Архив меток: падарунак

Пантыфіку падарылі чарговы матацыкл Harley – ён зноў пойдзе на аўкцыён

Чальцы асацыяцыі Jesus Biker з нямецкага Вюрцбурга падарылі Папу Францішку Pope-Harley-Davidson. Зроблены на заказ белы матацыкл, Пантыфік атрымаў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Машыну прадставілі Святому Айцу на плошчы св. Пятра нацыянальны дырэктар Missio-Austria, а. Карл Валнэр і пятнаццаць удзельнікаў мотаклуба. Harley будзе выстаўлены гэтым летам на аўкцыёне, а сродкі прызначаць на праект Missio-Austria ва Угандзе. Раней, у першы тыдзень ...

Читать далее »

Марозіва для бедных: падарунак ад Папы Францішка

У сераду 5 верасня па ініцыятыве Папы Францішка ў сталовыя для бедных і цэнтры дапамогі ў Рыме і яго ваколіцы развезлі 20 тысяч порцый марозіва для іх падапечных. Ватыкан тлумачыць, што гэта падарунак ад фабрыкі, якая вырашыла раздаць сваё марозіва беднякам. Кардынал Краеўскі, папскі размеркавальнік міласціны, асабіста прывёз у касцёльны цэнтр дапамогі «Mondo Migliore» («Лепшы свет») непадалёк Рыма спецыяльную дастаўку ...

Читать далее »

Панамскія кампаніі падаравалі Касцёлу аўтамабілі і трактар для арганізацыі Сусветных дзён моладзі

Камерцыйныя кампаніі Панамы ахвяруюць мясцовай Каталіцкай царкве тэхніку для арганізацыі Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць тут у студзені 2019 года. Сотні тысяч маладых католікаў з краін усяго свету прыедуць у гэтую дзяржаву ў Цэнтральнай Амерыцы, каб сустрэцца з Папам Рымскім, атрымаць духоўны досвед і радавацца ў сумесных стасунках. На днях арганізатары атрымалі ў падарунак трактар ​​і дарагія аўтамабілі Toyota ...

Читать далее »

Падораны Папу “Lamborghini” паслужыць дабрачыннасці

Пантыфіку падарылі “Lamborghini” мадэлі “Huracan”. Гэта ўнікальная версія, якая існуе ў адзіным экзэмпляры. Аўтамабіль перадалі Францішку 15 лістапада 2017 года ў прысутнасці кіраўніцтва аўтавытворцы. Ён не застанецца ў Ватыкане, а будзе прададзены на аўкцыёне “Сотбіс”. Даход прызначаць на тры дабрачынныя праекты. Гаворка ідзе пра адбудову дамоў, грамадскіх памяшканняў і храмаў у іракскай Нінэвіі, каб забяспечыць вяртанне туды мясцовых хрысціян, якія ...

Читать далее »

Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала семінарыі ў Пінску «Біблію Скарыны»

9 лістапада ў сценах Брэсцкай абласной бібліятэкі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў у дар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску факсімільнае выданне «Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны» ў 20 тамах. Цырымонія перадачы адбылася ў межах святкавання 500-годдзя выдання Скарынам першай друкаванай кнігі на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Як адзначыў Раман Матульскі, прэзентацыя гэтага ўнікальнага выдання адбылася ва ўсіх найбольш буйных ...

Читать далее »

Католікі падарылі Алексіевіч у Гомелі Біблію і «добры» кубак

12 жніўня перад сустрэчай з беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч у Гомелі мясцовыя католікі зрабілі ёй невялічкі падарунак. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры ўручылі Новы Запавет на рускай мове, паштоўку з абразом Езуса Хрыста і словамі малітвы да Божай міласэрнасці па-беларуску, а таксама гліняны кубак са словамі «Супакой і дабро», які зрабілі каталіцкія манахі-капуцыны. Нагадаем, арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт ...

Читать далее »

Пантыфіку падарылі жартоўную шыльду “Скардзіцца забаронена”

«Скардзіцца забаронена”. Шыльда такога зместу з’явілася некалькі дзён таму перад дзвярыма апартаменту Папы Францішка ў доме св. Марты ў Ватыкане, рэзідэнцыі Пантыфіка з 2013 г. Шыльду ахвяраваў Папу Францішку пасля агульнай аўдыенцыі ў сераду 14 чэрвеня 2017 г. італьянскі псіхолаг і псіхатэрапеўт Сальва Ноэ. Святы Айцец, убачыўшы яе, ацаніў жарт і сказаў італьянскаму лекару, што прымацуе дошку да дзвярэй свайго ...

Читать далее »

Папу Францішку моладзь падарыла мапед

Незвычайны падарунак падрыхтавалі для Папы вучні і настаўнікі «Салезіянскай» прафесійна-тэхнічнай школы ў Бра, што на поўначы Італіі. Мапеды маркі Itom 50, адзін з якіх падарылі Пантыфіку, выпускалі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў Турыне. Планавалася, што Папа атрымае гэты падарунак у Ватыкане падчас прыватнай аўдыенцыі, і адбылося гэта менавіта ў нядзелю падчас апостальскай паездкі Папы Францішка ў Турын. Вучні і ...

Читать далее »

Запрацавала першая ў Беларусі каталіцкая інтэрнэт-крама

Сайт CatholicShop.by  належыць парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія). Ён зарэгістраваны ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь пад нумарам 300536608-1 ад 22 снежня 2014 года. Стваральнікі інтэрнэт-крамы пішуць: “Многія парафіі ў Беларусі маюць свае шапікі пры касцёлах, дзе вернікі могуць набыць тое, што немагчыма знайсці ў звычайных магазінах. Гэта пераважна кнігі і рэлігійная атрыбутыка. Але не кожны вернік мае магчымасць ...

Читать далее »