Архив меток: Орша. парафіяда

У Оршы праходзіць дыяцэзіяльная парафіяда

Яе адкрыццё адбылося ў касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў аўторак, 8 жніўня. На парафіяду прыбыла моладзь з Варапаева, Ваўкалаты, Пагошчы, Мёраў, Глыбокага, Дуброўна, Навалукомля, Чашнікаў. Адкрыццё парафіяды распачалося са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які адмыслова прыехаў у Оршу на адкрыццё мерапрыемства. На богаслужэнні прысутнічалі святары, якія прыбылі ў Оршу разам з моладдзю, а таксама гурт Laudans, ...

Читать далее »

Адпачынак на моры для пераможцаў: у Оршы завяршылася парафіяда

11 жніўня завяршылася другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Раніцай адпраўлялася святая Імша за ўдзельнікаў. Падчас казання кс. Славамір Самковіч скіраваў сваё слова для юнакоў і дзяўчат: “Не трэба ўзвышаць сябе – лепш быць самім сабой, такімі, якімі нас стварыў Бог-Айцец. Парафіяда дапамагае адкрыць талент, які дадзены Богам кожнаму з нас ”. Напачатку апошняй часткі парафіяды кс. Гжэгож ...

Читать далее »

Гульня ў «Слімака» і спаборніцтва па стральбе: у Оршы працягваецца парафіяда

Другі дзень парафіяды 10 жніўня распачаўся святой Імшой, пасля якой кс. Гжэгож Ксёнжэк працягнуў канферэнцыю на тэму “Любоў. Грэх. Збаўленне”. Святар параіў удзельнікам парафіяды: “Калі вам цяжка ў жыцці – маліцеся да Святога Духа, бо менавіта Ён прамы праваднік да Бога-Айца”. Пасля канферэнцыі хлопцы і дзяўчаты накіраваліся ў спартыўны комплекс, дзе адбыліся спаборніцтвы па валейболу, футболу, шашкам, настольнаму тэнісу, плаванню ...

Читать далее »

Другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачалася ў Оршы

9 жніўня ў Оршы распачалася парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У ёй прымаюць удзел хлопцы і дзяўчаты з Лучая, Глыбокага, Паставаў і Пагошчы. Першы дзень распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі ардынарый прамовіў аб неабходнасці малітвы і трывання на працягу парафіяды. «Калі Бог дае бласлаўленне, з гэтага атрымоўваецца шэдэўр. Таму я жадаю ...

Читать далее »

ІІ Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе на Дняпры (+умовы, гімн)

І зноў не перастаём здзіўляць. Неверагодныя прыгоды чакаюць нас на Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі  з 9 жніўня па 12 жніўня. У Віцебскай дыяцэзіі вырашана сёлета праводзіць Парафіяду ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры, каля Оршы. Парафіяда – у форме тур-злёту. Што можа быць лепшага?! Св. Імша ў намёце сустрэчы, малітва ў лесе, розныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, ежа з агню, начныя чуванні, экскурсіі ...

Читать далее »

ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы

9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета Парафіяда будзе праводзіцца ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры каля г. Орша. Яна адбудзецца ў форме турзлёту ў палатачным гарадку. Чакаецца святая Імша ў намёце, малітва ў лесе, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, гатаванне ежы на агні, начныя чуванні, ...

Читать далее »

“Падарунак ад Бога зроблены для нас з вялікай любоўю”: вынікі I Парафіяды для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

14 жніўня ў Оршы завершылася I Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. На працягу трох дзён кожны ўдзельнік парафіяды змог праявіць сябе, лепш пазнаць Бога, пабыць сам на сам з Езусам у малітве і напоўніцца Духам Святым. Таксама гэты час быў цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з новымі людзьмі і цікава правесці свой час, які даў нам Бог. Для ўсіх удзельнікаў ...

Читать далее »

Пра малітву пяці пальцаў, і як стаць добрым чалавекам, даведаліся ўдзельнікі Парафіяды ў Оршы

Трэці дзень парафіяды распачаўся са св.Імшы, якую цэлебраваў кс.Аляксандр Баран, гамілію прамовіў а.Гжэгаж Ксёнжэк (Sch.P). У сённяшнім Евангеллі мы чуем словы Хрыста, у якіх  Езус заклікае нас да прабачэння. Часам мы чуем, як хтосьці кажа: “Гэта вельмі добры чалавек”. Але тое, што ён добры, гэта не азначае, што ён веруючы. Хрысціянскае жыццё заўсёды павінна адзначацца прабачэннем. “ Не важна, як ...

Читать далее »