Архив меток: новы касцёл

У Гомелі асвечаная і пачала функцыянаваць каталіцкая капліца

У Савецкім раёне з’явілася месца, дзе католікі могуць збірацца на службу. 16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці — Маці Божай Вастрабрамскай, біскуп Казімір Велікаселец асвяціў капліцу ў Савецкім раёне Гомеля. Тут, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, нядаўна была ўзведзена часовая капліца, каб мясцовыя католікі змаглі збірацца тут на службу. Цяпер ім не давядзецца ...

Читать далее »

У Гомелі пабудавалі каталіцкую капліцу і заклалі падмурак касцёла

У Савецкім раёне Гомеля, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узведзена часовая капліца. Хутка пройдзе яе асвячэнне, і мясцовыя католікі змогуць збірацца тут на св. Імшу, каб не дабірацца праз увесь горад да пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. Адначасова працягваюцца працы па ўзвядзенню новага каталіцкага храма — будаўнікі завяршаюць заліццё падмурка. Нагадаем, касцёл з’явіцца ...

Читать далее »

У Бараўлянах распачынаецца будаўніцтва новага касцёла

Цэнтрам хрысціянскай традыцыі і культуры, а таксама яе сімвалам з’яўляецца святыня, касцёл. Ад моманту асвячэння і ахвяравання будынка касцёла на выключнае карыстанне рэлігійнага культа ён становіцца для вернікаў святым, Божым, сакральным месцам і аб’ектам. У касцёле засяроджваюцца ўсе іншыя сакральныя элементы, прадметы культа і формы релігійнага жыцця. Найважнейшыя з іх: абразы, алтары, крыжы, харугвы, літургічнае адзенне і начынні. У касцёле ...

Читать далее »

У Гомелі пачалося будаўніцтва новага касцёла

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва аднайменнай святыні ў Гомелі. Парафія з такім тытулам існавала ў горадзе да 1938 году. Затым улада бальшавікоў закрыла парафію, святары былі рэпрэсаваныя і забітыя, а ў 1940 годзе касцёл, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы, быў узарваны камуністамі. Біскуп Казімір Велікаселец, ...

Читать далее »

У Оршы асвечаны новы касцёл

Парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы 9 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць — кансэкрацыя новага касцёла. Абрад асвячэння здзейснілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі была заснаваная ў 2007 годзе біскупам Уладзіславам Блінам. Спачатку супольнасць пачала збірацца ў вызначаныя гадзіны ў нядзелю ў касцёле Святога Юзафа. Гэта было ...

Читать далее »

У Оршы будзе кансэкраваны новы касцёл

9 чэрвеня адбудзецца ўрачыстасць кансэкрацыі новай святыні ў Оршы. Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі асвецяць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Пачатак у 12.00. Адрас: г. Орша, вул. Магiлёўская, 81 Пробашч парафіі кс. Валерый Орсік разам з парафіянамі запрашаюць на ўрачыстасць, каб раздзяліць разам з імі гэтую вялікую радасць.

Читать далее »

У Пінску за пяць месяцаў пабудавалі новы касцёл (+відэа)

Гэта стала магчымым дзякуючы энтузіязму і ахвярнасці вернікаў, а таксама арганізатарскім здольнасцям пробашча парафіі ксяндза Андрэя Рылкі. Да гэтага ў Пінску на працягу больш чым двухсот гадоў не будаваліся каталіцкія святыні. Спачатку гэта не дазвалялі рабіць царскія ўлады, потым савецкія. І калі першыя перадавалі касцёлы іншым канфесіям, то другія часта проста разбуралі святыні. Але часы змяніліся, і 6 лістапада 2012 ...

Читать далее »

У Ваўкавыску асвечаны новы касцёл

  Парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску 13 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць: асвячэнне новага касцёла. Па запрашэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча і пробашча ксяндза Алега Дуля вернікаў наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які і здзейсніў абрад асвячэння. Парафія св. Станіслава Косткі – была заснаваная ў 1926 годзе. Асноўнай групай вернікаў у той час былі працаўнікі чыгункі. У гэтым жа ...

Читать далее »

Упершыню за дзвесце гадоў у Пінску пабудуюць касцёл

У Пінску зарэгістравана новая парафія, для якой і будзе будавацца новая святыня. Касцёл будзе названы ў гонар Святога Бэнэдыкта, паведамляе Медыя-Палессе. На месцы будаўніцтва, у мікрараёне Лугі, ксёндз Андрэй Рылка асвяціў крыж, і неўзабаве там пачнуцца працы першага цыклу. У Пінску касцёлы не будаваліся больш за дзвесце гадоў. На сённяшні дзень у Пінску захавалася тры будынкі старадаўніх касцёлаў: дзеючы катэдральны ...

Читать далее »