Архив меток: Папа Францішак

З Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Amoris laetitia пра выхаванне дзяцей

287. Выхаванне дзяцей павінна ахопліваць працэс перадавання веры, які сустракаецца з цяжкасцямі з увагі на сучасны стыль жыцця, гадзіны працы, а таксама складанасць сённяшняга свету, у якім многія асобы жывуць у шалёным тэмпе, каб нейкім чынам выжыць[1]. Але, нягледзячы на гэта, сям’я павінна застацца месцам, у якім мы вучымся заўважаць матывы і прыгажосць веры, малітвы, а таксама служэння іншым. Распачынаецца ...

Читать далее »

Як будаваць мір у сваім доме і ў свеце?

З 1968 г. Каталіцкі Касцёл вітае чарговы год 1 студзеня Сусветным днём міру, які быў устаноўлены Папам Паўлам VI. Гэта была адна з многіх і разам з тым найбольш трывалых ініцыятыў гэтага Папы на карысць міру, прынятая ў вельмі цяжкі для Касцёла і ўсяго свету перыяд. І хоць фармальна гэта падзея выключна ўнутрыкаталіцкая, аднак яна карыстаецца вялікім інтарэсам і папулярнасцю ...

Читать далее »

У рэзідэнцыі Папы Францішка ўстаноўлены экалагічныя святочныя яслі

Святочныя яслі Божага Нараджэння, устаноўленыя ў ватыканскім Доме св. Марты, які з’яўляецца рэзідэнцыяй папы Францішка, утрымліваюць у сабе заклік да аховы навакольнага асяроддзя. Сцэна нараджэння Хрыста тут прадстаўлена не ў прывычным для італьянскага мастацтва гарадскім асяроддзі, а прыродным, паказваючы прыйсце Збаўцы на свет у маленькай пячоры, ва ўлонні маці Зямлі. Паводле аўтара стаенкі, Алесандра Дзі Плачыдзі, сваёй працай ён пажадаў, ...

Читать далее »

Папа Францішак павіншаваў Папу Бэнэдыкта XVI з Божым Нараджэннем

Папа Францішак павіншаваў Папу Бэнэдыкта XVI з урачыстасцю Божага Нараджэння. Візіт Пантыфіка ў кляштар “Mater Ecclesiae” – рэзідэнцыю Папы на пенсіі – адбыўся яшчэ 21 снежня 2017 года і працягваўся каля 30 хвілін, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.  Пасля сыходу з Пасады св. Пятра Бэнэдыкт XVI жыве адасоблена ў будынку былога кляштара на тэрыторыі Ватыканскіх садоў і падтрымлівае Касцёл сваёй ...

Читать далее »

«Навучыце дзяцей ад маленства добра рабіць знак крыжа»: Папа Францішак пра ўступныя абрады Эўхарыстыі

Неабходна ведаць значэнне святых знакаў эўхарыстычнай цэлебрацыі, каб поўнасцю ўдзельнічаць у св. Імшы і атрымліваць асалоду ад яе прыгажосці, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 20 снежня 2017 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Катэхезу ён прысвяціў ўступным абрадам Эўхарыстыі. Папа нагадаў, што яна складаецца з дзвюх частак: Літургіі слова і Эўхарыстычнай літургіі, якія так цесна звязаны паміж ...

Читать далее »

Папа Францішак да артыстаў: сеяць ласкавасць, мір і адкрытасць

Мастацтва – гэта цудоўны сродак, каб адкрыць брамы розума і сэрца на сапраўднае значэнне Божага нараджэння, падкрэсліў Святы Айцец падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў і арганізатараў дабрачыннага канцэрта, які 16 снежня 2017 года пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI. У сустрэчы з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 180 чалавек. “Божае Нараджэнне – гэта душэўнае, супольнае свята, здольнае сагрэць самыя халодныя сэрцы, знішчыць ...

Читать далее »

Святы Айцец не карыстаецца мэсэнджэрамі

Гэта не праўда, што Святы Айцец выкарыстоўвае “WhatsApp”. Ён не высылае такім чынам ніякіх паведамленняў, не ўдзяляе благаслаўлення. Пра гэта напісаў у кароткім паведамленні на сваім твітэр-канале кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк.  Заява афіцыйнага прадстаўніка стала рэакцыяй на дэкларацыі аргентынскага фонду, названага ў гонар Папы Францішка, які нядаўна запусціў новую тэхналагічную платформу, якая, нібыта, забяспечвае “прамую сувязь” з ...

Читать далее »

Катэхеза Папы Францішка: чаму ў нядзелю трэба хадзіць на св. Імшу?

Мы ходзім на св. Імшу не для таго, каб даць штосьці Богу, але, наадварот, каб атрымаць ад Яго тое, у чым па-сапраўднаму маем патрэбу, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 13 снежня 2017 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Катэхезу ён прысвяціў нядзельнай Эўхарыстыі, якая дае хрысціянам магчымасць сустрэчы з Богам, умацавання Яго словам і адчування сябе Касцёлам, ...

Читать далее »

Папа Францішак пра словы малітвы «Ойча наш»

Святы Айцец выказаў меркаванне, што радок малітвы “Ойча наш”, у якім гаворыцца “не ўводзь нас у спакусу”, не быў добра перакладзены, паведамляе Ватыканскае радыё. Пантыфік заўважыў, што нядаўна французскі епіскапат зацвердзіў новы пераклад гэтай малітвы, у якім спрэчны радок гучыць інакш, а менавіта: “не дазволь мне ўвайсці ў спакусу”.  “Гэта не Бог уводзіць мяне ў спакусу, каб потым убачыць, як ...

Читать далее »

Самбрэра ад Святога Айца выставяць на аўкцыён

Самбрэра ад Папы Францішка будзе адным з лотаў, выстаўленых на дабрачынным аўкцыёне, арганізаваным сёлета ў дванаццаты раз арцыбіскупам Неапаля, кардыналам Крэшчэнца Сэпэ. “Капялюш сам па сабе не мае асаблівай вартасці, але паколькі яго ахвяраваў Пантыфік, стаў каштоўным”, — сказаў італьянскі іерарх. Ён прызнаўся, што Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла аддаў для аўкцыёна свае шахматы, а прэм’ер-міністр Паола Джэнцілоні – серыю малюнкаў, ...

Читать далее »