Архив меток: пасланне

Як будаваць мір у сваім доме і ў свеце?

З 1968 г. Каталіцкі Касцёл вітае чарговы год 1 студзеня Сусветным днём міру, які быў устаноўлены Папам Паўлам VI. Гэта была адна з многіх і разам з тым найбольш трывалых ініцыятыў гэтага Папы на карысць міру, прынятая ў вельмі цяжкі для Касцёла і ўсяго свету перыяд. І хоць фармальна гэта падзея выключна ўнутрыкаталіцкая, аднак яна карыстаецца вялікім інтарэсам і папулярнасцю ...

Читать далее »

Папа скіраваў пасланне на XXVI Сусветны дзень хворага

Таямніца крыжа і роля Марыі на шляху пакут Хрыста, сталі лейтматывам сёлетняга паслання Францішка на Сусветны дзень хворага, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай. Папскі дакумент быў абнародаваны 11 снежня ў Ватыкане. Яго Пантыфік пачаў ад шырокага разважання пра тое, што адбывалася на Галгофе.   Езус жадае прывесці ўсіх людзей да сустрэчы з Айцом. ...

Читать далее »

Пантыфік скіраваў пасланне да Сусветны дзень міру

“У духу міласэрнасці абдымем ўсіх, хто бяжыць ад вайны і голаду, хто вымушаны пакінуць свае землі па прычыне дыскрымінацыі, пераследаў, беднасці і дэградацыі навакольнага асяроддзя”, — заклікаў Францішак у пасланні на Сусветны дзень міру, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 1 студзеня. Дакумент носіць назву: “Мігранты і бежанцы: людзі ў пошуку міру”. Ён быў апублікаваны і прадстаўлены 24 лістапада ў ...

Читать далее »

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў саміту па праблемах вады і клімату

Апостальская Сталіца ўдзельнічае ў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па праблемах вады і клімату, якая пачалася 23 кастрычніка 2017 г.  у рымскім Капітоліі. Форум сабраў разам прадстаўнікоў краін, на тэрыторыі якіх знаходзіцца большасць рачных басейнаў свету. Да ўдзельнікаў саміту сваё пасланне скіраваў таксама Папа. Францішак выказаў надзею на тое, што гэтая сустрэча паспрыяе большай увазе міжнароднай супольнасці да актуальных праблем ...

Читать далее »

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах запрашае дзяцей, моладзь і дарослых прыняць удзел у міжнародным літаратурна-мастацкім конкурсе

З нагоды сотых угодкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб’яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс «Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню». Конкурс мае адкрыты характар, у ім могуць прыняць удзел дзеці, моладзь і дарослыя. Задача: стварэнне літаратурнага або мастацкага твора, які адлюстроўвае актуальнасць фацімскага паслання для нас, сённяшніх, гэта значыць асабіста для самога ўдзельніка ...

Читать далее »

Апублікавана пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень бедных

“Мы пакліканы працягнуць руку бедным”, — нагадаў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень бедных, які 19 лістапада 2017 года ўпершыню будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле. Папскі дакумент быў апублікаваны і прадстаўлены 13 чэрвеня 2017 года ў Ватыкане. Ён пачынаецца словамі з Першага паслання св. Яна: “Не будзем жа любіць словам ці моваю, але ўчынкам і праўдаю” (1 Ян 3,18). ...

Читать далее »

Пастырскае пасланне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікі пост

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Традыцыйным абрадам пасыпання нашых галоў попелам у мінулую сераду, мы распачалі саракадзённы Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання Пасхальнай Таямніцы нашага Збаўцы Езуса Хрыста — Яго перамогі над грахом і смерцю. Таямніцы, да ўдзелу ў якой пакліканы кожны з нас, каб ахвяруючы сябе разам з Хрыстом, мы маглі мець удзел і ў Яго ...

Читать далее »

Папа прызначыў пасланніка ў Меджугор’е

Папа Францішак прызначыў 11 лютага арцыбіскупа Варшаўска-Пражскага Хенрыка Хосэра спецыяльным пасланнікам Апостальскай Сталіцы ў Меджугор’е.  Яго місія будзе заключацца ў грунтоўным знаёмстве з душпастырскай сітуацыяй у гэтым месцы і асабліва з патрэбамі вернікаў, якія здзяйсняюць сюды пілігрымаванні, а таксама ў тым, каб на падставе атрыманай інфармацыі прапанаваць неабходныя душпастырскія ініцыятывы. Місія будзе насіць выключна душпастырскі характар. Прадугледжваецца, што арцыбіскуп Хосэр, ...

Читать далее »

Францішак звярнуўся да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

“Няхай намаганні, прыкладзеныя ў Калумбіі для пабудовы мастоў спакою і прымірэння, змогуць натхніць усе супольнасці на пераўзыходжанне варожасці і падзелаў”, — пажадаў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў XVI Сусветнага саміту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.  Форум праходзіць 2-5 лютага ў сталіцы Калумбіі, Багаце. Зварот Папы быў скіраваны за подпісам кіраўніка ватыканскай дыпламатыі, кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. “Калі ахвяры насілля здольныя ...

Читать далее »

Францішак да журналістаў: патрэбна логіка “добрай навіны”

 “Навіны могуць быць добрымі ці кепскімі, праўдзівымі або ілжывымі”, — звярнуў увагу Папа. Ён спаслаўся на вобраз са старажытнасці: чалавечы розум як жорны, якія прыводзіць у рух вада, і якія не можна спыніць. Але той, хто нясе адказнасць за млынавы камень, можа вырашыць – малоць пшаніцу ці куколь. “Розум чалавека пастаянна працуе, і не можа спыніць “памолу” таго, што атрымлівае; ...

Читать далее »