Архив меток: Маці Божая Фацімская

Перэгрынацыя ў Віцебскай дыяцэзіі фігуры Маці Божай Фацімскай завяршылася ў Браславе

12 кастрычніка завяршылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Браслаўскай парафіі, а разам з тым ва ўсёй Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. З 13 мая па 13 кастрычніка католікі Віцебшчыны разважалі над таямніцамі паслання Маці Божай у Фаціме, аб’яўленням якой сёлета спаўняецца 100 гадоў. «Сёння, калі на Імшы прысутныя кусташы марыйных санктуарыяў у Браславе і Шуміліне, у месцы, дзе перад абразом ...

Читать далее »

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах запрашае дзяцей, моладзь і дарослых прыняць удзел у міжнародным літаратурна-мастацкім конкурсе

З нагоды сотых угодкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах аб’яўляе міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс «Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню». Конкурс мае адкрыты характар, у ім могуць прыняць удзел дзеці, моладзь і дарослыя. Задача: стварэнне літаратурнага або мастацкага твора, які адлюстроўвае актуальнасць фацімскага паслання для нас, сённяшніх, гэта значыць асабіста для самога ўдзельніка ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у глыбоцкай парафіі (+фота і відэа)

12 ліпеня ў 17.30 вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім віталі перад святыняй фігуру Маці Божай Фацімскай, якая пілігрымуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Словы прывітання скіраваў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін. Урачыстай працэсіяй увайшоўшы ў касцёл, Панну Марыю віталі прадстаўнікі сем’яў і дзеці. У 18 гадзін распачалася св. Імша. У гаміліі кс. Іван звярнуў увагу на постаць Марыі як нашу ...

Читать далее »

Маці Божая Фацімская наведала Навалукомль

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай трывае па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. 17 чэрвеня Марыю сустракалі вернікі парафіі Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі. Дзверы касцёла  былі адчыненыя з 17 да 20 чэрвеня, і тыя, хто толькі жадаў, маглі ў любы час прыйсці да Панны, каб зноў і зноў бачыць яе, адзін на адзін пабыць і паразмаўляць з ёю.

Читать далее »

Іўеўскі дэканат: перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай у Лаздунах

10-11 чэрвеня бягучага года у парафіі  Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Наша парафія другая па ліку ў Іўеўскім дэканаце, якая мела радасць прымаць у сябе такую вялікую Госцю. Ксёндз-дэкан Віктар Субель з групай сваіх парафіян з Трабаў увечары прывезлі фігуру Маці Божай у Лаздуны. Мясцовыя парафіяне на чале са сваім пробашчам ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у віцебскай парафіі Св. Антонія Падуанскага. Фотафакт

13 мая 2017 года распачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. З 17 па 19 мая Маці Божую з Фацімы віталі і ўшаноўвалі вернікі віцебскай парафіі Святога Антонія Падуанскага. Прадстаўляем невялікі фотарэпартаж Ігара Красоўскага.

Читать далее »

Святы Айцец: шукайце прытулку пад плашчом Дзевы Марыі

“Я не мог не прыехаць сюды, каб пакланіцца Панне Марыі і даручыць Ёй яе сыноў і дачок. Пад Яе плашчом не губляюцца, з Яе рук зыходзяць надзея і спакой”, — сказаў Францішак 13 мая падчас урачыстай літургіі на плошчы перад базілікай Маці Божай Ружанцовай у Фаціме, з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. Падчас св. Імшы, на якой Францішак і Жасінта Марту ...

Читать далее »

Фаціма: ўзмоцненыя сродкі бяспекі падчас урачыстасцяў

Прыблізна 12 тыс. чалавек, супрацоўнікаў розных ведамстваў будуць сачыць за бяспекай Францішка і пілігрымаў падчас урачыстасцяў у Фаціме. Як паведаміў генеральны сакратар партугальскіх сіл бяспекі, у выпадку неабходнасці, шэрагі супрацоўнікаў, якія ўдзельнічаюць у ахоўных мерапрыемствах у рамках “Аперацыі Фаціма”, могуць быць узмоцнены за кошт дадатковых сіл. Узровень пагрозы тэрарыстычнага нападу падчас візіту Папы быў названы ўмераным, хоць ідзе пастаянны аналіз ...

Читать далее »

Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах стане дыяцэзіяльным санктуарыем

13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай, паведамляе catholic.by. Пра гэта сказана ў паведамленні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, якое будзе зачытана вернікам Пінскай дыяцэзіі 7 мая. «У гісторыі паўсюднага Касцёла санктуарыі заўсёды звязаны з навяртаннем і паяднаннем, малітвай і пакаяннем. Гэтыя духоўныя практыкі набіраюць асаблівае значэнне ў ...

Читать далее »

Фігура Маці Божай Фацімскай прыбудзе ў штаб-кватэру ААН

12 мая 2017 года, напярэдадні святкавання 100-годдзя абʼяўленняў Маці Божай у Фаціме, фігура Маці Божай Фацімскай прыбудзе ў штаб-кватэру ААН. Упершыню гэта адбылося 65 гадоў таму, 12 мая 1952 году. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «100-годдзе Фацімы. Пастаянная актуальнасць яе пасланне для свету» з удзелам Альвара Мендаса е Маўра, пастаяннага прадстаўніка Партугаліі ў ААН, а таксама арцыбіскупа Бернардзіта Аўса, Апостальскага Нунцыя ...

Читать далее »