Архив меток: нядзеля Божага Слова

У Нядзелю Божага слова пройдзе ІІ мінскі біблійны марафон

21 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў ІІ мінскім біблійным марафоне. Сутнасць Біблійнага марафону заключаецца ў тым, што кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымае анлайн раздзел са Святога Пісання для самастойнага чытання ў Нядзелю Божага слова, разважання над ім і дзялення з ...

Читать далее »

Нядзеля Божага Слова: запрашэнне чэрпаць са скарбніцы Пісанняў

У студзені, у ІІІ нядзелю звычайнага перыяду, ад нядаўняга часу Касцёл адзначае Нядзелю Божага Слова. Папа Францішак устанавіў гэту цэлебрацыю, пачынаючы ад 2020 г., каб падкрэсліць цэнтральнае значэнне, якое маюць Святыя Пісанні для жыцця каталіцкіх супольнасцяў і кожнага верніка. Гэта выдатная нагода, каб нам паразважаць над тым, як мы можам паўней чэрпаць са «скарбніцы Слова» (Aperuit illis, 2), якім насычаюцца ...

Читать далее »

Папа Францішак: чытайце Евангелле і маліцеся за Украіну

“Гэта ІІІ Звычайная нядзеля асаблівым чынам прысвечана Божаму слову, таму мы з захапленнем па-новаму адкрываем для сябе той факт, што Бог прамаўляе да нас, асабліва праз Святое Пісанне”, — адзначыў Святы Айцец. Папа Францішак заахвоціў вернікаў чытаць Біблію, вывучаць яе, разважаць над ёй, маліцца яе словамі. “Давайце кожны дзень чытаць урывак з Бібліі, асабліва з Евангелля: там Езус прамаўляе да ...

Читать далее »

Падрабязнасці пра Імшу ў Нядзелю Божага Слова ў Ватыкане

Папская рада па новай евангелізацыі паведаміла падрабязнасці пра парадак цэлебрацыі Папам Францішкам святой Імшы з нагоды 3-й Нядзелі Божага Слова. Яна будзе адзначацца ў Касцёле 23 студзеня 2022 года. Урачыстая літургія распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 9.30 раніцы. У сувязі з надзвычайнымі эпідэмічнымі мерамі, накіраванымі на барацьбу з распаўсюджваннем каранавірусу, у ёй прымуць удзел не больш за дзве ...

Читать далее »

Касцёл у другі раз адзначыць Нядзелю Божага слова

На гэтым тыдні Касцёл у другі раз адзначыць Нядзелю Божага слова, устаноўленую Апостальскім лістом Папы Францішка Aperuit illis, выдадзеным 30 верасня 2019 года, у 1600-ю гадавіну смерці св. Гераніма. Нядзеля Божага слова адзначаецца заўсёды ў ІІІ Звычайную нядзелю, у перыяд года, калі католікі закліканы да ўмацавання сувязі з юдэямі і малітвы аб еднасці хрысціян. “Святое Пісанне ўказвае тым, хто яго ...

Читать далее »

Нядзеля Божага слова: запрашэнне да дыялогу з Богам праз Пісанне

26 студзеня ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню адзначаецца Нядзеля Божага слова, устаноўленая Папам Францішкам. На гэты дзень у супрацоўніцтве з парталам Jezuity.by прапануем разважанне айца Віктара Жука, езуіта, які запрашае нас задумацца над месцам Божага слова ў нашым духоўным жыцці. «Няведанне Пісання — гэта няведанне Хрыста», цытуе Папа Францішак вядомае выказванне святога Гераніма ў сваім апостальскім лісце Aperuit illis, у якім ...

Читать далее »

У Ватыкане прадстаўлена праграма першай Нядзелі Божага слова

У Ватыкане адбылася прэзентацыя праграмы святкавання Нядзелі Божага Слова. Яна будзе ўпершыню адзначацца 26 студзеня 2020 года. З гэтай нагоды Папа Францішак узначаліць урачыстую цэлебрацыю. Падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 17 студзеня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, нагадаў, што Нядзеля Божага Слова паклікана дапамагчы хрысціянам паглядзець на Біблію не проста як на ...

Читать далее »

Папа Францішак устанавіў Нядзелю Божага Слова

Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову, св. Гераніма. Папа падкрэсліў, што ўстанаўленне Нядзелі Божага Слова з’яўляецца адказам на ініцыятыву шматлікіх вернікаў, ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі