Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец: Езус запрашае, а мы шукаем адгаворак

Езус запрашае нас да святкавання разам з Ім, але часта мы шукаем адгаворак, каб Яму адмовіць; варта памятаць, што Езус добры, але і справядлівы, – такія думкі прагучалі 6 лістапада ў гаміліі Папы. Падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане Пантыфік спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Лукі (Лк 14,15-24), у якім гучыць прыпавесць пра запрошаных на свята. Святы Айцец нагадаў, што ...

Читать далее »

Папа Францішак: хрысціянін не можа быць антысемітам

Хрысціянін не можа быць антысемітам, зазначыў Папа падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Сусветнага кангрэсу горскіх яўрэяў (World congress of Mountains Jews), якую 5 лістапада 2018 года прыняў у Ватыкане. Папа Францішак нагадаў, што яго апошняя сустрэча з прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці праходзіла ў Літве і была прымеркавана да 75-годдзя ліквідацыі вільнюскага гета. “Я маліўся перад помнікам ахвярам Халакоста і прасіў Найвышэйшага аб ...

Читать далее »

Папа Францішак узгадаў ахвяраў тэракту ў Егіпце

Святы Айцец памаліўся за егіпецкіх пілігрымаў, якія былі забітыя тэрарыстамі толькі таму, што былі хрысціянамі. Пра гэта ён сказаў 4 лістапада падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. “Я выказваю мой боль з-за тэракту, які два дні таму быў нанесены на копцкую праваслаўную царкву ў Егіпце. Я малюся за ахвяраў, за пілігрымаў, якія былі забітыя толькі за тое, што ...

Читать далее »

Папа Францішак: кожнае пакліканне мае сужэнскае вымярэнне

Кожнае хрысціянскае пакліканне – сужэнскае, бо з’яўляецца плёнам лучнасці любові з Хрыстом, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 31 кастрычніка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Пантыфік заўважыў, што запаведзь “Не чужалож” тычыцца сужэнскай вернасці, але з’яўляецца таксама “бацькоўскім словам Бога, скіраваным да кожнага мужчыны і жанчыны”. “Будзем памятаць, што працэс чалавечага сталення – гэта шлях любові, якая ...

Читать далее »

Папа правёў сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II

Папа Францішак правёў 24 кастрычніка ў Ватыкане кароткую сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II. Візіт Іерарха ў Італію звязаны з святкаваннем 60-годдзя армянскай прысутнасці ў Мілане. Іерарх назваў Папу Францішка сваім “духоўным братам”. “Для нас вельмі важныя адносіны паміж Цэрквамі, заснаваныя на любові, асабліва з улікам агульных праблем, звязаных з мірам і дабрабытам у свеце”, — сказаў Прадстаяцель, каментуючы ...

Читать далее »

Кітайскія біскупы хочуць бачыць Пантыфіка ў сваёй краіне

Два кітайскіх іерархі, удзельнікі пасяджэнняў Сінода, запрасілі Папу наведаць Кітай. У Рым прыехалі: біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай. Так адбылося ўпершыню ў гісторыі Асамблеі. Прысутнасць прадстаўнікоў кітайскага епіскапату стала магчымай дзякуючы нядаўняму ватыкана-кітайскаму пагадненню, у выніку чаго ўсе біскупы ў Кітаі ў цяперашні час знаходзяцца ў камуніі з Папам. Біскуп Го даў інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце ...

Читать далее »

Папа Францішак: за суровасцю хрысціяніна крыюцца сур’ёзныя праблемы

Быць пільнымі хрысціян, якія дэманструюць сябе суровымі і заўсёды дасканалымі, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 16 кастрычніка цэлебраваў у Ватыкане. У гаміліі Папа Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі, у якім апавядаецца, як Езус узлёг за сталом не абмыўшы рук, як гэтага патрабавалі юдэйскія абрадавыя прадпісанні (Лк 11, 37-41). Сваімі паводзінамі Ён выклікаў абурэнне фарысея, у ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: вымалёўваецца надзея на візіт Папы ў Беларусь

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрв’ю парталу Catholic.by пра кароткую размову з Папам рымскім у Ватыкане. Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў працы Сіноду Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. 11 кастрычніка ён выпадкова сустрэў Пантыфіка па дарозе ў залу Паўла VI. “Папу я прывітаў словамі на італьянскай мове: «Добры дзень, Ваша Святасць». Ён ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Польшчы

15 кастрычніка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых перамоў, якія адбыліся ў 40-ю гадавіну абрання св. Яна Паўла ІІ Рымскім Пантыфікам, была падкрэслена важнасць ...

Читать далее »

Сустрэча Папы Францішка ў Аглоне (відэа)

Пантыфік наведаў Латвію 24 верасня гэтага года. Адным з пунктаў праграмы візіту Святога Айца было наведванне санктуарыя ў Аглоне, дзе Папа ўзначаліў cвятую Імшу. На сустрэчу з намеснікам святога Пятра сабралася больш за 35 тысяч чалавек, у тым ліку і пілігрымы з Беларусі. Прапануем увазе чытачоў Catholicnews.by матэрыял, зняты журналістамі “Каталіцкага Весніка”. Леанід Юрык, фота; Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »