Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Расіі

4 ліпеня 2019 г. Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных перамоў бакі пацвердзілі добрыя двухбаковыя адносіны, якія атрымалі далейшае развіццё падпісаннем пратакола аб узаемаразуменні адносна супрацоўніцтва паміж шпіталём “Bambino Gesu” і педыятрычнымі бальніцамі Расійскай Федэрацыі. Былі закрануты таксама праблемы экалогіі і некаторыя актуальныя пытанні міжнароднай павесткі дня, ...

Читать далее »

Іерарх: для запрашэння Папы ў Расію патрэбна згода РПЦ

Прэзідэнт Расіі не можа запрасіць Папу без падтрымкі Рускай Праваслаўнай Царквы, заўважыў арцыбіскуп Паола Пэцы, ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Ватыкан, які адбудзецца 4 ліпеня гэтага года, іерарх даў кароткае інтэрв’ю Vatican News. Ён заўважыў, што сустрэча Папы і Прэзідэнта Расіі – гэта працяг дыялогу, які пачаўся даўно. “Хоць я не ведаю павесткі дня ...

Читать далее »

Папа Францішак падарыў Барталамею І частку рэліквій святога Пятра

Папа падарыў Патрыярху Барталамею І частку рэліквій св. Пятра. Яны былі перададзены прадстаўнікам Канстантынопальскага Патрыяхату, якія прыбылі ў Рым з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла. Пантыфік асабіста ўручыў бронзавы рэліквіярый з дзевяццю фрагментамі парэштак св. Пятра кіраўніку праваслаўнай дэлегацыі, Мітрапаліту Ёву. Гэта адбылося пасля ўрачыстай св. Імшы, якая 29 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. Гаворка ідзе пра частку рэліквій, знойдзеных ...

Читать далее »

Папа да праваслаўных: камунія ў легітымных формах разнастайнасці

28 чэрвеня 2019 г. Папа Францішак сустрэўся з праваслаўнай дэлегацыяй, якую Канстантынопальскі Патрыярх накіраваў у Ватыкан на святкаванне ўрачыстасці святых Пятра і Паўла. “Ваша прысутнасць сведчыць пра трывалыя сувязі паміж Рымскай і Канстантынопальскай Цэрквамі і пра нашы агульныя намаганні па дасягненні паўнаты камуніі, да якой мы імкнёмся, падпарадкоўваючыся выразнай волі Езуса (Ян 17, 21)”, — заўважыў Папа. Ён дадаў, што ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае наследаваць пачуцці Сэрца Езуса і маліцца за святароў

Маліцца, каб кожнае пастырскае дзеянне было пазначана любоўю, якую Хрыстус мае да чалавека, заклікаў Папа Францішак на завяршэнне агульнай аўдыенцыі 26 чэрвеня ў Ватыкане. “У бліжэйшую пятніцу будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Запрашаю ўсіх паглядзець на гэта Сэрца і наследаваць яго самыя праўдзівыя пачуцці. Маліцеся за ўсіх святароў і за маё служэнне на Пасадзе св. Пятра, каб кожнае пастырскае ...

Читать далее »

Папа Францішак пра сувязь паміж працай і развіццём свету

У пасланні да 108-й Міжнароднай канферэнцыі па працы Францішак падкрэсліў сувязь паміж працай і развіццём узаемазвязанага свету. Яно было апублікавана 26 чэрвеня ў Ватыкане. “Нам патрэбныя людзі і ўстановы, якія абараняюць годнасць работнікаў, годнасць кожнай працы і дабрабыт Зямлі, нашага агульнага дома!”, – напісаў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў форума, які праходзіў з 10 па 21 чэрвеня гэтага года ў ...

Читать далее »

Дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату прыедзе ў Рым

У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату з 27 па 29 чэрвеня будуць знаходзіцца ў Рыме. Аб гэтым паведаміла Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагодай стане ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца ў Касцёле 29 чэрвеня. Праваслаўную дэлегацыю ўзначаліць архіепіскап Тэльмісас Ёў, прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхату ў Сусветнай Радзе Цэркваў і сустаршыня Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў ларэтанскі Юбілей для пасажыраў самалётаў

Папа Францішак абвясціў ларэтанскі юбілей для ўсіх, хто падарожнічае самалётамі. Ён пройдзе з 8 снежня 2019 г. па 10 снежня 2020 г. Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня 2019 г. папскі дэлегат па справах санктуарыя ў італьянскім Ларэта, арцыбіскуп Фабіа Дал Чын. Юбілейны год пачнецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін будзе старшынстваваць ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае каталіцкіх медыкаў наследаваць Езуса Хрыста

Мы павінны памятаць, што лячыць – значыць паважаць дар жыцця ад пачатку і да канца. Не мы яго ўласнікі: жыццё нам даецца, а медыкі з’яўляюцца яго служыцелямі, нагадаў Папа Францішак. 22 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Міжнароднай федэрацыі Асацыяцый каталіцкіх медыкаў. Пантыфік звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што клопат пра хворых ...

Читать далее »

Пантыфік: абнавіць веру ў рэальную прысутнасць Пана ў Эўхарыстыі

Ажывіць веру ў рэальную прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі, – заклікаў Святы Айцец вернікаў, вітаючы іх 19 чэрвеня на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Дарагія браты і сёстры, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую мы будзем адзначаць, – гэта асаблівая магчымасць абнавіць нашу веру ў сапраўдную прысутнасць Пана ў Эўхарыстыі. Няхай цэлебрацыя св. Імшы, эўхарыстычная адарацыя і працэсіі па вуліцах гарадоў ...

Читать далее »