Архив меток: міністранты

Міністранты з Верхнядзвінска здзейснілі патрыятычную вандроўку

У Дзень Перамогі міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі разам са сваім пробашчам, бацькамі і хлопцамі з міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, здзейснілі патрыятычную вандроўку па месцах баёў Вялікай Айчынай вайны. Па тэрыторыі цяперашняга Верхнядзвінскага раёна праходзіла знакамітая «Лінія Сталіна», рэшткі якой захаваліся да нашых дзён. Менавіта па доўгатэрміновых апорных кропках ...

Читать далее »

У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне міністрантаў (+відэа)

Юбілейная сустрэча міністрантаў у межах Года Міласэрнасці адбылася ў суботу 7 мая. Яна сабрала хлопцаў з Браслава, Глыбокага, Полацка, Мёраў, Паставаў, Лучая і іншых парафій. Распачалося мерапрыемства з канферэнцыі, якую правёў арганізатар сустрэчы ксёндз Аляксандр Грыцкевіч. У сваім звароце да міністрантаў ён адзначыў важнасць служэння Богу пры алтары. Гэтая сустрэча была прысвечана разважанню над словамі Хрыста: “Не супакой я вам ...

Читать далее »

Спартыўная сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору «Каласанс» прайшла ў Шчучыне

У мінулыя выхадныя, у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору «Каласанс». Варта падкрэсліць, што насіла яно спартыўны характар. Бацькі і дзеці мелі магчымасць паспаборнічаць у такіх гульнях, як «Два капітаны», перацягванне канату, футбол і іншых спартыўных спаборніцтвах Мэтай сустрэчы было, вядома, не толькі суперніцтва дзвюх каманд – маладога і больш сталага ўзросту, але і супольнае ...

Читать далее »

У мінулыя выхадныя міністранты і моладзевы хор са Шчучына зладзілі інтэграцыйныя выезды

7 сакавіка Літургічная служба алтара са Шчучына спаткалася з міністрантамі з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Галоўным пунктам праграмы стала супольная св. Імша, якую ўзначаліў айцец-рэдэмптарыст Эдвард Пяцельчыц, які займаецца душпастырствам міністрантаў у сваей парафіі. Пасля агульнага адпачынку ўсе ўдзельнікі адправіліся на каток. 8 сакавіка, у дзень малітвы за ўсіх жанчын, адбыўся супольны выезд для шчучынскіх дзяўчат з моладзевага хору Calasanz. ...

Читать далее »

Дзень спорту прайшоў у Шчучыне

20 лютага ў кляштары айцоў піяраў быў арганізаваны дзень спорту для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». Распачалося ўсё з конкурсу ведаў аб святых апекунах міністрантаў і хору, а таксама біяграфіі Папы Францішка. Конкурс прадугледжваў і веды аб учынках міласэрнасці для душы і цела. Добраахвотнікі змаглі таксама паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе, тэма якога была звязана з Годам Міласэрнасці. Пасля інтэлектуальных ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылося спатканне салезіянскіх міністрантаў

З 8-га па 10-га студзеня ў Смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося спатканне міністрантаў, якія служаць у салезіянскіх парафіях Беларусі: Мінску, Дзятлаве, Бараўлянах, Смаргоні. Сустрэча распачалася прывітальным словам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, які прапанаваў удзельнікам мудра карыстацца часам, уважліва слухаць арганізатараў і рабіць тое, што прапануецца, а не тое, што хочацца. Кс. Уладімір Кабак SDB у канферэнціі прамаўляў хлопцам ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча міністрантаў, моладзевага хору і бацькоў адбылася ў Шчучыне

19 снежня ў шчучынскай парафіі (Гродзенская дыяцэзія) прайшла аплаткавая сустрэча дзяцей і моладзі з парафіяльнай Літургічнай службы алтара, удзельнікаў моладзевага хору “Calasanz” і іх бацькоў. Ужо трэці год такія аплаткавыя сустрэчы збіраюць каля сотні ўдзельнікаў. Гэтыя сустрэчы ўяўляюць сабой прыгожую традыцыю супольнай малітвы і супольнага стала бацькоў са сваімі дзецьмі. Сабраных яднае Хрыстус, а таксама мэта – упрыгожванне літургічнага набажэнства ...

Читать далее »

У Шчучыне адбыліся ўрачыстасці Літургічнай Службы Алтара

6 сакавіка ў Шчучыне адбылося чарговае спатканне для сем’яў, дзеці якіх належаць да Літургічнай Службы Алтара і моладзевага хору «Каласанс». Спатканне складалася з двух частак. З самага пачатку  ўдзельнікі спаткання разам са сваімі дзецьмі сабраліся ў касцёле на супольную малітву — Крыжовы шлях, падчас якога разважалі над мукай і цярпеннямі Езуса Хрыста. Другая частка спаткання складалася з канферэнцыі, якая праходзіла ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек. Усе распачалося з супольнай вячэрняй малітвы — Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля ўрачыстага блаславення ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ...

Читать далее »