Архив меток: Новы Запавет

У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць выданне Новага Запавету на беларускай мове

У пятніцу, 30 лістапада, у будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага Мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Тэкст Новага Запавету падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Читать далее »

Да ўвагі святароў і кансэкраваных асобаў: перавыданне «Новага Запавету»

Па даручэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Канферэнцыі Біскупаў, з мэтаю перавыдання першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» (Мінск, 2017), просім святароў і кансэкраваных асобаў усіх дыяцэзій на Беларусі выказацца да 15 лютага 2018 г., колькі яшчэ асобнікаў Вы хацелі б набыць для Вашай парафіі ці манаскай супольнасці. Колькасць асобнікаў павінна быць кратна пяці, напр., 5, 10, 15, ...

Читать далее »