Архив меток: Патрыярх Кірыл

Папа і Патрыярх Маскоўскі размаўлялі пра сітуацыю ў Сірыі

Адбылася тэлефонная размова Патрыярха Маскоўскага з Пантыфікам. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт Рускай Праваслаўнай Царквы. Апрача таго, Кірыл правёў размову з усімі праваслаўнымі Патрыярхамі Блізкага Усходу. “Гаворка ішла, вядома, аб Сірыі”, — паведаміў ён на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, якая адбылася 14 красавіка 2018 года. “Мы гаварылі пра тое, што ў тым ліку хрысціяне павінны паўплываць на сітуацыю такім чынам, каб спынілася ...

Читать далее »

Святы Пасад: значнае збліжэнне з рускім праваслаўем

У мінулым годзе адбылося значнае збліжэнне паміж Святым Пасадам і Рускай Праваслаўнай Царквой, што стала плёнам сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага, лічыць айцец Гіяцынт Дэсцівэль, адказны ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству за адносіны з Праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краін. Ён нагадаў, галоўным чынам, меркаванне Патрыярха Кірыла адносна перэгрынацыі рэліквій св. Мікалая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, якая, паводле Прадстаяцеля, зрабіла для ...

Читать далее »

Мітрапаліт Іларыён пра магчымую сустрэчу Папы з Патрыярхам

Cтаршыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён у інтэрв’ю газеце італьянскіх біскупаў “Avvenire” адзначыў, што сустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам на Кубе мінулага года, мела несумненна гістарычны характар.  Сустрэча ў Гаване, сказаў праваслаўны іерарх, “паказала ўзровень даверу і ўзаемаразумення, якія Руская Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл дасягнулі ў апошнія гады”. Паводле мітрапаліта ...

Читать далее »

Каталіцкі іерарх уручыў Патрыярху Кірылу ключы ад горада Бары

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх Кірыл стаў ганаровым грамадзянінам Бары – горада на поўдні Італіі. Аб гэтым паведаміў мясцовы арцыбіскуп Франчэска Какучы, які вярнуўся 28 ліпеня 2017 г. з Санкт-Пецярбурга разам з рэліквіямі св. Мікалая, што з дазволу Папы Францішка былі выстаўлены з 21 мая спачатку ў сталіцы Расійскай Федэрацыі, а пазней у горадзе на Няве. На развітанні з імі ...

Читать далее »

Рэліквіі св. Мікалая ў Расіі: Патрыярх удзячны Папу

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пераказаў Святому Айцу Францішку старадаўнюю ікону св. Мікалая Цудатворца і памятныя медалі, звязаныя з патрыяршым служэннем, дзякуючы яму за садзейнічанне ў перэгрынацыі рэліквій св. Мікалая па Расіі. “Цяперашняе радасная падзея стала яшчэ адным канкрэтным вынікам нашай сустрэчы з Папам Францішкам на Кубе, дзе былі закрануты пытанні, якія тычацца двухбаковых адносін паміж нашымі Цэрквамі, а ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Маскоўскага з юбілеем

Папа Францішак скіраваў віншавальнае пасланне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з нагоды яго 70-годдзя. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначыў Дзень нараджэння 22 лістапада. “Хачу пераказаць мае найлепшыя пажаданні Вам, майму ўмілаванаму брату ў Хрысце, і запэўніць Вас у маіх гарачых малітвах. Дзякую Пану за тыя ласкі, якімі ён благаславіў Ваша жыццё і Ваша служэнне ў якасці Пастыра Рускай Праваслаўнай ...

Читать далее »

Што думаюць чытачы «Каталіцкага Весніка» пра сустрэчу Папы і Патрыярха?

12 лютага 2016 года адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Якіх вынікаў чакаюць вернікі ад сустрэчы Папы і Патрыярха, чытайце ў гэтым нумары “Каталіцкага Весніка”. Дзмітрый Шаршунс: – На мой погляд, гэта сустрэча ўносіць гістарычны ўклад у далейшае развіццё адносін паміж Царквой і Касцёлам, паколькі хрысціяне павінны трымацца разам. Ёсць вельмі шмат пытанняў, якія ...

Читать далее »

Патрыярх Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да Пантыфіка з традыцыйным пасхальным прывітаннем “Хрыстос уваскрос!”. “У гэтыя святыя дні, напоўненыя паўсюднай радасцю, якая зыходзіць ад Уваскрослага Збаўцы, мы пакліканы несці свету Добрую Навіну аб самай важнай падзеі ў гісторыі чалавецтва, даючы сведчанне бліжнім і далёкім аб нязменных ідэалах і каштоўнасцях”, — ...

Читать далее »

На Кубе не было размовы пра візіт Папы Францішка ў Маскву

Падчас двухгадзіннай размовы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў кубінскай сталіцы “не было гаворкі” пра візіт Папы ў Маскву, запэўніў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён адзначыў, што, паколькі ўдалося здзейніць гэту першую сустрэчу, падрыхтаваць наступныя будзе “нашмат прасцей”. Ён нагадаў, што неўзабаве пасля сустрэчы аб гэтым публічна сказаў Патрыярх Кірыл, што з’яўляецца ...

Читать далее »