Архив меток: пілігрымка

Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 10-11 верасня ў Браславе

10-11 верасня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдзе Х Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і». Праграма пілігрымкі: 10 верасня, субота 13.00 — прывітанне; 13.10 — абед; 14.30 — канферэнцыя; 15.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак да Божай Міласэрнасці; 16.00 — святая Імша; 17.00 — майстэрні (тоеснасць мужчыны, жанчыны, МРП, абарона жыцця і інш.); ...

Читать далее »

Фотафакт. Біскуп Алег Буткевіч частуе марозівам пілігрымаў з Глыбокага

19 жніўня пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакаў прыемны сюрпрыз. Насустрач пілігрымцы адзін ішоў… біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Іерарх, прывітаўшы паломнікаў, прайшоў некаторы кавалак дарогі разам з вернікамі. Падышоўшы да аднаго з аўтобусных прыпынкаў, біскуп папярэдзіў, што бачыў які смачны абед чакае іх у Ахрэмаўцах, але ад спякоты па дарозе не схавацца, і ...

Читать далее »

Гродзенскія вернікі прывіталі пілігрымку «Беласток-Вільня»

Увечары 18 жніўня Гродна спаткаў пілігрымаў, якія ўжо у ХХІV раз накіроўваюцца з Беластоку ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільні. У гэтым годзе ў паломніцтве ўдзельнічае 350 вернікаў з Польшчы, што перавышае мінулагодні паказчык. Сёлета пілігрымы нясуць с сабой рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі. Паводле слоў кіраўніка пілігрымкі, «гэта звязана з перажываннем Юбілейнага Года Міласэрнасці: кс. Міхал Сапоцька быў спаведнікам св. ...

Читать далее »

Беларускі святар прайшоў 800 кіламетраў шляхам святога Якуба

Шлях святога Якуба – самая знакамітая дарога пілігрымаў да магілы з парэшткамі апостала Якуба ў іспанскім горадзе Санцьяга-дэ-Кампастэла. Штогод мільёны вернікаў з розных куткоў свету імкнуцца прайсці гэтым шляхам. У сённяшнім нумары беларускі святар Ян Раманоўскі, які з’яўляецца студэнтам Наварскага ўніверсітэта ў Памплоне (Іспанія), дзе вывучае філасофію, распавёў “Каталіцкаму Весніку” пра сваю пілігрымку ў Санцьяга-дэ-Кампастэла.  – Ксёндз Ян, раскажыце, як ...

Читать далее »

Росіцкія ўрачыстасці апоўначы

Апоўначы 6 жніўня ў вёсцы Росіца прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а. Юрыя Кашыры. Як і кожны год, геаграфія пілігрымаў вельмі вялікая і разнастайная. З Полацка і Мёраў прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Барысава прыехалі на роварах, а з Браслава на матацыклах, але было шмат і тых, хто прыехаў у гэты вельмі ...

Читать далее »

Рэліквіі св. Станіслава Папчынскага знаходзяцца ў Росіцкім санктуарыі

5 жніўня айцец Чэслаў Курэчка МІС шчыра вітаў пілігрымаў, якія прыйшлі ў Росіцкую святыню. 57 паломнікаў з Полацку прыбылі пешшу разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС, 38 асоб прыйшлі з Мёраў  на чале з кс. Кшыштафам Мянкінам і 19 барысаўчан прыехалі на роварах. Святая Імша для пілігрымаў у гэтым годзе стала двойчы адметнай. Па-першае, на самым пачатку Эўхарыстыі ў святыню ...

Читать далее »

Фотафакт. Байкеры ў Росіцы

5 жніўня Росіца ўпершыню сустракала незвычайных пілігрымаў. 20 жалезных коней з громкім гучаннем рухавікоў прыехалі ў маленькую ціхую вёску на Верхнядзвіншчыне. Байкеры на чале з кс. Уладзімірам Шыдлоўскім прыехалі з Браслава. За рулём яшчэ аднаго байка, які прыехаў ажно з Гродна, быў глыбачанін Уладзіслаў Журко. Марына Сінкевіч, тэкст і фота

Читать далее »

Нечаканасці падчас пілігрымкі Святога Айца ў Асізі

Падчас візіту ў Асізі 4 жніўня Францішак унёс некалькі дадатковых пунктаў у яго афіцыйную праграму. Прычым зрабіў ён гэта спантанна, нечакана для ўсіх. Так, Пантыфік сеў у канфесіянал базылікі Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі і паспавядаў 19 асоб, якія стаялі ў чарзе. Сярод іх былі дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны, свецкія вернікі і кансэкраваныя асобы, у тым ліку жанчына ў інваліднай калясцы і ...

Читать далее »

З Полацка вырушыла пілігрымка да росіцкіх пакутнікаў

Католікі Віцебскай дыяцэзіі 2 жніўня вырушылі з Полацка ў пешую пілігрымку ў Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне, каб 5 жніўня далучыцца да католікоў з розных мясцінаў, што збяруцца ў росіцкім санктуарыі, каб ушанаваць памяць пакутнікаў, – ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, знішчаных нямецкімі карнікамі ў 1943 годзе, паведамляе krynica.info Звычайна ў Росіцу накіроўваюцца пілігрымкі з усіх беларускіх парафіях, у якіх працуюць ...

Читать далее »

Адбудзецца пешая пілігрымка Полацк-Росіца

Запрашаем у пешую пілігрымку Полацк-Росіца, каб традыцыйна ўшанаваць мучанікаў Юрыя і Антонія. Адбудзецца пілігрымка 2-6 жніўня. Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне: +37529 713 02 33  — а. Аляксандр Жарнасек MIC Росіца чакае цябе!

Читать далее »