Архив меток: Папа Францішак

Пра штучны інтэлект і пераадолення «лічбавай няроўнасці» гаварылі Папа Францішак і прэзідэнт карпарацыі «Microsoft»

Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэзідэнта карпарацыі “Microsoft” Брэда Сміта. Яго суправаджаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця. Сустрэча прайшла 13 лютага 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты. Брэд Сміт пазнаёміў Папу з некаторымі ініцыятывамі, звязанымі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту на службе агульнаму дабру і пераадолення “лічбавай няроўнасці”, якая працягвае існаваць на глабальным узроўні. Святому Айцу быў ...

Читать далее »

Пантыфік: быць місіянерамі па прыкладзе святых Кірыла і Мятода

Па прыкладзе святых Кірыла і Мятода станавіцца вучнямі і місіянерамі Пана ва ўсіх асяродках жыцця, заклікаў Папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 лютага прайшла ў Ватыкане. “Заўтра будзем адзначаць свята святых Кірыла і Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў і апекуноў Еўропы. Няхай іх прыклад дапамагае ўсім нам станавіцца вучнямі і місіянерамі ва ўсіх асяродках жыцця, дзеля навяртання як далёкіх ...

Читать далее »

Папа Францішак: турма павінна быць “майстэрняй гуманнасці і надзеі”

Турма павінна быць “майстэрняй гуманнасці і надзеі”, а не толькі месцам пакарання, падкрэсліў Папа падчас сустрэчы з персаналам рымскай турмы “Regina Coeli”, якая 7 лютага 2019 г. прайшла ў Ватыкане. Пантыфік заўважыў, што праца на карыць зняволеных “патрабуе ўнутранай сілы, настойлівасці і ўсведамлення асаблівасці місіі”, а таксама “здаровага сэнсу ў розных сітуацыях”. Паводле Францішка, турма “гэта месца, дзе ўсе — ...

Читать далее »

Папа Францішак каментуе сваю інтэнцыю: рабства не засталося ў мінулым

“Нават тады, калі мы ігнаруем яго існаванне, рабства не адышло ў мінулае”, – такая думка гучыць у відэа-пасланні Папы, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на люты для Сусветнай сеткі малітвы. “Сутыкнуўшыся з гэтай трагічнай рэальнасцю, ніхто не можа ўмыць рукі, калі не хоча быць, у пэўным сэнсе, саўдзельнікам гэтага злачынства супраць чалавецтва. Мы не можам ігнараваць таго факту, ...

Читать далее »

Зала Друку: Папа вывучае магчымасць пасрэдніцтва ў Венесуэле

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці пракаментаваў магчымасць удзелу Папы Францішка ў вырашэнні венесуэльскага крызісу ў якасці пасрэдніка, аб чым Папу прасіў Нікалас Мадура. “Святы Айцец заўсёды стрыманы і таму пакідае за сабой права вывучэння гатоўнасці абодвух бакоў, каб канстатаваць, ці існуюць умовы для гэтага шляху”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, адказваючы на пытанне журналістаў. Размаўляючы з журналістамі ...

Читать далее »

Папа прааналізаваў свой візіт у Арабскія Эміраты

Падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стала новай старонкай у гісторыі дыялогу паміж хрысціянствам і ісламам, а таксама ў будаванні міру ў свеце на фундаменце чалавечага братэрства, перакананы Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 6 лютага прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец падзяліўся з вернікамі сваімі думкамі пра пілігрымку ў ісламскую краіну, якую здзейсніў 3-5 лютага. “Папа ўпершыню накіраваўся на ...

Читать далее »

Папа і Вялікі імам падпісалі сумесную Дэкларацыю аб міры

3 лютага 2019 г. вечарам Папа Францішак прыбыў з трохдзённым візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яго галоўная мэта – удзел у міжрэлігійнай сустрэчы на тэму чалавечага братэрства. А ўжо 4 лютага 2019 г. Папа Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар у Каіры, шэйх Ахмед Эль Таеб падпісалі гістарычную Дэкларацыю аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні. Гэты дакумент,падпісаны ...

Читать далее »

Папа на «Анёл Панскі»: хрысціяне – гэта сучасныя прарокі

Сёння свет павінен бачыць у вучнях Пана прарокаў, гэта значыць, людзей, якія з мужнасцю і настойлівасцю даюць адказ на хрысціянскае пакліканне, заўважыў Папа Францішак у медытацыі перад “Анёл Панскі”. Папа адзначыў, што прарокі, гэта людзі са “стымулам” Святога Духа, Які пасылае абвяшчаць надзею і збаўленне бедным і выключаным; тыя, хто кіруецца логікай веры, а не “цудоўнасці”; людзі, якія прысвячаюць сябе ...

Читать далее »

Святога Айца непакоіць сітуацыя ў Емене

Пантыфік падзяліўся сваёй занепакоенасцю сітуацыяй у Емене, дзе ў выніку ўзброенага канфлікту галадаюць людзі. Усіх сабраных на плошчы св. Пятра 3 лютага 2019 г. ён запрасіў да малітвы за краіну. “З вялікай заклапочанасцю сачу за гуманітарным крызісам у Емене. Насельніцтва вычарпана зацяжным канфліктам, а многія дзеці пакутуюць ад голаду, не маючы доступу да прадуктаў харчавання. Крык гэтых дзяцей і іх ...

Читать далее »