Архив меток: Папа Францішак

У буйным гандлёвым цэнтры Рыма адкрыта капліца

У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў “Euroma 2” была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка “выходзіць на вуліцы, і ісці туды дзе збіраюцца людзі”. Яе ...

Читать далее »

Папа Францішак адзначае сёння дзень нараджэння

Сёння, 17 снежня, папа Францішак заканчвае 78 год жыцця — амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны пантыфікату. Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргенціны. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння кардынал Хорхе Марыё Бергольо заўсёды быў, як і цяпер, у цесным кантакце са сваёй «паствай». З нагоды дня нараджэння 7 тысяч танцораў выканаюць у Рыме адзін са ...

Читать далее »

Папа салідарны з украінскім народам

Папа Францішак салідарны з украінскім народам і моліцца за яго, заяўляе спецыяльны прадстаўнік Ватыкана і Папы Рымскага кардынал Хрыстаф Шонбарн. «Жаданні Папы відавочныя – неабходна рабіць канкрэтныя крокі для ўстанаўлення міру ва Украіне і выкарыстоўваць усе спосабы і меры, каб гэты мір наступіў ўжо сёння», — сказаў Шонбарн журналістам. Ён падкрэсліў, што знаходзіцца з візітам ва Украіне, «каб перадаць салідарнасць ...

Читать далее »

Твітэр-акаўнту Папы два гады

i.wp.pl

Твітэр-акаўнту Папы споўнілася два гады. Менавіта 12 снежня 2012 года на ім змясцілася першае кароткае паведамленне Пантыфіка. Яго напісаў, з дапамогай электроннага планшэту, Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI. У той час Святы Айцец прывітаў вернікаў словамі: “Дарагія сябры, я рады звязацца да вас праз “Твітэр”. Дзякуй за вашы шчодрыя водгукі. Я благаслаўляю ўсіх вас ад ...

Читать далее »

Папа Францішак даў парады моладзевым душпастырам

Пра важнасць душпастырства моладзі нагадаў папа Францішак 11 снежня ў сваім пасланні да ўдзельнікаў IV Еўрапейскай сустрэчы моладзевых душпастыраў, якая пачалася ў Рыме па ініцыятыве Папскай рады па справах свецкіх і Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Святы Айцец нагадаў, што гэта сфера дзейнасці Касцёла, павінна быць нечым большым за простую арганізацыю рознай дзейнасці для юнакоў і дзяўчат: ...

Читать далее »

Францішак запаліць агні самай высокай каляднай елкі ў свеце

7 снежня вечарам папа Францішак запаліць агні самай высокай каляднай елкі ў свеце, паведамляе Ватыканскае радыё. Больш за тысячу святочных лямпачак робяць контур святочнага дрэва на схіле пагорка ў італьянскім гарадку Губбіо. Пантыфік запаліць іх з дапамогай планшэта iPad. На цырымоніі Папа не будзе прысутнічаць асабіста, але прыйме ў ёй удзел праз відэа-канферэнцыю. Плануецца, што Пантыфік звернецца з прамовай да ...

Читать далее »

Маскоўскі Патрыярхат назваў перашкоду для сустрэчы Папы і Патрыярха

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл шануе пазіцыю папы Францішка па многіх праблемах, але для іх сустрэчы існуе перашкода, паведаміў 2 снежня 2014 г. прэс-сакратар кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Аляксандр Волкаў. Ёй, на думку прадстаяцеля, з’яўляюцца дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, хоць, як адзначыў прэс-сакратар, погляд Пантыфіка на сітуацыю ў сучаснай Украіне шмат у чым супадае з пазіцыяй Рускай Праваслаўнай ...

Читать далее »

Папа скіраваў пасланне да кансэкраваных асобаў

“Абудзіце свет!”, з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да кансэкраваных асобаў у пасланні з нагоды адкрыцця Года кансэкраванага жыцця, які распачнецца 30 лістапада 2014 года і скончыцца 2 лютага 2016 г. Натхненнем для паслання паслужыла Апостальская адгартацыя “Vita Consecrata” св. Яна Паўла II. У сваім звароце Францішак паставіў перад кансэкраванымі асобамі тры задачы: па-першае, “глядзець на мінулае з падзякай”, каб ...

Читать далее »

Папа ў Еўрапарламенце: складаецца агульнае ўражанне стомленасці і старэння Еўропы

Пантыфік прыехаў у Страсбург з “пасланнем надзеі і заахвоты”. Аб гэтым ён паведаміў сам, выступаючы 25 лістапада 2014 г. перад Еўрапейскім парламентам. Ён звярнуў увагу на цесную сувязь паміж двума паняццямі – “годнасць” і “трансцэндэнтнасць”. Разуменне першага “нарадзілася ў выніку доўгага шляху, які ўключаў шматлікія пакуты і ахвяры”, што прычынілася да ўспрыняцця “унікальнасці кожнага асобнага чалавека”. Сёння барацьба за правы ...

Читать далее »