Архив меток: моладзь

Моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі ў Чэхіі

З 3 па 9 ліпеня моладзь з Ліды і Шчучына разам з а. Вітальдам Пяцельчыцам SP і а. Андрэем Агелем SP прымала ўдзел у Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2017) у г. Стражніцы (Чэхія). У сустрэчы ўдзельнічалі каля 180 маладых людзей з пяці краін Еўропы: Беларусі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Дэвізам сустрэчы былі абраны словы «З Каласансам ...

Читать далее »

З Богам у плыні часу

Дыскусійны моладзевы клуб «Логас» існуе пры культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага з 2013 года. Паўдзельнічаць у размовах на тэмы культуры, грамадства, рэлігіі, навукі збіраюцца тут людзі розных узростаў, веравызнанняў, прафесій, творчых схільнасцяў і прыярытэтаў. Паводле словаў кіраўніка клуба Аляксандра Крукава і адной з яго актыўных удзельніц Яўгеніі Ізотавай, вырас ён на грунце моладзевага душпастырства «РАЗАМ», створанага ў 2006 ...

Читать далее »

Орша запрашае да ўдзелу ў III Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі (абноўлена)

З 8 па 12 жніўня 2017 г. парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы запрашае ўсіх жадаючых на III Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе Парафіяда прысвечана 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Дзеці і моладзь змогуць праявіць свае здольнасці ў намінацыях: СТАДЫЁН, ТЭАТР, СВЯТЫНЯ. Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў Колькасць: 15 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы) ...

Читать далее »

Для моладзі з Навагрудка зладзілі выяздныя рэкалекцыі

З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выяздныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў в. Уселюб у парафіяльным доме і касцёле. Каля 20-ці чалавек на працягу чатырох дзён разважалі над Божым Словам. У першы дзень, тэмай якога было разважанне над словам “Бачыць” моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку, хараство навакольнага стварэння і тое, што бліжняга ...

Читать далее »

Пантыфік да моладзі: змяняйце свет праз перамену сэрца

Свет можна змяніць, адкрываючы сэрца на іншых людзей, падкрэсліў Пантыфік падчас сустрэчы з дзецьмі і моладдзю – удзельнікамі італьянскіх адукацыйных праектаў “Graal” і “І Cavalieri”. Аўдыенцыя адбылася 2 чэрвеня ў Ватыкане. Падчас яе Святы Айцец, ва ўласцівай яму манеры спантаннага дыялогу, адказаў на тры пытанні, якія былі да яго скіраваны. Першае задала дзяўчынка, якая падзялілася сваімі перажываннямі ў сувязі са ...

Читать далее »

Вынікі катэхетычнага года падвялі ў Шчучыне

28 мая ў Шчучыне адбылося афіцыйнае заканчэнне і падсумаванне чарговага школьнага і катэхетычнага года. Мерапрыемства прайшло ў некалькі этапаў. На мінулым тыдні вынікі катэхетычных заняткаў падвялі для некаторых класаў і парафіяльных груп. 21 мая для адзінаццацікласнікаў быў арганізаваны развітальны вясёлы вечар, падчас якога былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнне катэхезы пры касцёле. 24 мая вучні 10 класаў дзякавалі Богу за прыняты ...

Читать далее »

“Маёўка” моладзі прайшла ў Глыбокім

8 мая ў Глыбокім пад такой назвай прайшла міжпарафіяльная сустрэча моладзі, якая сабрала паўсотні маладых людзей не толькі з Глыбоцкага дэканату, але і з суседніх Варапаева, Дунілавіч і Браслава. Хлопцы і дзяўчаты прыехалі, каб пазнаёміцца з новымі людзьмі, сустрэць сяброў, разам памаліцца і з радасцю правесці вольны час. Спатканне распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з Канстанцінава, ...

Читать далее »

Кардынал Паралін пра важнасць удзелу моладзі ў палітыцы

Для хрысціян палітыка заўсёды была адным з самых высокіх выразаў любові, нагадаў словы бласлаўлёнага Паўла VI кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Ён перакананы, што ў кантэксце распаўсюджвання папулізму ў палітыцы і будавання новага палітычнага класу, неабходна ўключаць моладзь у клопат аб супольным дабры, у клопат аб іншых, дзеля будавання грамадства, якое будзе салідарным і здольным ставіць на першае месца патрэбы чалавека ...

Читать далее »

Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў

24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе. Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс ...

Читать далее »

У Смаргоні адбыўся фінальны тур “Бітвы мікрараёнаў”

22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” — творчы. Варта нагадаць, што да фіналу каманды прынялі ўдзел у трох турах – прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. У выніку каманды ў сваім запасе мелі наступныя балы: “VK” – 640 балаў, “Непадобныя” – 599 балаў, ...

Читать далее »