Архив меток: Новалукомль

Парафіяльны адпуст прайшоў у Новалукомлі

Фэст у гонар святой Марыі Магдалены, імя якой носіць парафія ў Новалукомлі, прайшоў у нядзелю 20 ліпеня. Свята гэтай святой Касцёл адзначае 22 ліпеня. Яшчэ да 2016 года гэта быў абавязковы ўспамін. Змена адбылася па жаданню Папы Францішка, які хацеў такім чынам падкрэсліць ролю не толькі гэтай святой, але і ўсіх жанчын у Касцёле. На свята сабраліся вернікі парафіі, госці ...

Читать далее »

Новалукомль і Чашнікі запрашаюць вернікаў на парафіяльныя святы

20 ліпеня адбудзецца святкаванне і літургія ў гонар св. Марыі Магдалены, заступніцы касцёла ў Новалукомлі. Пачатак у 14 гадзін. Пасля святой Імшы адбудзецца канцэрт з удзелам Валянціны Альшанскай і Яўгена Доліча. 3 жніўня — урачыстая літургія з нагоды святкавання Перамянення Госпада ў Чашніках. Пачатак у 15 гадзін. Пасля святой Імшы адбудзецца канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, Валянціны Альшанскай і гурта ...

Читать далее »

Свята ведаў адбылося ў Новалукомлі і Чашніках

У першыя выходныя верасня ў касцёлах св.Марыі Магдалены (Новалукомль) і Перамянення Пана (Чашнікі) адбылося свята ведаў.  Падчас набажэнства вернікі супольна маліліся за школьнікаў, студэнтаў, бацькоў і настаўнікаў. Кожнага з іх ксёндз Мікалай Ліпскі асабіста блаславіў на новы навучальны год. Пасля святой Імшы адбыўся святочны канцэрт Андруся Такінданга (гурт “Recha”) і Аляксея Жбанава.

Читать далее »

Святая Марыя Магдалена – «апосталка апосталаў»: у Новалукомлі адзначылі тытульны фэст

У парафіі Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 22 ліпеня адбыўся тытульны фэст. Варта нагадаць, што ў каталіцкім касцёле ад 2016 года гэты дзень адзначаецца, як свята. Раней гэта быў абавязковы ўспамін. Але Папа Францішак, каб падкрэсліць не толькі ролю гэтай святой, якая першая ўбачыла Уваскрослага Хрыста, але і ролю ўсіх жанчын ў касцёле, пажадаў зрабіць такую змену. Адметным фэст для ...

Читать далее »

Навалукомль прывітаў новага пробашча

Ксёндз Мікалай Ліпскі пасля развітання з Лучаем адправіў першую святую Імшу ў сваёй новай парафіі ў Навалукомлі. Адбылося гэта ў нядзелю 25 чэрвеня. Новага пробашча парафіі прадставіў лепельскі дэкан ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі. Ксёндз Мікалай паабяцаў вернікам, што будзе старацца служыць на новым месцы так, каб яшчэ больш адрадзіць духоўнае жыццё ў парафіі. Напрыканцы Імшы ксёндз Мікалай запрасіў вернікаў у аўтобусную ...

Читать далее »