Архив меток: міністранты

Айцы-сэрцане арганізавалі ў Паставах трохдзённую сустрэчу для міністрантаў (+відэа)

З 3 па 5 лістапада ў Паставах пры парафіі Святога Антонія Падуанскага праходзіла спатканне міністрантаў з парафій Віцебскай дыяцэзіі, якімі апякуюцца айцы-сэрцане. А гэта Варапаева, Шаркаўшчына, Стары Двор. Далучыліся да іх хлопцы з Камайскай парафіі, а таксама 10 маладых людзей прыехалі з Гродна разам з а. Эдуардам Сінкевічам SCJ. 37 юнакоў сабраліся разам, каб правесці гэты час восеньскіх канікул у ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты

Навагрудская парафія Святога Міхала Арханёла з 1 па 3 верасня арганізавала майстар клас і рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты. Навучанне было праведзена ў в. Уселюб пры парафіі Святога Казіміра, дзякуючы гасціннасці мясцовага душпастыра. Падчас супольных сустрэч дзеці мелі магчымасць спалучыць прыемнае з карысным. Быў час для малітвы, адпачынку, навукі і працы. Дзякуючы гэтаму кандыдаты ў міністранты зрабілі важны крок да ...

Читать далее »

У Верхнядзвінску малодшыя хлопцы прайшлі навуку і адпачылі ў «Школе міністрантаў»

Напрыканцы вясны ў школах прагучалі апошнія званкі і вучні распачалі летнія канікулы. А вось міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пасля заканчэння звычайнай школы трапілі ў “Школу міністрантаў”. Пры парафіі быў арганізаваны летнік для малодшых хлопцаў, якія толькі распачалі прыслугоўваць пры алтары. Таму катэхезы і практычныя заняткі з літургікі былі вельмі карысным дадаткам да ўжо набытых ведаў і навыкаў ...

Читать далее »

Як выглядае штодзённасць міністрантаў у Ватыкане?

Няма такой другой групы ў Ватыкане. Яе члены ўдзельнічаюць у моцнай, духоўнай, інтэлектуальнай і жыццёвай фармацыі. Яны абавязаліся ахвярна служыць Папе Францішку. Знаёмцеся з міністрантамі Ватыкана. Група Алліеві, якая абʼядноўвае хлопцаў-падлеткаў, пачала сваю працу ў 2010 годзе і належыць таварыству св. Пятра і Паўла. Стварыў яе ў 1971 годзе Папа Павел VI. Сёння таварыства займаецца дабрачыннасцю і літургічнай службай падчас ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча

У Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў 17 снежня была арганізавана аплаткавая сустрэча для міністрантаў, парафіяльных харыстаў і іх бацькоў. Сёлета ў сустрэчы прынялі ўдзел больш за 120 чалавек. Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні з супольнага Вяночка Дванаццаці Зорак, які некалі быў складзены св. Юзафам Каласансам, апекуном літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». У гэтым кароткім набажэнстве дзеці і іх ...

Читать далее »

У Шчучыне міністранты аднавілі свае абяцанні

Традыцыйна ў нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету ў Шчучыне прайшло аднаўленне міністранскіх абяцанняў Літургічнай службы алтара, а таксама павялічылася калькасць удзельнікаў моладзевага хору «Calasanz». Падчас урачыстай Эўхарыстыі да супольнасці кандыдатаў, якія рыхтуюцца да міністранцкай службы далучылася 16 хлопчыкаў. Таксама ўдзельнікі хору атрымалі адзнакі прыналежнасці да хору «Calasanz», а моладзевая супольнасць у гэты дзень павялічылася на пару новых галасоў. На заканчэне ўрачыстасці ўсіх ...

Читать далее »

У Жодзіна адбыўся турнір міністрантаў з марыянскіх парафій

14-15 кастрычніка ў Жодзіна адбыўся ўжо традыцыйны турнір міністрантаў з марыянскіх парафій. У спатканні прынялі ўдзел каля 70 хлопцаў з усіх мясцовасцей, дзе працуюць айцы марыяне: Мінска, Жодзіна, Барысава, Росіцы і Оршы. Да іх далучыліся госці з суседніх Смалявіч і далёкай Друі, якая, дарэчы, не так даўно была марыянскай. Турнір адбываўся ў розных катэгорыях. Сустрэча распачалася супольнай Эўхарыстыяй у пятніцу. ...

Читать далее »

Шчучын: завяршэнне катэхетычнага года для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz»

У мінулыя выхадныя ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў адбылося падсумаванне катэхетычнага года для асобных парафіяльных груп: Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». На запланаванае спатканне былі запрошаны таксама бацькі дзяцей і моладзі шчучынскай парафіі, для якіх была арганізавана фармацыйная частка сустрэчы. Галоўным пунктам дня стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой маліліся аб міры, сапраўднай любові і разуменні ў сем’ях ...

Читать далее »

Міністранты з Верхнядзвінска здзейснілі патрыятычную вандроўку

У Дзень Перамогі міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі разам са сваім пробашчам, бацькамі і хлопцамі з міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, здзейснілі патрыятычную вандроўку па месцах баёў Вялікай Айчынай вайны. Па тэрыторыі цяперашняга Верхнядзвінскага раёна праходзіла знакамітая «Лінія Сталіна», рэшткі якой захаваліся да нашых дзён. Менавіта па доўгатэрміновых апорных кропках ...

Читать далее »

У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне міністрантаў (+відэа)

Юбілейная сустрэча міністрантаў у межах Года Міласэрнасці адбылася ў суботу 7 мая. Яна сабрала хлопцаў з Браслава, Глыбокага, Полацка, Мёраў, Паставаў, Лучая і іншых парафій. Распачалося мерапрыемства з канферэнцыі, якую правёў арганізатар сустрэчы ксёндз Аляксандр Грыцкевіч. У сваім звароце да міністрантаў ён адзначыў важнасць служэння Богу пры алтары. Гэтая сустрэча была прысвечана разважанню над словамі Хрыста: “Не супакой я вам ...

Читать далее »