Архив меток: Папа Францішак

Шры-Ланка: амністыя з нагоды візіту Пантыфіка

З нагоды візіту папы Францішка ў Шры-Ланку мясцовыя ўлады абвясцілі амністыю, згодна з якой на свабоду з турмаў вышлі 612 чалавек – 575 мужчын і 37 жанчын, паведаміла мясцовая “Daily Mirror”, са спасылкай на пенітэнцыярны дэпартамент краіны. Пад спецыяльную амністыю патрапілі зняволеныя старэйшыя за 75 гадоў, а таксама асуджаныя за дробныя злачынствы. З нагоды вызвалення зняволеных 14 студзеня адбылася спецыяльная ...

Читать далее »

Святы Айцец народу Шры-Ланкі: перамагаць зло дабром і жыць як адна сям’я

Міра, згоды і зажыўлення ран нанесеных грамадзянскай вайной пажадаў папа Францішак народу Шры-Ланкі ў сваім першым звароце, прамоўленым у аэрапорце Каломба 13 студзеня 2015 г. Святы Айцец назваў Шры-Ланку “пярлінай Індыйскага акіяна” і пасля прывітання кіраўніка дзяржавы патлумачыў мэту свайго падарожжа. “Мой візіт перш за ўсё з’яўляецца душпастырскім. Як паўсюдны пастыр Каталіцкага Касцёла, я прыбыў каб падтрымаць католікаў гэтага вострава ...

Читать далее »

Адбудзецца візіт Францішка ў Шры-Ланку

Трэці дзясятак гадоў беларускія каталікі чакаюць візіту Папы Рымскага ў сваю краіну. Вернікі, якія ў свой час складалі каля 85% насельніцтва краіны, доўгі час не маюць магчымасці вітаць кіраўніка Сусветнага Касцёла ў сябе на Радзіме з прычын не зусім зразумелых, насуперак жаданню самога Святога Айца і згоды кіраўніцтва краіны. Тым часам Святога Айца з радасцю сустракаюць у краінах нават не ...

Читать далее »

У Ватыкане разыгралі “Папскую латарэю”

Падарункі, якія атрымаў на працягу пантыфікату папа Францішак, можна было выйграць у латарэю, арганізаваную Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан у супрацоўніцтве з папскім элемазінарыем, арцыбіскупам Конрадам Краеўскім. Білеты, якія распаўсюджваліся ў Ватыкане апошнія некалькі тыдняў, каштавалі 10 еўра. Розыгрыш 13 галоўных прызоў, у тым ліку аўтамабіля “Fiat Panda” і 4 ровараў, ужо адбыўся. Таксама будзе раздадзена 30 заахвочвальных узнагарод. Іх можна атрымаць ...

Читать далее »

В Турции впервые за 90 лет построят христианский храм

В Турции построят первую после распада Османской империи в 1923 году христианскую церковь. О таком решении премьер-министр страны Ахмет Давутоглу объявил на встрече с представителями немусульманских религиозных общин в Стамбуле. Она будет располагаться в пригороде Стамбула на берегу Мраморного моря, где уже есть храмы христианских меньшинств — Греческой православной, Армянской и Католической церквей. Строительство первой на территории Турции за прошедшие ...

Читать далее »

Папа прызначыў новых кардыналаў з розных канцоў свету

15 новых кардыналаў, якія, прыналежачы да 14 народаў з розных кантынентаў, прадстаўляюць непарыўную сувязь паміж Касцёлам у Рыме і мясцовымі Касцёламі. 4 студзеня папа Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. “Як было абвешчана раней, 14 лютага я буду мець радасць склікаць кансісторый, падчас якога прызначу 15 новых кардыналаў, якія, прыналежачы да ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэнецца з былымі вязнямі канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц”

З нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц” яго былыя польскія зняволеныя 7 студзеня 2015 г. будуць прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане папам Францішкам. Іх будуць суправаджаць таксама былыя вязні нацысцкіх катавальняў з Францыі, Германіі і Чэхіі. Яны ўручаць Пантыфіку статуэтку “Дар памяці” Міжнароднага асвенцымскага камітэту. У аўдыенцыі прымуць удзел таксама прадстаўнікі Міжнароднага дома сустрэч моладзі ў Асвенцыме і навучэнцы ...

Читать далее »

У буйным гандлёвым цэнтры Рыма адкрыта капліца

У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў “Euroma 2” была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка “выходзіць на вуліцы, і ісці туды дзе збіраюцца людзі”. Яе ...

Читать далее »

Папа Францішак адзначае сёння дзень нараджэння

Сёння, 17 снежня, папа Францішак заканчвае 78 год жыцця — амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны пантыфікату. Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргенціны. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння кардынал Хорхе Марыё Бергольо заўсёды быў, як і цяпер, у цесным кантакце са сваёй «паствай». З нагоды дня нараджэння 7 тысяч танцораў выканаюць у Рыме адзін са ...

Читать далее »

Папа салідарны з украінскім народам

Папа Францішак салідарны з украінскім народам і моліцца за яго, заяўляе спецыяльны прадстаўнік Ватыкана і Папы Рымскага кардынал Хрыстаф Шонбарн. «Жаданні Папы відавочныя – неабходна рабіць канкрэтныя крокі для ўстанаўлення міру ва Украіне і выкарыстоўваць усе спосабы і меры, каб гэты мір наступіў ўжо сёння», — сказаў Шонбарн журналістам. Ён падкрэсліў, што знаходзіцца з візітам ва Украіне, «каб перадаць салідарнасць ...

Читать далее »