгі і нялёгкі, але радасны шлях рушылі каля 50 чалавек. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць, якую за гэты час пойдуць пілігрымы — 537 км. Дзеці, моладзь, дарослыя, пенсіянеры, святары і ...

Читать далее »

А Вы пешшу пілігрымуеце ў святыя месцы?

Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. А які Ваш вопыт пешага пілігрымавання? Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»10″]

Читать далее »

Адбудзецца ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў

З Нарачы 1 ліпеня вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Дваццаць год таму назад 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі пілігрымкай на будслаўскія ўрачыстасці. Зараз пілігрымка налічвае да 240 чалавек. Асаблівасць нарачанскай пілігрымкі ў тым , што яна самая “маладая”. Дзякуючы таму, што Будслаў знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, адлегласць у 70 кіламетраў можа пераадолець ...

Читать далее »

Расонская парафія запрашае ў паломніцтвы да святых мясцін

З глыбокай старажытнасці хрысціяне адпраўляліся ў падарожжа, каб убачыць месцы, звязаныя з зямным жыццём Збаўцы, а таксама наведаць месцы з’яўлення Маці Божай, жыцця і дзейнасці Святых. Мільёны людзей імкнуліся апынуцца ў гэтых месцах, каб узнесці словы малітвы падзякі і просьбы. Колькасць паломнікаў расло з году ў год і ў цяперашні час цікавасць да паломніцтваў не згасае. І не дзіўна, усё ...

Читать далее »

Упершыню пілігрымка сем’яў прыйдзе ў Будслаў

Да пілігрымкі ў Будслаў засталося зусім мала часу. І сёння мы распачынаем актыўную падрыхтоўку да сямейнай пілігрымкі руху Equipes Notre-Dame у Будслаў. Звярніце ўвагу! Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужанствы руху Equipes Notre-Dame, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і. Важная інфармацыя: 1. Пілігрымка аднадзённая (3 ліпеня — гэта дзяржаўны выхадны дзень); 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры ...

Читать далее »

Трохдзённую вандроўку ў санктуарый Маці Божай Гудагайскай здзейснілі каталіцкія скаўты ў Беларусі

1-3 мая група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы) здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце Солы — Гудагай у санктуарый Маці Божай Гудагайскай. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да абраза Багародзіцы рознымі маршрутамі — дарогай, лесам, полем — па шляху начуючы ў лесе і гатуючы сабе ежу на вогнішчы. Шэфам сёлетняга падарожжа хлопцаў ...

Читать далее »

Беларусы зладзілі паломніцтва ў Польшчу з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі Ледухоўскай

З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі сёстрамі ўршулянкамі, якія працуюць у Мінску, было арганізавана паломніцтва ў Польшчу, у якім прынялі ўдзел вернікі з парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны з Сухарава, а таксама бацькі з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры Місіі Добрага Самараніна. Пілігрымы распачалі сваё падарожжа наведваннем Санктуарыя Маці Божай у Ліхэні, там прынялі ўдзел у Імшы ў ...

Читать далее »