Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец падтрымаў “экалагічную” кампанію бразільскага Касцёла

Папа Францішак падтрымаў “Кампанію братэрства”, якая праходзіць у Бразіліі па ініцыятыве мясцовай Канферэнцыі Біскупаў. Ініцыятыва рэалізуецца з 1963 г. падчас Вялікага посту. 54-я па ліку кампанія прысвечана абароне бразільскіх экасістэм і жыцця. Папа заклікаў да ўдзелу кожнага чалавека ў адказе на гэтыя выклікі. Створца даў Бразіліі прыроду “незвычайнай прыгажосці”, заўважыў Пантыфік і з жалем дадаў, што ў краіне ёсць прыкметы ...

Читать далее »

Папа Францішак зрабіў жэст салідарнасці з італьянскімі фермерамі

Святы Айцец пажадаў падтрымаць фермераў, вытворцаў і прадаўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі з рэгіёнаў, якія пацярпелі ад мінулагодняга землятрусу ў цэнтральнай частцы Італіі. Супрацоўнікі Апостальскай элемазінарыі – ватыканскай структуры, якая ад імя Пантыфіка ажыцяўляе дапамогу бедным – наведалі гэты рэгіён і набылі вялікую колькасць прадуктаў харчавання мясцовай вытворчасці. Фермерскія гаспадаркі і крамы, дзе закупаліся прадукты, апынуліся пад пагрозай спынення сваёй дзейнасці па ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае прасіць аб ласцы «святога сораму»

“Няхай Пан дасць нам ласку святога сораму перад абліччам спакусы амбіцый, якая закранае ўсіх, нават касцёльную супольнасць”, — маліўся папа Францішак 21 лютага 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Марка (Мк 9,30-37), у якім Езус, прадказваючы сваю муку, заклікаў вучняў да пакоры і служэння бліжнім. Папа заўважыў, што ...

Читать далее »

Папа Францішак запэўніў у суровасці да святароў-педафілаў

Папа Францішак папрасіў прабачэння ў ахвяр сексуальнага насілля з боку святароў і запэўніў у крайняй суровасці да тых, хто здзейсняў і пакрываў падобныя злачынствы. Аб гэтым Пантыфік напісаў у прадмове да кнігі “Прабачаю вас, ойча” (La perdono, padre), якая 13 лютага 2017 г. з’явілася на паліцах італьянскіх кнігарняў. Яе аўтар Даніэль Пітэ – 57-гадовы бацька шасці дзяцей, які жыве ў ...

Читать далее »

«Кладу запіску з праблемай св. Юзафу»: Пантыфік падзяліўся сакрэтам свайго спакою

Папа прызнаўся, што, не гледзячы на цяжкасці, прабывае ў спакоі духа. Прычым, гэты стан яго не пакідае ад часу выбару на Пасад св. Пятра. “У момант выбараў я проста сказаў: “Пане, ідзём наперад!”. Я адчуваў спакой, і гэта пачуццё мяне не пакідала”, — прызнаўся ён 25 лістапада 2016 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх кангрэгацый. Фрагменты дакладнай ...

Читать далее »

Святы Айцец: без жанчын няма гармоніі ў свеце

Без жанчын няма гармоніі ў свеце, заўважыў Папа Францішак 9 лютага 2017 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, спасылаючыся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця (Быц 2,18-25), якое апісвае стварэнне жанчыны. Паводле яго, калі гаворка ідзе пра жанчын, вельмі часта ўвага звяртаецца на іх абавязкі. У той жа час, пакліканне жанчын у тым, каб несці багацце, якога мужчына не мае: ...

Читать далее »

Папа асабіста прадставіў малітоўную інтэнцыю на люты (+відэа)

У лютым папа Францішак заклікае маліцца за ўсіх, хто перажывае выпрабаванні, асабліва за бедных, бежанцаў і маргіналізаваных. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 2 лютага праз свой канал у “YouTube” відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца, у якім ён асабіста агучвае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц.  Відэа прадстаўляе людзей, якія, праходзячы па гандлёвай вуліцы еўрапейскага горада, адрываюцца ад спраў, каб ...

Читать далее »

З ватыканскіх еўра знікне вобраз Папы Францішка

Папа Францішак не хоча, каб яго вобраз змяшчалі на ватыканскіх еўра. У новай эмісіі на 2017 год на манетах будзе віднецца толькі папскі герб, пацвердзілі нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” ў Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным бюро. Там паведамілі, што з моманту з’яўлення ватыканскіх еўра ў 2002 годзе, гэта першы выпадак, калі на манетах не будзе выявы кіруючага Пантыфіка. Да гэтага часу вобраз Францішка ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года

Аб гэтым абвясціў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзьета 20 студзеня 2017 года падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. Іерарх падкрэсліў, што пры выбары даты правядзення форума галоўным чынам улічваліся кліматычныя асаблівасці рэгіёну. У звычайную для правядзення Дзён пару ў Панаме сезон дажджоў. “Мы добра разумеем, што ў некаторых краінах, гэта не перыяд адпачынкаў, але мы перакананы, што гэта не перашкодзіць ...

Читать далее »

Францішак запэўніў Дональда Трампа ў сваёй малітве

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве Дональда Трампа, які 20 студзеня ўрачыста ўступіў на пасаду 45-га Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пантыфік скіраваў да новага амерыканскага лідара віншавальную тэлеграму. “У час, калі наша чалавечая сям’я пакутуе ад цяжкіх гуманітарных крызісаў, якія патрабуюць дальнабачных і паяднаных палітычных адказаў, я малюся, каб Вашыя рашэнні былі кіраваныя багатымі духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі, якія сфарміравалі ...

Читать далее »