Архив меток: Панама

Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі вырушыла ў Панаму

15 студзеня познім вечарам група маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі колькасцю 8 чалавек на чале з дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім, душпастырам моладзі кс. канонікам Антоніем Грэмзам і старшынёй сінадальнай камісіі па справах моладзі кс. Янам Раманоўскім вырушыла ў Панаму на Сусветныя дні моладзі. Падчас першых дзён (17-21 студзеня) яны будуць знаходзіцца ў дыяцэзіі Калона – Куна-Яла ў горадзе Калон у парафіі ...

Читать далее »

Пантыфік у Панаме: абед з моладдзю і кедравае крэсла

У Панаме, як і падчас папярэдніх Сусветных дзён моладзі, Папа Францішак будзе абедаць разам з маладымі прадстаўнікамі ўсіх кантынентаў. Па словах арганізатараў, ежа будзе тыповай для краіны. У абедзе з Папам прымуць удзел 10 маладых людзей, якія прадстаўляюць 5 кантынентаў, а таксама, магчыма, два прадстаўнікі Панамы, краіны, што прымае Дні моладзі. Падрыхтоўкай ежы будзе займацца вядомая ў Панаме і рэгіёне ...

Читать далее »

Польская молодёжь отправилась на Всемирный день молодёжи в Панаму на паруснике

На XXXIV Всемирный день молодёжи в Панаме (с 22 по 27 января) ожидается прибытие 3.500 молодых поляков, и некоторые из них выбрали путь морских путешественников прошлого. В настоящее время из Польши в Панаму направляется большой парусник с молодёжью. 11 ноября, в День независимости Республики Польши, к берегам латиноамериканской страны отправился фрегат «Dar Młodzieży» («Дар молодёжи») со 170 паломниками на борту ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі: пасланне Папы і праграма візіту ў Панаму

Папа скіраваў спецыяльнае відэапасланне, прымеркаванае да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Панаме праз два месяцы. У ім гучаць тры “марыйных” заклікі Папы Францішка да маладых людзей. Трэба адзначыць, што ўпершыню пасланне Пантыфіка ў рамках падрыхтоўкі да глабальнага моладзевага форуму выйшла ў форме відэазвароту; і гэта сугучна з нядаўнім Сінодам, на якім падкрэслівалася, што Касцёл павінен размаўляць з новымі пакаленнямі ...

Читать далее »

На Сусветныя дні моладзі ў Панаму прыедуць пілігрымы са 135 краін

У цэлым чакаецца прыезд больш за 150 тысяч пілігрымаў, прыме ўдзел у СДМ і Куба. Да каталіцкіх Сусветных дзён моладзі ў Панаме-2019 засталося каля 70 дзён. Аргкамітэт апублікаваў статыстыку па ўдзельніках форуму, якія ўжо завяршылі сваю рэгістрацыю. У цэлым чакаецца прыезд больш за 150 тысяч пілігрымаў са 135 краін. Найбольш масава свае дзяржавы прадставяць маладыя католікі з Коста-Рыкі (каля 6 ...

Читать далее »

Арыгінальная фігура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена на Сусветныя дні моладзі ў Панаму

Арыгінальная фігура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Панаму з нагоды Сусветных дзён моладзі. Скульптура Найсвяцейшай Панны Марыі, створаная паводле сведчання сястры Лусіі душ Сантуш – адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў 1917 г. – апошні раз пакідала Партугалію ў 2000 г. Дагэтуль яе перыгрынацыя праходзіла па 64-х краінах свету. Прывесці арыгінальную скульптурную ...

Читать далее »

Нікарагуа не прыме пілігрымаў Сусветных дзён моладзі

Дыяцэзіі Нікарагуа не прымуць пілігрымаў перад Сусветнымі днямі моладзі ў Панаме. Раней планавалася, што мясцовы Касцёл стане гаспадаром так званых Дзён у дыяцэзіях. Па прычыне глыбокага палітычнага крызісу і напружанай сітуацыі ў Нікарагуа, мясцовы епіскапат вырашыў не праводзіць на сваёй тэрыторыі сустрэчу юнакоў і дзяўчат з розных краін свету, якія накіроўваюцца на Сусветныя дні моладзі ў Панаме. Дні ў дыяцэзіях ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі ў Панаме: вызначана галоўная пляцоўка і абвешчаны кінаконкурс

Месцам правядзення цэнтральных падзей Сусветных дзён моладзі ў Панаме абрана ўзбярэжжа “Cinta Costera”. Гэтую тэрыторыю ўжо зацвердзілі спецыялісты Ватыканскай жандармерыі. Як паведаміў арганізацыйны камітэт хрысціянскага форуму, па выніках кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі шэрагу краін было вырашана, што тэрыторыя гэтай зоны дастатковая, каб прыняць шматлікіх удзельнікаў мерапрыемства. Абранае месца ўжо агледзелі спецыялісты Ватыканскай жандармерыі і заключылі, што яно дазваляе гарантаваць бяспеку ...

Читать далее »

У інтэрнэце з’явіўся кліп гімна Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Міжнародная версія гімна Сусветных дзён моладзі ў Панаме ў 2019 годзе разам з кліпам даступная ў інтэрнэце. Аўтар афіцыйнага гімна Сусветных дзён моладзі ў Панаме пад назвай «Няхай мне станецца паводле Твайго слова» з’яўляецца жыхар Панамы Абдыэль Хімэнэс — катэхет і кантар ў парафіі Хрыста Уваскрослага ў Сан-Мігэліта. Ён таксама з’яўляецца аўтарам шматлікіх рэлігійных і эўхарыстычных песень, удзельнікам хору і ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі ў Панаме: падрыхтоўка і ўмовы ўдзелу моладзі з Беларусі

Дарагая моладзь Каталіцкага Касцёла ў Беларусі! Да XXXIV Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць у Панаме з 22 па 29 студзеня 2019 г., засталося крыху больш за 6 месяцаў. Гэта заклікае нас актыўна рыхтавацца да гэтага моладзевага форуму. Перш за ўсё неабходна духоўная падрыхтоўка, каб з’яднацца з маладымі людзьмі ўсяго Касцёла ў адзінай малітве ў інтэнцыі (СДМ). З гэтай мэтай ...

Читать далее »