Архив меток: пахаванне

У Браславе развіталіся са спачылай маці кс. Аляксандра Амяльчэні

7 красавіка, у аўторак, пасля працяглай хваробы памерла маці ксяндза Аляксандра Амяльчэні, ураджэнца Браслаўшчыны, дырэктара Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Пахавальная святая Імша адбылася ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёр. Літургію ўдзень 9 красавіка ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У казанні іерарх падкрэсліў моц веры спадарыні Элеаноры, дзякуючы якой жанчына змагла пераадолець цяжкасці жыцця і выхаваць двух сыноў, адзін з якіх ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць кс. Уладзіслаў Мрувка, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі

Курыя дыяцэзіі ў Тарнаве (Польшча) паведаміла, што 24 лютага 2020 г. памёр кс. Уладзіслаў Мрувка, святар гэтай жа дыяцэзіі. Кс. Уладзіслаў нарадзіўся 24 мая 1944 г. у Альшане ў сям’і Яна і Разаліі з дому Гэймей. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Тарнаве і 30 мая 1971 г. прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. Працаваў у розных парафіях дыяцэзіі, а ад 1996 года да ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць тата с. Марыяны Гроць RM

10 снежня 2019 года на 63-м годзе жыцця адышоў да Пана спадар Мечыслаў Гроць, тата сястры Марыяны Гроць RM, якая нясе манаскае служэнне ў парафіі ў Варапаеве. Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 11 снежня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Мечыслава. Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Читать далее »

У Слабодцы развіталіся з с. Францішкай Гайлеш SJE

26 кастрычніка ў Слабодцы адбылося пахаванне сястры эўхарысткі Францішкі Гайлеш, якая апошнія гады свайго жыцця правяла ў Полацку, паведамляе сайт манаскай кангрэгацыі. Святую Імшу ўзначаліў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Разам з ім маліліся святары, якія добра ведалі сястру Францішку. Гамілію прамовіў кс. Аляксандр Баран, якога спачылая рыхтавала да сакрамантаў. На пахаванне сабраліся сёстры эўхарысткі, сваякі памерлай і вернікі са Слабодкаўскай ...

Читать далее »

Пантыфік моліцца за памерлага кардынала Сардзі

Папа выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Паола Сардзі. Італьянскі іерарх адышоў у вечнасць 13 ліпеня ў Рыме на 85-м годзе жыцця. “Узношу падзяку Богу за ўзорнае сведчанне памерлага пурпурата, які прысвяціў служэнню Святому Пасаду большую частку свайго жыцця”, — напісаў Пантыфік у спачувальнай тэлеграме. Звяртаючы ўвагу на высокую тэалагічную падрыхтоўку іерарха, яго святарскі дух, дар разважлівасці і мудрасці, ...

Читать далее »

Дык ці можна крэміраваць памерлых? Вось што гаворыць Касцёл

Паслугі дастаўкі цела для крэмацыі сталі актыўна прапаноўваць у розных гарадах, і многія імі карыстаюцца. Усё часцей у грамадстве ўзнікаюць размовы аб крэмацыі целаў пасля смерці. Нягледзячы на ​​тое, што ў Беларусі крэматорый ёсць толькі ў Мінску, у іншых гарадах сталі актыўна прапаноўваць паслугі па дастаўцы памерлых у сталіцу для крэмацыі за тую ж цану, у якую абыходзіцца звычайнае пахаванне ...

Читать далее »

Папа Францішак узначаліў пахаванне Апостальскага нунцыя ў Аргентыне

Папа Францішак узначаліў пахавальную св. Імшу па памерлым 12 чэрвеня 2019 г. арцыбіскупе Леоне Каленга Бадзікебеле, Апостальскім нунцыі ў Аргентыне. У літургіі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра 15 чэрвеня, узялі ўдзел ватыканскі дыпламаты, скліканыя Францішкам на сустрэчу, якая трывае ў Ватыкане з 13 чэрвеня. “Эўхарыстыя завяршыцца малітвай valedictio, малітвай развітання. Сказаць брату бывай – гэта ўсё роўна як сказаць: ...

Читать далее »

У Ашмянах развіталіся з татам біскупа Аляксандра Яшэўскага

13 сакавіка ў Ашмянах адбылося пахаванне Гендрыга Яшэўскага – бацькі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB. Тата біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці адышоў у вечнасць 11 сакавіка ва ўзросце 65 гадоў пасля працяглай хваробы, аднак непасрэднай прычынай раптоўнай смерці стаў адрыў тромба. Развітанне са спачылым адбылося ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Ашмянах – у парафіі, ...

Читать далее »

Вернікі з Плюсаў: “Мы і ўявіць сабе не маглі, што будзем хаваць свайго пробашча”

12 лютага ў Плюсах Браслаўскага дэканату развіталіся з пробашчам парафіі Святой Тройцы ксяндзом Казімірам Акушкам, які адыйшоў да Пана 9 лютага. Святар нарадзіўся 21 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Паляны Гудагайскай парафіі Гродзенскай дыяцэзіі. Бацькі былі шчырымі вернікамі, гэта і паўплывала на яго рашэнне стаць святаром. Трэба адзначыць, што ў тыя часы прыняць такое рашэнне было няпроста.  Ва ўзросце 27 ...

Читать далее »

«Згарэў як свечка»: у Плюсах развіталіся з ксяндзом Казімірам Акушкам

Пахаванне адбылося ў аўторак 12 лютага. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Плюсах Браслаўскага дэканату адышоў да Пана ў суботу 9 лютага. Тут ён служыў больш за шаснаццаць гадоў, з 2002 года. 21 кастрычніка яму павінна было б споўніцца шэсцьдзесят гадоў. На пахаванне прыехалі амаль усе святары з Віцебскай дыяцэзіі, былі ксяндзы і з іншых дыяцэзій Беларусі. Было шмат сясцёр законных, ...

Читать далее »