Архив меток: Папа Францішак

Францішак: місійны год для будучых дыпламатаў Святога Пасаду

Ліст Папы да кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі: тым, хто паступае на дыпламатычную службу Святога Пасаду, будзе прапанавана правесці год у адной з дыяцэзій для атрымання місіянерскага досведу. Францішак абвясціў пра гэта ў сваёй заключнай прамове на Сінодзе па Амазоніі, і зараз ідэя была канкрэтызавана. Папа напісаў арцыбіскупу Джозэфу Марына, новаму старшыні Папскай касцёльнай акадэміі – школы па падрыхтоўцы дыпламатычных работнікаў ...

Читать далее »

Апублікаваны Папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г.

Абвешчаны Папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г. Францішак просіць маліцца, між іншым, за місіянерскую прыхільнасць вернікаў, працу катэхетаў, рэформу Касцёла, глыбокую споведзь і выяўленне прыгажосці сужэнства. Інтэнцыі прысвечаны людзям, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, жанчынам, што сталі ахвярамі гвалту, фінансістам і тым, хто змагаецца за правы чалавека. Акрамя таго, Папа хоча, каб вернікі маліліся за грамадскае сяброўства, экалагічны лад жыцця і ...

Читать далее »

Святы Айцец склікае наступны Сінод Біскупаў на восень 2022 года

6-7 лютага ў Ватыкане прайшло першае пасяджэнне XV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. Мэта – прапанаваць Папу магчымыя тэмы для XVI звычайнай Асамблеі. Кардынал Ларэнца Балдзісэры прадставіў вынікі кансультацый, праведзеных Генеральным сакратарыятам па тэмах для наступнага Сінода. У іх удзельнічалі біскупскія канферэнцыі, Сіноды Усходніх Каталіцкіх Цэркваў sui iuris, дыкастэрыі Рымскай курыі і рады вышэйшых манаскіх настаяцеляў. Пасля прэзентацыі Генеральнага ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з дэлегацыяй Маскоўскага Патрыярхату

13 лютага 2020 года Святы Айцец прыняў у Ватыкане старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні каталіцка-праваслаўных узаемаадносін. Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён перадаў Пантыфіку словы прывітання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Францішак таксама прасіў перадаць Кірылу сваё братэрскае прывітанне. Аб гэтым паведамляе служба камунікацыі АЗЦС. Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў атмасферы ўзаемаразумення і добразычлівасці, бакі абмеркавалі актуальныя ...

Читать далее »

Папа Францішак падтрымаў праект на карысць ахвяр гандлю людзьмі

Святы Айцец даў старт існаванню інтэрнэт-суполкі, праз якую будуць збірацца фінансавыя ахвяраванні, прызначаныя на барацьбу з гандлем людзьмі. 8 лютага 2020 г. Папа Францішак прыняў у Ватыкане дэлегацыю міжнароднай сеткі «Talitha Kum», якая аб’ядноўвае каталіцкіх манахінь, што прымаюць удзел у барацьбе з гандлем людзьмі. Падчас сустрэчы Святы Айцец зрабіў сімвалічны першы «клік», даўшы пачатак існаванню суполкі «Super Nuns» (Супер-манахіні) на ...

Читать далее »

Папа: слёзы па прычыне нашых грахоў – гэта благаслаўленне

Любіць шчодра, з усмешкай, блізкасцю, служэннем, а таксама са слязамі, — заклікаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 лютага 2020 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Папа прысвяціў катэхезу другому евангельскаму благаслаўленню: “Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны” (Мц 5, 4). Ён заўважыў, што на грэчаскае мове гэта благаслаўленне выражана не ў пасіўнай форме, а актыўнай: “якія засмучаюцца”, ...

Читать далее »

«Вучань Езуса – соль зямлі і святло свету». Медытацыя Папы Францішка

Вучань Хрыста і хрысціянская супольнасць з’яўляюцца святлом свету і соллю зямлі, калі скіроўваюць іншых людзей да Бога, — падкрэсліў Папа Францішак на малітве “Анёл Панскі”, 9 лютага ў Ватыкане. Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Святога Айца: “У сённяшнім Евангеллі (Мц 5,13-16) Езус кажа сваім вучням: “Вы – соль зямлі… Вы – святло свету” (Мц 5, 13.14). Ён выкарыстоўвае сімвалічную ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Украіны

8 лютага 2020 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Затым палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі галоўным чынам прысвечаны гуманітарнай сітуацыі і пошуку міру ў кантэксце канфлікту, які з 2014 года дагэтуль мучыць Украіну. У сувязі з гэтым выказваліся супольныя пажаданні, каб усе бакі праявілі найбольшую ўвагу да ...

Читать далее »

Папа: прымаць сваю ўбогасць, каб быць свабоднымі і любіць

Трэба шукаць свабоды сэрца, якая мае карані ва ўбогасці, — падкрэсліў Пантыфік, спасылаючыся на словы Езуса: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае” (Мц 5,3). 5 лютага 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі, Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных евангельскім благаслаўленням, якія прагучалі падчас Нагорнага казання Хрыста. На пачатку ён заклікаў паразважаць над тым, што разумеецца пад словам “убогія”? “Калі б ...

Читать далее »

Пантыфік анансаваў Юбілейны Год у Касцёле

Праз пяць гадоў Каталіцкі Касцёл будзе перажываць Святы Юбілейны Год. Пра гэта паведаміў Францішак 4 лютага 2020 г. у пасланні, прысвечаным 150-годдзю перанясення сталіцы Італіі ў Рым. “Рым можа і павінен абнавіць сябе ў падвойным сэнсе: застаючыся адкрытым для свету і інклюзіўным для ўсіх. Гэта стымулююць таксама Юбілеі, і 2025 г. ужо не далёкі”, — напісаў Пантыфік. За апошнія 150 ...

Читать далее »