Архив меток: Мосар

Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і дзень задушны ў Мосары

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць ...

Читать далее »

Візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Мосарскую парафію (+відэа)

Візіт высокага госця адбыўся ў нядзелю 3 чэрвеня. У першай палове дня іерарх наведаў капліцы ў Савутках і Казлоўшчыне, дзе сустрэўся з вернікамі і правёў богаслужэнні. Пасля абеда ардынарый прыбыў у Мосар, дзе каля храма яго ўжо чакалі вернікі. Каб прывітаць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з храма. Закрыстыян Станіслаў Бука коратка распавёў біскупу гісторыю мосарскай парафіі. Пасля гэтага пастыру ...

Читать далее »

Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў “беларускім Версалі”

Спатканне адбылося ў чацвер, 17 мая, у парафіі святой Ганны ў Мосары (Шаркаўшчынскі дэканат). Сустрэча распачалася малітвай з Літургіі гадзін і асабістай адарацыяй у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакраманце. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.  Віцебскі ардынарый маліўся і прасіў аб дарах Духа Святога, каб умацоўваў святароў быць сведкамі ўваскрасення Хрыста там, дзе іх паставіў, каб іншым ...

Читать далее »

У касцёле святой Ганны ў Мосары святая Імша распачалася дударскай музыкай

Віталь Воранаў выканаў на дудзе гімн “Магутны Божа”. Гэта адбылося ў нядзелю, 6 мая. Наведваннем касцёла Святой Ганны ў Мосары заканчвалася праграма міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 4 па 6 мая. У ім прынялі ўдзел дудары са Славакіі, Чэхіі, Польшчы, Партугаліі, Латвіі, Расіі і, вядома, Беларусі. Дудары прыехалі ў Мосар перад самым пачаткам святой ...

Читать далее »

Алеі цвярозасці ў Мосары – 10 гадоў

Споўнілася роўна дзесяць гадоў як у парку, што пры касцёле Святой Ганны ў Мосары, была пасаджаная Алея цвярозасці. З гэтай нагоды 7-8 кастрычніка ў Мосары сабраліся прадстаўнікі руху АА (Ананімных Алкаголікаў) з Мінска, Віцебска, Докшыц, Паставаў, Шаркаўшчыны і, вядома, Глыбоччыны. Ініцыятарам стварэння гэтай Алеі быў ксёндз-пралат Юозас Булька, які шмат зрабіў для прапаганды здаровага ладу жыцця не толькі для сваіх ...

Читать далее »

Яшчэ адзін крыж усталявалі ў Мосары

12 верасня на Крыжовай дарозе ў Мосары Глыбоцкага раёна з’явіўся яшчэ адзін крыж. Устанавіла яго місіянерская група, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, у гонар 25-годдзя свайго існавання. Асвяціў крыж кс. Марат Казлоўскі, пробашч парафіі Святой Ганны ў Мосары і а. Канрад Патыка, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Да святкавання юбілею можна падыйсці па-рознаму і ...

Читать далее »

Ксёндз Павел Самсонаў: Без Бога не да парога

Гэта народнае выслоўе святар прывёў падчас адкрыцця трактарнага ралі ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Гэта мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Пастаўшчыны і Глыбоччыны ў суботу, 28 студзеня, і сабрала больш за чатыры тысячы гледачоў. Арганізатарам ралі выступіў Мінскі трактарны завод. Ідэя яго правядзення была ўзятая са знакамітага аўтамабільнага ралі “Парыж – Дакар”. Стартавала ралі ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Удзельнікаў мерапрыемства ...

Читать далее »

У Беларусі пройдзе трактарнае ралі з Парыжу да касцёла ў Мосары

Незвычайнае відовішча ўпершыню арганізуюць у Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці — трактарнае ралі «Парыж — Мосар». Гэта дзве вёскі на Віцебшчыне, адна з якіх, Мосар, вядомая дзякуючы прыгожаму мясцоваму каталіцкаму храму. А цёзка французскай сталіцы адметная, канешне ж, сваёй назвай. Як паведамляе Пастаўская раённая газета, ралі адбудзецца 28 студзеня з мэтай паляпшэння іміджу прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» і павышэння ...

Читать далее »

У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)

Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...

Читать далее »

Праграма фэсту ў Мосары на ўрачыстасць св. Яна Хрысціцеля

Праграма: 25 чэрвеня, субота 10.00 —  святая Імша на пачатак урачыстасці святога Яна, выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. 11.00-14.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, наведванне капліцы св. Юстына. 15.00 — святая Імша ў інтэнцыі наведвальнікаў рэліквій святога Юстына, набажэнства да св. Юстына. 16.00 – 18.00 — працяг Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, святы Ружанец у інтэнцыі цвярозасці беларускага народа і сем’яў, блаславенства Найсвяцейшым Сакрамантам. 19.00 —  вячэрняя святая Імша, блаславенне ...

Читать далее »