Архив меток: Орша

Курс «Эмаўс» чакае зацікаўленых 15 сакавіка ў Оршы

Біблійны курс «Эмаўс» пройдзе ў Оршы з 15 па 17 сакавіка. Адбудзецца працяг разважанняў над Пасланнямі апостала Паўла. Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзімір Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек MIC. Запіс абавязковы да 13 сакавіка па тэл. +37529 713 02 33.

Читать далее »

«Хто такі мужчына?»: рэкалекцыі для жанчын пройдуць у Оршы

З 8 па 10 сакавіка 2019 года ў Оршы адбудзецца чарговы рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэр». Тэма курса — «Хто такі мужчына?». Часам у Касцёле падчас велікапосных рэкалекцый практыкуюцца канферэнцыі для мужчын і жанчын. Аднак практыка паказвае, што не толькі мужчыны павінны нешта пачуць пра сябе. Жанчыны таксама маюць велізарную неабходнасць пазнання прыроды таго, з кім павінны будуць ...

Читать далее »

Не аглядвацца назад. 23 лютага «Вінаграднік» у Оршы

23 лютага, у суботу, адбудзецца чарговы «Вінаграднік» у Оршы на тэму «Не аглядвацца назад». Хіба што кожны з нас любіць узгадваць прыемныя моманты ў сваёй гісторыі. Але часам гэты позірк у мінулае становіцца меланхоліяй, якая не дазваляе ісці наперад. А яшчэ больш небяспечна становіцца тады, калі за плячыма вопыт цяжкіх грахоў і балючых перажыванняў. І невыпадкова Хрыстос папярэджвае нас, што той, ...

Читать далее »

Сустрэча «Вінаградніка» адбудзецца ў Оршы

«Старыя мяхі». Магчыма, не раз для многіх з нас гучала гэтая тэма, і нехта не пачуе нічога новага, тым не менш, у духоўным жыцці гэта тэма мае асаблівае значэнне і таму ёсць неабходнасць пра яе гаварыць. Справа ў тым, што многае, што запланаваў для нас Бог, што падрыхтаваў і чаго ад нас чакае, не мае перспектывы пакуль мы не прымем ...

Читать далее »

У Оршу запрашаюць на рэкалекцыі на тэму праблемы бясплоднасці

У Оршы з 23 па 25 лістапада адбудзецца курс «Яўхім і Ганна». Ён праводзіцца ўпершыню і прысвечаны праблеме бясплоднасці, на якую будзе магчымасць паглядзець з духоўнага позірку, а таксама з боку навукі і медыцыны. У праграме прадугледжаны канферэнцыі, а таксама малітва-аздараўленне ад няплоднасці. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.00. Курс праводзяць: Людміла Баракава, урач акушэр-гінеколаг, інструктар МРП, а. Аляксандр Жарнасек МІС. Запіс ...

Читать далее »

Курс «Назарэт» адбудзецца ў Оршы

Усіх сардэчна запрашаю на чарговы курс «Назарэт», які  адбудзецца  9-11 лістапада па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6. Пачатак у пятніцу  а 18 гадзіне, заканчэнне ў нядзелю ў  13.30. Нагадваю, што гэты курс грунтуецца перш за ўсё на асабістай працы падчас рэкалекцый з атрыманым матэрыялам і Божым Словам. У курсе могуць прымаць удзел як тыя, што ўжо былі, так і тыя, ...

Читать далее »

«Вінаграднік» і курс для старшакласнікаў «Закхей» пройдуць у Оршы

Рэкалекцыйны дом айцоў-марыянаў чакае вернікаў на апошні кастрычніцкі ўік-энд і восеньскія канікулы на запланаваныя мерапрыемствы. 27 кастрычніка  адбудзецца чарговы «Вінаграднік» на тэму «Навучыцца чакаць». Пачатак у 10.30, заканчэнне а 21-й гадзіне. З 29 кастрычніка па 2 лістапада пройдзе курс «Закхей» для старшакласнікаў (9-11 класы). Пачатак у панядзелак у 13.00, заканчэнне ў пятніцу ў 13.30. Запіс абавязковы да 26 кастрычніка. Уся дадатковая ...

Читать далее »

Курс «Эмаўс» пройдзе ў Оршы ў кастрычніку

Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. 12-14 кастрычніка адбудзецца курс “Эмаўс”. Гэта лекцыі, практыка малітвы Божым Словам, праца па вывучэнні Бібліі. Неабходна мець з сабой Біблію і сшытак. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, 17.30. Запіс абавязковы і трывае да 10 кастрычніка (серада). Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца: +37529 7130233 — а. Аляксандр Жарнасек МІС. ...

Читать далее »

Пераможцам Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Лынтупская парафія

З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я». Адкрыў чарговую дыяцэзіяльную парафіяду біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэтым годзе прымалі ўдзел дзеці і моладзь з 7 парафій: Верхнядзвінска, Глыбокага, Лынтупаў, Віцебска (катэдра), Пагошчы, Лучая, Варапаева. На працягу чатырох дзён удзельнікі паказвалі свае здольнасці. У намінацыі ...

Читать далее »

Курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы з 20 па 24 жніўня

Курс «Закхей» — гэта катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы, карысна праведзены час разам. Пачатак: панядзелак, 20 жніўня, 13.30. Заканчэнне: пятніца, 24 жніўня, 13.30. Узрост: ад 14 год. Запіс абавязковы і трывае да 17 жніўня па тэл. +37529 7130233. Адказныя за курс: а. Аляксандр Жарнасек МІС і с. Таццяна Гмыза SJE. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Читать далее »