Архив меток: пілігрымка

Моладзь са Шчучына і Ліды здзейсніла пілігрымку ў навагрудскі санктуарый

Моладзь з парафій, дзе служаць айцы піяры, у Лідзе і Шчучыне здзейсніла інтэграцыйную паездку па Навагрудчыне, паведамляе grodnensis.by. Удзельнікі пабывалі між іншым у кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак). Маладыя людзі наведалі таксама санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі бл. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Там яны пазнаёміліся з гісторыяй сясцёр-мучаніц, якія 1 жніўня 1943 г. аддалі жыццё ...

Читать далее »

Вернікі з Жодзіна і Глыбокага здзейснілі пілігрымку ў Марыйны Санктуарый у Ліхені

Пілігрымку арганізавала парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, і ў сувязі з наяўнасці вольных месцаў, запрасілі глыбачан. 45-асабовая група разам з кіраўніком а. Міхаілам Цвячкоўскім МІС першы прыпынак зрабіла ў Мар’янках – гэта мясцовасць, у святыні якой знаходзіцца труна з бл. Станіславам Папчынскім, заснавальнікам ордэна Марыянаў. Там наведалі музей і паглядзелі фільм пра святога марыяніна,прынялі ўдзел у св. Імшы праз ...

Читать далее »

Біскуп Яшэўскі пра адраджэнне культу Маці Божай Бялыніцкай

Сёння ўсе дарогі вядуць у… Бялынічы! Тут пачынаецца ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Бялыніцкай. Ужо гэтым вечарам – упершыню Саракагадзіннае набажэнства, заўтра – пілігрымка, а ў нядзелю – фэст. Гісторыя старажытнага горада на ўсходзе Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй святыні, якая бачыла ўсё: і росквіт, і знішчэнне. А зараз – культ пашаны Маці Божай Бялыніцкай перажывае адраджэнне, адзначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі, ...

Читать далее »

Запрашаем у пешую пілігрымку ў Будслаў у Дзень нараджэння Маці Божай

Кожнае любячае дзіця памятае пра Дзень нараджэнне сваёй матулі, стараецца запланаваць свой час так, каб быць побач, рыхтуе падаруначкі і цёплыя словы. 8 верасня — Дзень нараджэння нашай Нябеснай Матулі. Запрашаем далучыцца да аднадзённай пілігрымкі «Новае жыццё: Бярозаўка — Будслаў» і парадаваць Маці Божую, падараваўшы ёй свой час, шлях і сваё сэрца. Пілігрымка распачнецца 8 верасня святой Імшой а 9 ...

Читать далее »

Візіт Папы ў тры краіны Афрыкі – важны для ўсяго кантынента

Маючы адбыцца візіт Папы ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій важны не толькі для гэтых трох дзяржаў, але і для ўсіх 54 афрыканскіх краін, а таксама для 1,3 мільярда чалавек – насельніцтва кантынента. Так лічыць кс. Агбонхіянмэгэ Арабатар, старшыня Канферэнцыі вышэйшых езуіцкіх настаяцеляў Афрыкі і Мадагаскара. Нігерыйскі езуіт верыць, што Святы Айцец умацуе сэрцы людзей, якія кожны дзень сутыкаюцца са ...

Читать далее »

Сустрэча пілігрымаў у Браславе

16 жніўня на ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў прыбылі дзве пешыя пілігрымкі з Глыбокага 115 чалавек і 24 асобы з Пагошчы, а таксама на роварах з Мёраў (12 чалавек), Паставаў (15 чалавек) і Глыбокага (4 асобы). Былі і некалькі асоб, якія на ровары (с. Ёнаша Мровец з Віцебска) або пешшу (Генадзь Бервячонак з Глыбокага) самастойна, у ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Мар’інай Горкі здзейснілі пілігрымку ў Гродна

Гародня, Гродна… Назва гэтага цудоўнага горада над Нёманам вядома не толькі кожнаму жыхару Беларусі, а і далека за межамі нашай краіны. Вось сюды 16 жніўня і накіравалася аўтобусная пілігрымка з маладымі парафіянамі касцёла Св. Антонія Падуанскага. Шмат цікавага даведаліся мы падчас гэтага падарожжа. Мы спазналі Гродна з каталіцкага боку. Па-першае, зразумела, мы наведалі велічны касцел Св. Францішка Касаверыя ці, па-іншаму, ...

Читать далее »

Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай

Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>> Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць ...

Читать далее »

Росіца чакае сваіх пілігрымаў (+праграма)

Айцы марыяне запрашаюць 2–3 жніўня ў Росіцу на юбілейную сустрэчу, прысвечаную 20-й гадавіне беатыфікацыі мучанікаў Юрыя і Антонія. Таксама сёлета святыня ў Росіцы будзе абвешчана санктуарыем Благаслаўлёных пакутнікаў з Росіцы Віцебскай дыяцэзіі. Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў-марыянаў, як заўсёды, распачнуцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 11-й гадзіне. Плануецца, што ...

Читать далее »

Пілігрымкі ў Будслаў у лічбах (+вялікі фотарэпартаж)

2319 пілігрымаў сёлета прыбылі ў Будслаў пешкі і на роварах. Прадстаўляем вашай увазе кожную з 21-ой пілігрымкі ў лічбах з усіх дыяцэзій Каталіцкага Касцёла на Беларусі: 19 пешых і тры пілігрымкі на роварах. Віцебская дыяцэзія: Браслаў 165 км 6 дзён 160 удзельнікаў Глыбокае 60 км 3 дні 150 удзельнікаў Паставы 85 км 3 дні 138 удзельнікаў Віцебск (разам з біскупам ...

Читать далее »