Архив меток: Мінск

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» прайшоў у салезіянскім араторыі ў Мінску

1 снежня ў моладзевым араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, прайшоў “Хрысціянскі інтэлектуальны батл” (“ХІБ”), арганізаваны сіламі супрацоўнікаў і валанцёраў “Радыё Марыя”. ХІБ” быў спалучаны са святкаваннем Андрэек. Удзел у батле прыняло 7 каманд: BOSCO (Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля), One Way (Вілейка, парафія Узвышэння Святога Крыжа), “Филомена” (Мінск, парафія св. Яна ...

Читать далее »

“Па сакрэце”. Стала вядома, калі загучаць званы Чырвонага касцёла

Пробашч распавёў і яшчэ адну “таямніцу” — калі ідэю атрымаецца рэалізаваць, храм стане прыцягваць яшчэ больш турыстаў. Пробашч Чырвонага касцёла на пл. Незалежнасці ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены) падзяліўся з парафіянамі сакрэтам. Гэта адбылося ў першую нядзелю Адвэнту — перыяду радаснага чакання Нараджэння Хрыстова, падрыхтоўкі да Прыходу Збавіцеля. На святой Імшы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк распавёў пра ...

Читать далее »

У Серабранцы пройдзе моладзевае чуванне «Святыя + маладыя»

7 снежня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка) пройдзе начное чуванне моладзі «Святыя + маладыя», паведамляе SDB.by. Чуванне распачнецца 7 снежня святой Імшой а 22-й гадзіне, а завершыцца 8 снежня а 7-й гадзіне. У праграме начнога чування супольная малітва, ружанец, вяночак да Божай Міласэрнасці і разважанні пра жыццё маладых святых. Чуванне пройдзе ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў мікрараёне ...

Читать далее »

У Мінску пабудуюць новыя храмы — праваслаўны і каталіцкі

Узвядзенне касцёла святога Антонія вядзецца з 2013 года па вуліцы Ясеніна. Адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні “Горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання часткі ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 333 ЛР ў межах вул. Рафіева — вул. Бялецкага — вул. Громава — вул. Ясеніна”, якое ладзіцца з 19 лістапада па 13 снежня. На гэтым участку ў мікрараёне “Малінаўка” размесцяцца аб’екты спартыўна-аздараўленчага ...

Читать далее »

У мінскім Чырвоным касцёле адбудзецца евангелізацыйны канцэрт

Супольнасць «Каштоўная Пярліна» і хрысціянскі гурт «Laudans» запрашаюць на евангелізацыйны канцэрт. Ён адбудзецца 23 лістапада ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). Пачатак у 20.00. Catholic.by

Читать далее »

«Грай Пану – 3»: размова даўжынёю ў дзень

«Грай Пану» — гэта з’езд хрысціянскіх музыкаў, арганізаваны ўдзельнікамі «Rybyproject» ужо трэці раз у парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску. Нібыта нічога асаблівага не адбылося: чарговая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў. Але каб унутры ўгрунтавалася ўсё тое багацце, што мы атрымалі падчас яе, патрэбна будзе шмат часу. Думаю, гэта паказчык таго, што з’езд «Грай Пану» патрэбны, але патрэбны не толькі ўдзельнікам, але ...

Читать далее »

10 лістапада ў Мінску — сустрэча для музыкантаў «Грай Пану»

«Грай Пану» — сустрэча, якую ладзяць удзельнікі Rybyproject для музыкантаў і не толькі. Сустрэча пройдзе 10 лістапада ў Мінску ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка). Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча «Грай Пану» па ліку, але першая ў Мінску. Фармат лістападаўскай «музычнай тусоўкі» будзе адрознівацца ад папярэдніх. Гэта будзе аднадзённая сустрэча без асобных майстар-класаў. Удзельнікі сустрэчы змогуць разам «паджэміць» (паімправізіраваць). ...

Читать далее »

Семінар «Выхаванне дзяцей» пройдзе ў Цэнтры сям’і ў Мінску

17-18 лістапада Цэнтр сям’і ў Мінску (касцёл Маці Божай Будслаўскай) запрашае на семінар для бацькоў, настаўнікаў і выхаваўцаў «Выхаванне дзяцей». Лекцыі прачытае прафесар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта доктар псіхалагічных навук Гражына Сошыньска. Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 107а (ст.м. Каменная Горка). Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 33 625 14 61;  +375 29 625 14 61 Праграма: 17 лістапада: 10.00 — святая Імша; 11.00 ...

Читать далее »

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» пройдзе ў мінскім архікатэдральным касцёле

29 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (падземны паверх) адбудзецца «Хрысціянскі інтэлектуальны батл». Пачатак у 16.00. «Хрысціянскі інтэлектуальны батл» — інтэлектуальная гульня. Яна складаецца з 7-і тураў, у кожным з якіх па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны — 0 балаў. Бліц: правільны адказ — 2 балы, няправільны — мінус 1 бал. ...

Читать далее »

Каля 200 унікальных кніг Бібліі прадстаўлена на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

У Беларусь упершыню прыбылі каштоўныя рарытэты сусветнага значэння: каля 200 унікальных рукапісаў і старадрукаў, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі. 20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) распачала дзейнасць міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе. На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх супольнасцяў, святары і пастары, габрэйскія духоўныя кіраўнікі, прадстаўнікі дзяржаўных ...

Читать далее »