Архив меток: Партугалія

У Партугаліі пасля СДМ палепшыўся імідж Касцёла

Валанцёры Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне лічаць, што глабальная сустрэча маладых католікаў, якая праходзіла 1-6 жніўня 2023 года, паспрыяла паляпшэнню іміджу Каталіцкага Касцёла. Як распавяла агенцтву KAI Мануэла Араужо з парафіі Маці Божай Фацімскай у Лісабоне, пасля заканчэння форуму “мы бачым большую прыхільнасць да католікаў у Партугаліі”. З такім меркаваннем згодна і Ана Сілва са сталічнай парафіі святога Тамаша Аквінскага, ...

Читать далее »

Папа да палітычных лідараў: свету патрэбна сапраўдная Еўропа

Разам, па-братэрску даць надзею свету, — заклікаў Папа 2 жніўня 2023 года ў Лісабоне палітычныя і рэлігійныя ўлады, дыпкорпус, прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Партугаліі. Папа Францішак лічыць, што існуе агульнае ўсведамленне глабальнага характару сённяшніх праблем, “і тым не менш мы часта сутыкаемся з неэфектыўнасцю рэагавання на іх”, бо “свет аказваецца раз’яднаным або, па меншай меры, недастаткова згуртаваным, няздольным разам ...

Читать далее »

Папа накіраваўся з апостальскім візітам у Партугалію

Раніцай 2 жніўня 2023 года Папа распачаў сваё 42-е апостальскае падарожжа. Ён наведае Партугалію з нагоды Сусветных дзён моладзі. У 8 гадзін раніцы па сярэднееўрапейскім часе самалёт Airbus A320neo авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце выляцеў з Рыма ў Лісабон. Вылет адбыўся з 5-га тэрмінала аэрапорта імя Леанарда да Вінчы ў Ф’юмічына. Палёт працягнецца каля 3 гадзін. За гэты ...

Читать далее »

СДМ-2023: прэс-сакратар падзяліўся дэталямі папскага візіту

Падчас Сусветных дзён моладзі Папа Францішак будзе прамаўляць на іспанскай мове, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Выключэннем стане зварот да партугальскіх улад, які прагучыць на італьянскай мове. Матэа Бруні адзначыў, што “Францішак ведае партугальскую культуру” і ў яго прамовах будуць згадвацца такія пісьменнікі, як Песоа і Сарамагу. Ён паведаміў, што папская паездка ў Партугалію 2-6 жніўня 2023 года ...

Читать далее »

СДМ-2023: пачынаюцца Дні ў дыяцэзіях – 67 тысяч удзельнікаў

26 ліпеня 2023 года распачаліся Дні ў дыяцэзіях, якія з’яўляюцца першай часткай Сусветных дзён моладзі. На іх прыехала 67 тысяч пілігрымаў з 126 краін свету. Маладых людзей прымаюць 17 партугальскіх дыяцэзій, сярод якіх Порту, Фаціма, Каімбры, Брага і нават Азорскія астравы. Іх сустракаюць у сем’ях, а таксама ў грамадскіх установах. На працягу Дзён у дыяцэзіях маладыя людзі знаёмяцца з мясцовай ...

Читать далее »

Апублікавана праграма папскага падарожжа ў Партугалію

6 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане была апублікавана афіцыйная праграма Апостальскага падарожжа Францішка ў Партугалію з нагоды ХХХVII Сусветных дзён моладзі. Папа прыбудзе ў Лісабон на самалёце з Рыма раніцай 2 жніўня. Пасля афіцыйнай цырымоніі прывітання ў Беленскім палацы і сустрэчы з Прэзідэнтам Партугаліі, Святы Айцец скіруецца ў Беленскі культурны цэнтр, дзе звернецца з прамовай да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці ...

Читать далее »

Абвешчаны даты дыяцэзіяльнай часткі СДМ у Партугаліі

Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Яны пройдуць 26-31 ліпеня 2023 года, — паінфрамаваў арганізацыйны камітэт форума. Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў сямнаццаці дыяцэзіях гэтай краіны: Алгарвэ, Ангра, Авэйру, Бежа, Брага, Браганса-Міранда, Каімбра, Эвара, Фуншал, Гуарда, Ламегу, Лейрыя-Фаціма, ...

Читать далее »

Наступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у Партугаліі

35-я Сусветныя дні моладзі пройдуць у Партугаліі, паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, ватыканскай структуры адказнай за арганізацыю форума. Наступная буйнейшая каталіцкая моладзевая сустрэча адбудзецца ў Лісабоне ў 2022 г. Урачыстае абвяшчэнне было зроблена падчас св. Імшы, якую Папа Францішак цэлебраваў 27 студзеня 2019 г. на заканчэнне 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панаме. На ...

Читать далее »

Арыгінальная фігура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена на Сусветныя дні моладзі ў Панаму

Арыгінальная фігура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Панаму з нагоды Сусветных дзён моладзі. Скульптура Найсвяцейшай Панны Марыі, створаная паводле сведчання сястры Лусіі душ Сантуш – адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў 1917 г. – апошні раз пакідала Партугалію ў 2000 г. Дагэтуль яе перыгрынацыя праходзіла па 64-х краінах свету. Прывесці арыгінальную скульптурную ...

Читать далее »

Святы Айцец выказаў салідарнасць з насельніцтвам Партугаліі

Папа Францішак накіраваў словы падтрымкі і салідарнасці насельніцтву Партугаліі ў сувязі з пажарамі, якія бушуюць на тэрыторыі амаль усёй краіны. У паведамленні, на імя біскупа Фуншал Антоніа Карыльё, гаворыцца, што Папа “ўзрушаны сумнай весткай аб страшных пажарах, якія бушуюць на востраве Мадэйра”, і выказвае “спачуванні і ўдзел у болю” ўсіх тых, хто пацярпеў ад катастрофы. Францішак выказаў таксама “салідарнасць і ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі