Архив меток: пакліканне

Засяроджанне над Божай міласэрнасцю прайшло ў Гродзенскай семінарыі

8-9 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання – асаблівы час роздуму над сваім пакліканнем і сустрэчы з жывым Хрыстом. Традыцыйна дзень засяроджання распачаўся гімнам да Святога Духа “Veni Creator Spiritus” і Камплетай, падчас якой духоўны кіраўнік – кс. Павел Беланос, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (дэканат Вялікая Бераставіца), – звярнуўся да семінарыстаў са словамі: ...

Читать далее »

“Будзь смелым!”: пра пакліканне да святарства разважалі юнакі ў Паставах

З 29 па 31 кастрычніка парафіяльным доме “Дэон” у Паставах айцы сэрцане правялі спатканне для юнакоў “Будзь смелым!”. Удзел прынялі каля 40 юнакоў як з Віцебскай дыяцэзіі (Паставы, Камаі, Ваўкалаты, Лучай, Шаркаўшчына, Варапаева), так і з Гродна. Галоўным арганізатарам быў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ. Юнакі правялі духоўна актыўную сустрэчу, дзе даведаліся, чым з’яўляецца пакліканне да святарства, пазнаёміліся з жыццём ксяндзоў ...

Читать далее »

Папа Францішак: кожнае пакліканне мае сужэнскае вымярэнне

Кожнае хрысціянскае пакліканне – сужэнскае, бо з’яўляецца плёнам лучнасці любові з Хрыстом, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 31 кастрычніка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Пантыфік заўважыў, што запаведзь “Не чужалож” тычыцца сужэнскай вернасці, але з’яўляецца таксама “бацькоўскім словам Бога, скіраваным да кожнага мужчыны і жанчыны”. “Будзем памятаць, што працэс чалавечага сталення – гэта шлях любові, якая ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў пройдуць у Мядзелі

Айцы кармэліты босыя запрашаюць хлопцаў ад 14 гадоў на рэкалекцыі аб пакліканні і выбары жыццёвагу шляху. Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў Мядзелі з 27 па 30 ліпеня. Пачатак – 27 ліпеня ў 18.00. Па пытаннях удзелу звяртацца па тэл.: +375 44 589 68 98 (айцец Аляксандр Стока); +375 29 557 69 12 (айцец Генрых Валейка) grodnensis.by

Читать далее »

У Паставах хлопцы будуць вучыцца распазнаваць пакліканне

Душпастырства пакліканняў Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў ад 14 гадоў на сустрэчу «Як распазнаць пакліканне?», якая пройдзе пры парафіі Святога Антонія ў Паставах 12-14 чэрвеня 2018 года. Праграма: 12 чэрвеня, аўторак: 16.30 – прыезд; 18.00 – св. Імша; 19.00 – вячэра; 20.00 – уступная канферэнцыя, вечар знаёмстваў; 13 чэрвеня, серада: 07.30 – пабудка; 08.00 – ранішняя малітва; 08.30 – сняданне; 10.00 – ...

Читать далее »

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнання паклікання» для юнакоў

З 23 па 25 сакавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць духоўныя практыкаванні «Распазнанне паклікання» на тэму «Прыблізіцца да таямніцы Крыжа». Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца юнакі, асабліва міністранты, ва ўзросце ад 14 гадоў. Арганізатары сустрэчы прапануюць разам перажыць перыяд Вялікага посту, засяродзіцца над таямніцай мукі і смерці Хрыста ў хвілінах цішыні, а таксама цікава паразважаць над сваім ...

Читать далее »

Гісторыя паклікання айца Яўгена Эйсманта SAC: “Я атрымаў ад Бога другі шанец”

Айцец-палатын Яўген Эйсмант SAC, што служыць у мінскай парафіі Св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча, расказаў “Каталіцкаму Весніку” пра сваё пакліканне. Нарадзіўся будучы святар 3 красавіка 1989 года ў Воранаве, у змешанай па веравызнанні сям’і: бацька – католік, а маці – праваслаўная. Вось такімі ў раннім дзяцінстве былі першыя сустрэчы хлопчыка са святаром: “Мой дзядуля будаваў воранаўскі касцёл. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11).   Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...

Читать далее »

Ксёндз Алег Пятрашка і яго пакліканне: “Ніводзін чалавек не зможа даць тое, што я маю ў цішыні свайго святарскага сэрца”

У Лядску, што ў Шчучынскім раёне, у парафіі св. Станіслава, біскупа і мучаніка, служыць кс. Алег Пятрашка. Сёння святар расказаў пра свой шлях да святарства. Ксёндз Алег нарадзіўся ў 1980 годзе ў Вільнюсе ў простай савецкай сям’і. Пра веру ў сям’і святар згадвае наступнае: “Мае бабулі і дзядуля, якога памятаю, былі пабожныя, аднак вера ў маёй сям’і не была на ...

Читать далее »

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў на рэкалекцыі «Распазнанне паклікання»

З 5 па 7 студзеня 2018 года падчас зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю Вам вялікую Радасць….сёння ў месце Давіда, нарадзіўся нам Збаўца… (Лк 2,10-11)». Запрашаем усіх юнакоў, а асабліва міністрантаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам – і ...

Читать далее »