Архив меток: Навагрудак

Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку

25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі. У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д. Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ...

Читать далее »

Духоўныя ініцыятывы Навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі

Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі Святога Міхала Арханёла да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзяцца толькі ў руках Божай прадбачлівасці. Так, на працягу двух мінулых месяцаў, 52 чалавекі згадзіліся трымаць адзін або некалькі дзён у ...

Читать далее »

У навагрудcкім касцёле ўпершыню ў гэтым годзе загучала класічная музыка

8 жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», струннае аддзяленне. У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага. На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога. Канцэрты ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для жанчын прайшлі ў Навагрудку

З 31 ліпеня па 2 жніўня ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі. Сустрэча пачалася ўдзелам у святой Імшы ў Батароўскім лесе каля Навагрудка, дзе 77 гадоў таму былі расстраляны адзінаццаць сясцёр назарэтанак. Затым у праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, ...

Читать далее »

«Народжана быць прыгожай»: у Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын

У кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска. У праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, Крыжовы шлях, канферэнцыі, разважанні над Божым словам, маўчанне. Канферэнцыі, якія канцэнтраваліся на тэме сустрэчы “Народжана быць прыгожай”, праводзілі пробашч парафіі св. Юзафа Рамесніка і бл. ...

Читать далее »

25 студзеня адбыўся канцэрт арганнай і класічнай музыкі ў Навагрудку

Чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі прайшоў у касцёле Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудак 25 студзеня. Гэтым разам з удзелам маладых талентаў Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітых дзетак з дзіцячай музычнай школы N1 имени Л.П. Александроўскай г. Мінска, па класу аргана, на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько. У канцэрце прагучалі рэлігійныя музычныя творы (калядкі) і творы вядомых ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Навагрудка наведалі лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ёлцы

2 студзеня дзеці і моладзь разам са сваім душпастырам, кс. Юрыем і с. Хэленай, катэхеткай у парафіі св. Міхала Арханёла, правялі актыўны адпачынак, катаючыся на лёдзе ў Лідскім лядовым палацы. Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным, але і балючым досведам. Усяго адзін сеанс катання даў даволі добрыя вынікі. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы. 3 студзеня ў ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Навагрудка паказалі калядную пастаноўку

На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла паказала святочную пастаноўку, прысвечаную найвялікшай хрысціянскай таямніцы – уцелаўленню Хрыста. Дзеці разам з с. Хеленай і бацькамі на працягу многіх тыдняў рыхтаваліся, каб падкрэсліць сваімі талентамі выключнасць падзеі, якая адбылася больш, чым дзве тысячы гадоў таму. Ацаніць творчыя і вакальныя таленты малых вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян ...

Читать далее »

У Навагрудку стартавала калядная дабрачынная акцыя «Кошык Дабрыні»

У гандлёвым цэнтры «Поні» па вул. Міцкевіча дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі «Кошык Дабрыні», арганізаванай парафіямі Святога Арханёла Міхала г. Навагрудка і Святога Казіміра аг. Уселюб. Акцыя ладзіцца трэці год запар. Каб дапамогу атрымалі як мага больш сем’яў, кожны год да яе далучаюцца розныя гандлёвыя аб’екты горада і раёна. Пастанныя партнёры – магазіны «Поні» ТДА «КамРадГандаль», «Родны кут» Навагрудскага філіяла ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшла музычная майстэрня грэгарыянскага спеву

З 15 па 17 лістапада ў парафіі Cв. Міхала Арханёла прайшла музычная майстэрня касцёльнага спеву для дарослых. Рэпетыцыі праводзілі лаўрэаты Міжнародных конкурсаў, выкладчыкі філармоніі Аляксандр Музыкантаў, Вольга Перагуд а таксама арганіст навагрудскага касцёла Андрэй Міхневіч. Падчас рэпетыцый, музычныя спецыялісты перш за ўсё засяродзіліся на пастаноўцы голасу ўдзелькаў майстэрні, сярод якіх у сваёй большасці былі харысты касцёльнага хору. Пасля пастаноўкі голасу, ...

Читать далее »