Архив меток: Мёры

Біскуп Алег Буткевіч: «Вы былі супер!». У Мёрах прайшоў фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеему» (+відэа)

Конкурс адбыўся ў пятніцу 3 студзеня ў Доме культуры ў Мёрах. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі, адна парафія з Мінска і прадстаўніца пратэстанцкай царквы з Мёраў. Дэвізам фестывалю былі словы «Спяваем усім сэрцам!» У першай частцы конкурса выступілі парафіі Святога Андрэя Баболі з Полацка, парафіі Святой Тройцы з Глыбокага, Анжаліка Гоць, якая прадстаўляла царкву хрысціян веры ...

Читать далее »

У Мёрах пройдзе фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеема»

Парафія ў Мёрах сардэчна запрашае дзяцей і моладзь да ўдзелу ў конкурсе, які адбудзецца 3 студзеня 2020 года. Умовы конкурсу: 1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем дзяцей і моладзь (адказнасць за непаўналетніх бярэ на сябе святар, манахіня або асоба, якая суправаджае). 2. Ацэнка магчымасцяў удзельнікаў будзе ажыццяўляцца паводле наступных узроставых катэгорый: 6–12 і 13–17 гадоў. Журы абавязкова ацэньвае змест песняў, ...

Читать далее »

На мёрскім касцёле ўсталявалі шыльду ў гонар жаўнераў Арміі Андэрса

Адкрыццё памятнай дошкі адбылося ў нядзелю, 1 верасня. Менавіта ў гэты дзень восемдзесят гадоў таму пачалася Другая сусветная вайна, якая забрала жыцці больш як 55 мільёнаў чалавек. Шмат хто з нашых землякоў змагаўся з нацыстамі не толькі на ўсходнім фронце, але і на Захадзе. Доўгі час пра іх або наогул не ўспаміналі, або лічылі іх здраднікамі. Шмат хто з іх ...

Читать далее »

У Мёрах моладзь танцам славіла Госпада

24 жніўня ў Мёрах адбылася моладзевая сустрэча “Танцуй для Яго”, якая сабрала маладых людзей з Полацка, Браслава, Друі, Ліды, Магілёва, Барысава. Арганізатарамі сустрэчы была вельмі гасцінная мёрская моладзь. Распачалася сустрэча святой Імшой, якую цэлебраваў душпастыр моладзі Віцебскай дыяцэзіі кс. Алег Хмылко. Пасля быў час, калі вучыліся праслаўляць Бога сваімі танцамі. Некаторыя танцы былі ўжо знаёмыя, іншыя трэба было вучыць. Каб ...

Читать далее »

Любі і танцуй. Парафія ў Мёрах запрашае на танцавальную сустрэчу (+праграма)

Танцавальна-музычны гурт Quo Vadis сардэчна запрашае моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 24 жніўня ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства гурт Quo Vadis з дапамогай душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма танцавальнай сустрэчы — “Калі Бог займае першае месца ў тваім жыцці, усё астатняе будзе на сваім”. Дэвіз сустрэчы — «Любі і танцуй». Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае ...

Читать далее »

У Мёрах і Лепелі адкрыліся дзіцячыя цэнтры Caritas (+відэа)

У нядзелю 2 верасня яны былі асвечаныя і прынялі першых наведвальнікаў. Адкрыццё і асвячэнне Цэнтра ў Мёрах адбылося ў 11 гадзін пасля Імшы ў касцёле. Сам Цэнтр, або як яго яшчэ называюць святліца, размешчаны па вуліцы Паштовай. На яго адкрыццё завіталі прадстаўнікі чэшскай арганізацыі Caritas, дырэктар Яраслаў Немец і яго намеснік Павел Шымек. Яны таксама аказваюць дапамогу дзецям з Беларусі. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарысту з Мёраў

15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Уладзіслаў Шарковіч. Семінарыст паходзіць з Мёрскай парафіі. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На самым ...

Читать далее »

#Танцуй для Яго: моладзь славіла Бога танцам у Мёрах

27 і 28 ліпеня ў Мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча адбылася незвычайная танцавальная сустрэча. Напрацягу двух дзён маладыя вернікі даведваліся пра сутнасць танца ў Бібліі, пазнавалі інтэграцыйныя танцы і вучыліся прысвячаць Богу ўсе свае заняткі, у тым ліку і захапленне танцам. У Браславе ўжо двойчы праходзілі «Dance party» для моладзі з розных парафій, якая жадае ...

Читать далее »

#Танцуй для Яго: Мёры запрашаюць на танцавальную сустрэчу (абноўлена)

Танцавальна-музычны гурт Fire of Love сардэчна запрашае дзяцей і моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 27-28 ліпеня 2018 года ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча. Дэвіз танцавальнай сустрэчы — “Танцуй, каб выразіць, а не паразіць”. Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў. Удзельнікам пажадана ...

Читать далее »

Мёры ў шаснаццаты раз правялі “Зорку Бэтлеему” (+відэа)

Такую назву носіць конкурс каляднай песні, які традыцыйна ладзіць Мёрская парафія. У гэтым годзе мерапрыемства адбылося ў сераду, 3 студзеня ў Мёрскім раённым Доме культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца ксёндз Кшыштаф Мянкіна, мясцовы пробашч. Ужо ад самай раніцы ў Мёры сталі прыбываць маладыя таленты з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці ...

Читать далее »