Архив меток: Нарач

Адбудзецца ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў

З Нарачы 1 ліпеня вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Дваццаць год таму назад 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі пілігрымкай на будслаўскія ўрачыстасці. Зараз пілігрымка налічвае да 240 чалавек. Асаблівасць нарачанскай пілігрымкі ў тым , што яна самая “маладая”. Дзякуючы таму, што Будслаў знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, адлегласць у 70 кіламетраў можа пераадолець ...

Читать далее »

«З Богам у дарослае жыццё»: нарачанскія выпускнікі падзякавалі Богу за гады навучання ў школе

У суботу, 30 мая, у Нарачы  адбылася  святая Імша — падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ. Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў  існуе ў Нарачы ўжо дванаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты прыходзяць у касцёл, каб даручыць свой лёс Пану Богу. Як ...

Читать далее »

Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць першую гадавіну далучэння да ліку святых Вялікага Папы Яна Паўла ІІ

У нядзелю, 3 мая, у нарачанскай парафіі адбудзецца Імша-падзяка ў першую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне фальклорнага калектыву “Радаўніца”, будзе асвечана парафіяльная бібліятэка, якая стане насіць імя Святога Яна Паўла ІІ. У межах падрыхтоўкі ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Нарачы

З 27 па 29 сакавіка ў нарачанскай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Юрый Павайба. Падчас рэкалекцый праз споведзь, казанні, удзел у Крыжовых шляхах вернікі парафіі духоўна рыхтаваліся да свята Уваскрэсення Пана. У межах рэкалекцый адбыліся спатканні ксяндза Юрыя з дзецьмі і моладдзю парафіі, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля катэхезы для старэйшай моладзі парафіі быў праведзены біблійны конкурс, прысвечаны 500-годдзю ...

Читать далее »

У Нарачы завяршылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення”

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у нарачанскай парафіі св Андрэя Апостала завяршылася акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» ненароджанага дзіцяці. 98 вернікаў узялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. “Духоўнае ўсынаўленне” — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. ...

Читать далее »

У Нарачы рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай

Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка. Падрыхтоўка да гэтай урачыстаці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхэзы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне Святой Тэрэзы “Дастаткова толькі Бога”, у якім прынялі ўдзел 104 чалавекі. Зараз у праграме падрыхтоўкі да ўрачыстаці запланаваны катэхэзы і ...

Читать далее »

У Нарачы адновяць абяцанне вечнай малітвы за біскупа Юрыя Касабуцкага

У нядзелю, 25 студзеня, у першую гадавіну біскупскага пасвячэння кс. Юрыя Касабуцкага ў нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за пастыра католікаў Беларусі. Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая год назад, як падарунак на біскупскае пасвячэнне, утварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага. 19 студзеня 2014 года сямёра маладых людзей пасля Святой Імшы ўрачыста склалі абяцанне вечнай малітвы за ...

Читать далее »

Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць 25-годдзе служэння кармэлітаў босых у Нарачы

14 снежня ў 10.30 у касцёле ў Нарачы будзе цэлебравацца святая Імша-падзяка за 25 год служэння айцоў-кармэлітаў у нарачанскай парафіі. 14 снежня 1989 года, роўна 25 год таму, у Нарач прыехаў першы кармэліт з Польшчы а. Аўгусцін Квяткоўскі OCD і ў гэты дзень цэлебраваў святую Імшу ў мясцовым касцёле. Да гэтага часу парафія не мела святара і толькі па нядзелях ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі