Архив меток: “Місія Добрага Самараніна”

У “Місіі Добрага Самараніна” адзначылі Дзень Таты

17 сакавіка ў “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай” у Мінску было арганізавана свята для татаў. Спачатку прысустныя мужчыны накіраваліся на канферэнцыю, якую для іх прамовіў а. Аляксандр Шамрыцкі МІС. Пасля канферэнцыі дзеці з “Місіі” запрасілі сваіх татаў на святочны канцэрт марской тэматыкі. Маленькія матросы лавілі рыбу, кухцікі варылі юшку, а дзяўчаты-папуасы танцавалі на востраве “Чунга-чанга”. Таты таксама былі ...

Читать далее »

За што дзеці любяць бабуль і дзядуль: у Мінску зладзілі цыркавое прадстаўленне

Дзеці з “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна” ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску 30 студзеня паказалі цыркавое прадстаўленне з нагоды Свята Бабуль і Дзядуль. Бабулі і дзядулі,  прыехалі з розных куткоў краіны, загадзя атрымаўшы запрашэнні на  свята. На пачатку іх шчыра прывітала сястра Часлава Навіцкая USJK, якая апякуецца “Місіяй”. Затым канферэнцыю прамовіў а. Аляксандр Шамрыцкі MIC.  Святар, гаворачы пра Год Міласэрнаці, адзначыў, што ...

Читать далее »

Дзеці з “Місіі добрага самараніна” у Мінску паказалі святочнае прадстаўленне

20 снежня дзеці з “Місіі добрага самараніна” і іх бацькі сустрэліся ў Чырвоным касцёле на Святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Ужо добрай традыцыяй перад Божым Нараджэннем сталі такія спатканні іерарха з дзецьмі. Святочнае спатканне распачалося ўрачыстым унясеннем Бэтлеемскага агню ў святыню. Арцыбіскуп адзначыў, што агонь з’яўляецца сімвалам узыйшоўшага XX стагоддзяў таму і ніколі не заходзячага сонца ...

Читать далее »

У “Місіі Добрага Самараніна” адзначылі Дзень Маці

У Дзень Маці дзеці з выхавацелямі пры “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай” у Мінску зладзілі святочны канцэрт для сваіх мам. Урачыста апранутыя, з радасным настроем дзеці пайшлі напачатку ў капліцу, дзе іх прывітала дырэктар Місіі сястра Часлава Навіцкая. Разам дзеці маліліся за сваіх мам, просячы для іх здароўя, усмешак і радасці. Пасля кожны запаліў свечкі і ...

Читать далее »