Архив меток: Патрыярх Кірыл

Протадыякан Кураеў: нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване

Сустрэча ў Гаване Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла нічога не зменіць. Так лічыць протадыякан Рускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Кураеў. «Нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване. Для Папы гэта звычайная сустрэча», — адзначыў у сваім блогу Андрэй Кураеў. «Для праваслаўнага свету, у агульным — таксама. Астатнія патрыярхі ўжо не раз сустракаліся з пантыфікам. Што не замінае “Вестям” ...

Читать далее »

Папа Францішак і Патрыярх Кірыл пачалі сустрэчу з брацкіх пацалункаў (+відэа)

Тройчы па рускаму звычаю абмяняліся брацкімі пацалункамі і абняліся Патрыярх Кірыл і Папа Рымскі Францішак на гістарычнай сустрэчы ў Гаване. Сустрэча Пантыфіка і кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы праходзіць у гаванскім аэрапорце імя Хасэ Марці. «Гэтая сустрэча адбылася па волі Божай», — заўважыў Патрыярх Кірыл. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі таксама заявіў, што на сённяшні дзень няма перашкод для арганізацыі новых ...

Читать далее »

Пантыфік просіць маліцца за яго сустрэчу з Патрыярхам

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі яго сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага 2016 г. на Кубе, паведамляе Ватыканскае радыё. 10 лютага 2016 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, Святы Айцец сказаў: “Паслязаўтра я пачну маё Апостальскае падарожжа ў Мексіку, але спачатку накіруюся ў Гавану, каб сустрэцца з маім дарагім братам Кірылам. Давяраю ...

Читать далее »

У Ватыкане пракаментавалі хуткае спатканне Папы і Патрыярха

У Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству пракаментавалі навіну аб хуткім спатканні Папы і Патрыярха Маскоўскага і раскрылі падрабязнасці яе падрыхтоўкі. “Ініцыятыва – сумесная. Сустрэча рыхтавалася ўжо даўно, пачынаючы з часу, калі прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля абрання папы Францішка. Непасрэднай падрыхтоўкай займаліся, з каталіцкага боку, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох, а з боку Рускай Праваслаўнай Царквы ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам

Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое адбудзецца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, пройдзе ў фармаце “асабістай размовы”. Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, ...

Читать далее »

Маскоўскі Патрыярхат пра спатканне Папы і Патрыярха

Узноўленыя нядаўна спекуляцыі вакол сустрэчы паміж Папам і Патрыярхам Маскоўскім у гэтым годзе не маюць пад сабой падставы, вынікае з выказванняў Мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Сустрэча, па словах высокага іерарха, можа адбыцца толькі тады, калі будзе дасягнута згода па асноўных праблемах, якія ёсць у адносінах паміж двума Цэрквамі. У канцы студзеня было апублікавана інтэрв’ю Мітрапаліта ...

Читать далее »

Маскоўскі Патрыярхат назваў перашкоду для сустрэчы Папы і Патрыярха

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл шануе пазіцыю папы Францішка па многіх праблемах, але для іх сустрэчы існуе перашкода, паведаміў 2 снежня 2014 г. прэс-сакратар кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Аляксандр Волкаў. Ёй, на думку прадстаяцеля, з’яўляюцца дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, хоць, як адзначыў прэс-сакратар, погляд Пантыфіка на сітуацыю ў сучаснай Украіне шмат у чым супадае з пазіцыяй Рускай Праваслаўнай ...

Читать далее »