Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах 11 красавіка ў 21.00. Паўтор трансляцыі 12 красавіка ў 7.00. Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць і на нашым сайце Catholicnews.by. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у ...
Читать далее »Архив меток: Пасхальная Вігілія
Пасхальная Вігілія. Запіс тэлетрансляцыі з касцёла ў Віцебску
20 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »Пасхальная Вiгiлiя з парафіі Святога Антонія ў Віцебску (+відэа)
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі з Пасхальнай Вігіліі, якая адбылася 15 красавіка 2017 года ў парафіі Святога Антонія ў Віцебску. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Читать далее »«Будзьце паслухмянымі Богу!»: Пасхальная Вігілія ў Глыбокім
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургію гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнула літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва. Падчас гаміліі кс. Мікалай заахвоціў паразважаць пра таямніцу чалавечага шчасця і дзе яна схаваная. ...
Читать далее »“Пакіньце алеі смерці і шукайце Хрыста ўваскрослага!”: жанчыны з пахучымі алеямі ў збанах завіталі ў глыбоцкую святыню на Вігілію Пасхальную
Познім суботнім вечарам глыбоцкая святыня пачала напаўняцца вернікамі, якія прыйшлі даведацца вялікую навіну для ўсяго свету. Вялікі касцёл у Глыбокім, але і ён не здолеў змясціць усіх жадаючых. Святая Імша Вігіліі Пасхальнай распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургія гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнулася літургіяй Божага слова аб ...
Читать далее »