Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак пра сувязь паміж працай і развіццём свету

У пасланні да 108-й Міжнароднай канферэнцыі па працы Францішак падкрэсліў сувязь паміж працай і развіццём узаемазвязанага свету. Яно было апублікавана 26 чэрвеня ў Ватыкане. “Нам патрэбныя людзі і ўстановы, якія абараняюць годнасць работнікаў, годнасць кожнай працы і дабрабыт Зямлі, нашага агульнага дома!”, – напісаў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў форума, які праходзіў з 10 па 21 чэрвеня гэтага года ў ...

Читать далее »

Дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату прыедзе ў Рым

У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату з 27 па 29 чэрвеня будуць знаходзіцца ў Рыме. Аб гэтым паведаміла Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагодай стане ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца ў Касцёле 29 чэрвеня. Праваслаўную дэлегацыю ўзначаліць архіепіскап Тэльмісас Ёў, прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхату ў Сусветнай Радзе Цэркваў і сустаршыня Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў ларэтанскі Юбілей для пасажыраў самалётаў

Папа Францішак абвясціў ларэтанскі юбілей для ўсіх, хто падарожнічае самалётамі. Ён пройдзе з 8 снежня 2019 г. па 10 снежня 2020 г. Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня 2019 г. папскі дэлегат па справах санктуарыя ў італьянскім Ларэта, арцыбіскуп Фабіа Дал Чын. Юбілейны год пачнецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін будзе старшынстваваць ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае каталіцкіх медыкаў наследаваць Езуса Хрыста

Мы павінны памятаць, што лячыць – значыць паважаць дар жыцця ад пачатку і да канца. Не мы яго ўласнікі: жыццё нам даецца, а медыкі з’яўляюцца яго служыцелямі, нагадаў Папа Францішак. 22 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Міжнароднай федэрацыі Асацыяцый каталіцкіх медыкаў. Пантыфік звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што клопат пра хворых ...

Читать далее »

Пантыфік: абнавіць веру ў рэальную прысутнасць Пана ў Эўхарыстыі

Ажывіць веру ў рэальную прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі, – заклікаў Святы Айцец вернікаў, вітаючы іх 19 чэрвеня на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Дарагія браты і сёстры, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую мы будзем адзначаць, – гэта асаблівая магчымасць абнавіць нашу веру ў сапраўдную прысутнасць Пана ў Эўхарыстыі. Няхай цэлебрацыя св. Імшы, эўхарыстычная адарацыя і працэсіі па вуліцах гарадоў ...

Читать далее »

Папа Францішак узначаліў пахаванне Апостальскага нунцыя ў Аргентыне

Папа Францішак узначаліў пахавальную св. Імшу па памерлым 12 чэрвеня 2019 г. арцыбіскупе Леоне Каленга Бадзікебеле, Апостальскім нунцыі ў Аргентыне. У літургіі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра 15 чэрвеня, узялі ўдзел ватыканскі дыпламаты, скліканыя Францішкам на сустрэчу, якая трывае ў Ватыкане з 13 чэрвеня. “Эўхарыстыя завяршыцца малітвай valedictio, малітвай развітання. Сказаць брату бывай – гэта ўсё роўна як сказаць: ...

Читать далее »

Евангелізацыя ў інтэрнэце патрабуе ласкавасці

Папа Францішак скіраваў кароткае відэа-пасланне да ўдзельнікаў фармацыйнай сустрэчы “iMission”, прысвечанай евангелізацыі ў інтэрнэце. Яна прайшла 13 чэрвеня ў Мадрыдзе. Папа зазначыў, што галоўнай праблемай сёння з’яўляецца не тое, пра што казаць, але як гэта рабіць. Важна, каб словы гучалі не “стэрыльна”, нібыта ў лабараторыі, але, каб былі выразам блізкасці і ласкавасці. “Ласкавасць робіць шляхетнымі, ласкавасць – гэта мова Бога!”, ...

Читать далее »

Папа Францішак падзяліўся сваім бачаннем місіі Апостальскага нунцыя

13 чэрвеняСвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Апостальскіх нунцыяў, якія працуюць у розных краінах свету. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. У тэксце прамовы, якая была ўручана дыпламатычным прадстаўнікам, Папа нагадаў, што нунцый павінен быць “чалавекам Божым”, які не падманвае бліжняга, не распаўсюджвае плётак, “захоўвае вочы і вушы чыстымі ад бруду свету”. “Ён не дазваляе падмануць сябе мірскімі каштоўнасцямі, ...

Читать далее »

Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій

Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 93-ці Сусветны дзень місій, які Касцёл адзначыць 20 кастрычніка. Дакумент пад назвай “Ахрышчаныя і пасланыя: Хрыстовы Касцёл на місіі ў свеце”, быў апублікаваны 9 чэрвеня 2019 года. Пасланне пачынаецца са згадкі пра абвешчаны ў Касцёле Надзвычайны місійны месяц, які пройдзе ...

Читать далее »

Папа: душпастырства пакліканняў – не пошук новых членаў клуба

Каб дапамагчы моладзі распазнаць пакліканне, патрэбныя “цярплівасць і ўменне слухаць”, жаданне “стамляцца” і ўсведамленне, што сёння патрэбна “камунікацыя”, а не проста “кантакты”, лічыць Папа Францішак. 6 чэрвеня 2019 года Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з удзельнікамі форума адказных за душпастырства пакліканняў, арганізаванага Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Ён уручыў сваім гасцям тэкст загадзя падрыхтаванай прамовы, пасля чаго падзяліўся сваімі спантаннымі ...

Читать далее »