Архив меток: Паставы

У Паставах адбылася сустрэча юнакоў Віцебскай дыяцэзіі

З 12 па 14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах адбылася сустрэча хлопцаў Віцебскай дыяцэзіі. Міністранты і кандыдаты да службы пры алтары прыехалі з розных мясцін нашай дыяцэзіі: з Глыбокага, Варапаева, Шаркаўшчыны, Улы, Параф’янава. Найбольшая група была з Паставаў. Тэмай спаткання стала распазнанне свайго паклікання. Пад кіраўніцтвам кс. Мікалая Ціхановіча і кс. Аляксандра Грыцкевіча юнакі разважалі над выбарам ...

Читать далее »

У Паставах хлопцы будуць вучыцца распазнаваць пакліканне

Душпастырства пакліканняў Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў ад 14 гадоў на сустрэчу «Як распазнаць пакліканне?», якая пройдзе пры парафіі Святога Антонія ў Паставах 12-14 чэрвеня 2018 года. Праграма: 12 чэрвеня, аўторак: 16.30 – прыезд; 18.00 – св. Імша; 19.00 – вячэра; 20.00 – уступная канферэнцыя, вечар знаёмстваў; 13 чэрвеня, серада: 07.30 – пабудка; 08.00 – ранішняя малітва; 08.30 – сняданне; 10.00 – ...

Читать далее »

Айцы-сэрцане арганізавалі ў Паставах трохдзённую сустрэчу для міністрантаў (+відэа)

З 3 па 5 лістапада ў Паставах пры парафіі Святога Антонія Падуанскага праходзіла спатканне міністрантаў з парафій Віцебскай дыяцэзіі, якімі апякуюцца айцы-сэрцане. А гэта Варапаева, Шаркаўшчына, Стары Двор. Далучыліся да іх хлопцы з Камайскай парафіі, а таксама 10 маладых людзей прыехалі з Гродна разам з а. Эдуардам Сінкевічам SCJ. 37 юнакоў сабраліся разам, каб правесці гэты час восеньскіх канікул у ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў пастаўскія парафіі з пастырскай візітацыяй (+відэа)

“Духу Святому прыйшлося сёння папрацаваць у Паставах”. Гэтыя словы біскуп Алег Буткевіч прамовіў падчас сваёй візітацыі ў пастаўскую парафію 30 красавіка, калі сакрамант канфірмацыі прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў як з пастаўскай, так і суседніх парафій. Дакладней будзе сказаць, што ў гэты дзень адбыліся дзве візітацыі: у парафіях Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага. Гэтыя парафіі існуюць асобна ўжо з 2014 года, ...

Читать далее »

Напярэдадні Пальмовай нядзелі ў Паставах прайшла сустрэча моладзі (+відэа)

У суботу, 8 красавіка, у Паставах пры парафіі святога Антонія Падуанскага прайшло спатканне моладзі Пастаўскага дэканату. На сустрэчу сабраліся маладыя людзі з Лынтупаў, Варапаева, самі гаспадары. Прысутнічалі і госці з Глыбоцкага дэканату, а менавіта моладзь з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Пастаўскі дэкан ксёндз Павел Самсонаў лічыць такія сустрэчы вельмі важнымі як для саміх маладых людзей, так і для Касцёла ...

Читать далее »

“Касцёл – гэта не карпарацыя”: пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб прайшла ў Паставах

17 лістапада 2016 года ў Паставах, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з іерархам. Спатканне распачалося малітвай перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. У гэты час кожны ...

Читать далее »

Дэканальная сустрэча моладзі прайшла ў Паставах

5 лістапада 2016 года ў Паставах адбылася першая дэканальная сустрэча моладзі. На спатканне прыбылі маладыя людзі з Варапаева, Дунілавіч, Пастаў і Лынтуп, паведамляе lyntupy.by. Пачалося ўсё агульнай малітвай на ружанцы, якую праводзіла моладзь. Пасля яе была святая Імша, у часе якой слова Божае прамовіў наш кс. Павел Кнурэк, пробашч у Лынтупах. Моладзь з вялікай цікавасцю слухала словы святара пра ролю ...

Читать далее »

Сустрэчы з землякамі і спевы па-кашубску: пастаўскія вернікі пабывалі ў польскім Памор’і

Пілігрымку ў польскае Памор’е арганізаваў пробашч новай пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага ксёндз Андрэй Бульчак. Вернікі наведалі польскае трохграддзе — Гданьск, Гдыню, Сопат, — а таксама Вейхерова, Ліхень, Варшаву. Кожны дзень быў напоўнены малітвамі, падзеямі і ўражаннямі. Спачатку вернікі наведалі Гданьск — марскую сталіцу Польшчы. Кожны дзень ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую разам з мясцовымі святарамі канцэлебраваў і ксёндз Андрэй. Яго прадстаўлялі ...

Читать далее »

Дзякуй за служэнне: святар Анджэй Возьняк развітваецца з Паставамі

24 чэрвеня заканчвае сваё служэнне ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ксёндз-пробашч Анджэй Возьняк. Прыехаўшы ў пачатку лютага 2003 года ў Беларусь, ён актыўна ўзяўся за працу. Каб не мець моўнага бар’ера з вернікамі, адразу пачаў вывучаць беларускую мову і ўжо праз два месяцы стаў маліцца да Бога па-беларуску. Шмат задумак было ў яго і ажыццявілася па добраўпарадкаванні касцёла і яго ...

Читать далее »

У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне міністрантаў (+відэа)

Юбілейная сустрэча міністрантаў у межах Года Міласэрнасці адбылася ў суботу 7 мая. Яна сабрала хлопцаў з Браслава, Глыбокага, Полацка, Мёраў, Паставаў, Лучая і іншых парафій. Распачалося мерапрыемства з канферэнцыі, якую правёў арганізатар сустрэчы ксёндз Аляксандр Грыцкевіч. У сваім звароце да міністрантаў ён адзначыў важнасць служэння Богу пры алтары. Гэтая сустрэча была прысвечана разважанню над словамі Хрыста: “Не супакой я вам ...

Читать далее »