Архив меток: падзяка

Нігерыйскія студэнты з душпастырства «OPEN» падзякавалі Богу за час вучобы ў Гродне

Канец чэрвеня заўсёды азначае, што студэнты распачынаюць заслужаны час адпачынку. Пасля экзаменацыйнай сесіі і шматлікіх залікаў пачынаюцца канікулы. Для шасці студэнтаў з Нігерыі, якія шэсць апошніх гадоў вучыліся ў Гродзенскім універсітэце, гэта ўжо заканчэнне вучобы і пачатак новага этапу ў іх жыцці. Яны атрымалі дыпломы ўрачоў у гэтай навучальнай установе. На працягу шасці гадоў яны прымалі актыўны ўдзел у Душпастырстве ...

Читать далее »

У Гродне адбылася святая Імша ў 27-ю гадавіну заснавання Гродзенскай дыяцэзіі

13 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў 27-ю гадавіну заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і прэканізацыя біскупа Аляксандра Кашкевіча. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Супольна з ардынарыем маліліся дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, канонікі катэдральнага капітулa Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра, дэканы і вернікі. У гаміліі кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер біскупскай ...

Читать далее »

Папа падзякаваў арганізатарам яго візіту да Айца Піа

Падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 18 сакавіка Святы Айцец прывітаў людзей, сабраных на плошчы св. Пятра, а таксама падзякаваў арганізатарам яго візіту ў рэгіён Апулія, у Італіі, з нагоды 100-годдзя з’яўлення стыгматаў у св. Айца Піа і 50-годдзя з дня яго смерці. “Учора я наведаў Петрэльчыну і Сан-Джавані-Ратонда. Сардэчна вітаю і дзякую супольнасцям дыяцэзіі, біскупам Акрока ...

Читать далее »

Айцы піяры са Шчучына арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаўстына Мігеза

25 кастрычніка бягучага года ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне айцы піяры арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаўстына Мігеза. Кананізацыя айца Фаўстына адбылася дакладна дзесяць дзён таму назад, 15 кастрычніка, у Рыме, дзе Святы Айцец Францішак ўрачыста абвесціў іспанскага піяра святым. Падчас святых Імшаў у шчучынскай святыні вернікі маглі даведацца шмат цікавостак з жыцця святога ...

Читать далее »

5 практыкаванняў, каб навучыцца дзякаваць

Слова «дзякуй» у грэцкай мове складаецца з двух слоў: eu (вельмі добра) і charidzomai (рабіць камусьці прыемна) або charis (тое, што радуе). Удзячнасць узнікае з вопыту глыбокай радасці і задавальнення жыцця. Адсутнасць падзякі ў чалавечым жыцці з’яўляецца сведчаннем таго, што не хапае радасці або ўдзячнасці мы яшчэ не навучыліся. Але ці сапраўды можна навучыцца дзякаваць? Прапануем вам некалькі простых практыкаванняў ...

Читать далее »

Святы Айцец падзякаваў за арганізацыю Юбілея Міласэрнасці

Папа Францішак падзякаваў усім, хто прычыніўся да ажыццяўлення Юбілею Міласэрнасці, у тым ліку ўладам Італіі і Папскай радзе па новай евангелізацыі. У кароткай прамове перад малітвай “Анёл Панскі” 20 лістапада 2016 г. на плошчы св. Пятра Пантыфік заклікаў маліцца ў інтэнцыі кляўзуровых законніц. “На заканчэнне гэтай цэлебрацыі мы ўзносім Богу хвалу і падзяку за дар, якім быў Святы Год Міласэрнасці ...

Читать далее »

Семінарысты наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за малітву і ахвярнасць

20 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Па традыцыі ў гэты дзень клерыкі наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за духоўную і матэрыяльную дапамогу для семінарый. Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету з’яўляецца асаблівым днём малітвы за семінарыстаў і ўсіх пакліканых да Божай службы, а таксама днём збору ахвяраванняў на патрэбы духоўных семінарый. “Ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету мы дзякуем ...

Читать далее »

Навошта людзі прыносяць у касцёл воты?

У хрысціянскай традыцыі практыка ахвяравання вотаў узыходзіць да эпохі сярэднявечча. Асаблівае распаўсюджанне яна атрымала ў перыяды масавых бедстваў (эпідэмій, войнаў). Воты (з лац. donum votivum) – дар чалавека, адрасаваны Богу і Касцёлу, які з’яўляецца выразам падзякі Усемагутнаму за пэўную ласку (вылячэнне ад смяротнай хваробы, захаванне ад небяспекі, нараджэнне дзіцяці і г.д.). Атрыманне міласці Божай можа быць звязана з заступніцтвам святога ...

Читать далее »

Падзяка за дабро!

Святлана Касевіч з Глыбокага выказвае падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на яе просьбу дапамагчы ў лячэнні за мяжой яе дачкі Ганны Фамінскай. Пра збор сродкаў на лячэнне мы пісалі раней. “Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамаглі нам сабраць неабходную суму для паездкі ў Германію. – піша Святлана Касевіч. – У нямецкай клініцы мы атрымалі кваліфікаваную кансультацыю ...

Читать далее »

Патрыярх Барталамей удзячны Святому Айцу за малітву

Адкрываючы працу Усеправаслаўнага Сабору, Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І выказаў “сардэчную ўдзячнасць” Папу Францішку, які 19 чэрвеня, падчас нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, нагадаў вернікам аб гэтай важнай падзеі для Праваслаўнай Царквы. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец заклікаў злучыцца ў малітве за “братоў-праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам, сабраным ...

Читать далее »