Архив меток: Маці Божая Будслаўская

У Будславе распачаліся святочныя мерапрыемствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

Хаця афіцыйна сёлета будслаўскі фэст перанесены на 5 — 6 ліпеня, для часткі вернікаў, асабліва будслаўскіх, гэтым днём па ранейшаму застаецца 2 ліпеня. Таму ў гэты дзень у Будславе былі адпраўленыя тры Імшы, на кожнай з якіх святыня была цалкам запоўненая вернікамі. Вячэрнюю Імшу цэлебраваў айцец Віктар Бурлака, былы пробашч у Будславе, які прыехаў на сёлетнія ўрачыстасці ўжо ў якасці ...

Читать далее »

Сёлета Маці Божая Будслаўская сустрэне пілігрымаў пад новым шклом

12 сакавіка ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе было заменена шкло на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай. Ініцыятарам замены шкла, якое абараняе каштоўную святыню ад шкоднага ўздеяння асяроддзя, стаў новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які на ўласныя сродкі набыў з гэтай мэтай высокаякаснае музейнае шкло. Новае шкло ўдвая танчэйшае за папярэдняе і не толькі больш празрыстае, але да таго ж ...

Читать далее »

Сёння ў Будславе — канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе будуць прысвечаныя 20-годдзю каранацыі абраза Маці Божай.  У межах падрыхтоўкі да гэтых урачыстасцей па ініцыятыве Мядзельскага райвыканкама сёння, 11 мая, у Нацыянальным санктуарыі пройдзе канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга з праграмай «Духоўныя вяршыні беларускай музыкі». Пачатак у 15.00. У праграме — творы Моцарта, Манюшкі, Рагачэўскага, М.К. Агінскага і інш. Вядучая канцэрта — доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава. Наша ...

Читать далее »

Будслаўскі фэст разгледзяць у ЮНЕСКА для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны

Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Нацыянальнай камісіяй зноў накіравалі ў ЮНЕСКА файл «Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай» для ўключэння ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння. Нагадаем, пры першай спробе Будслаўскі фэст — галоўнае свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай — не ўключылі ў спіс і адправілі файл на дапрацоўку, што і было выканана. У абноўлены файл, па патрабаванні ...

Читать далее »

Вялікі фотарэпартаж журналістаў «Каталіцкага Весніка» з урачыстасцей у Будславе (+відэа)

30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Будславе праходзілі ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Прадстаўляем Вашай увазе фота- і відэарэпартажы журналістаў «Каталіцкага Весніка» з гэтага святкавання. 1. Уваход пілігрымак 2. Будслаў у тварах Леанід Юрык і Зміцер Лупач

Читать далее »

Апытанне. Ці можа ў Беларусі юбілей каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай атрымаць статус дзяржаўнага свята?

У Польшчы ў 2017 годзе юбілей каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай адзначаць як дзяржаўнае свята. А як Вы лічыце, ці можа ў Беларусі юбілей каранацыі Будслаўскага абраза Маці Божай атрымаць статус дзяржаўнага свята? Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»29″]

Читать далее »

Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)

1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

Святой Імшой з удзелам папскага пасланніка завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе

Некалькі тысяч вернікаў 2 ліпеня прыняло ўдзел у галоўнай святой Імшы ў Будславе, якую ўзначаліў папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн. На ўваходзе ў святыню вернікі ў нацыянальным строі віталі папскага пасланніка караваем. У сваёй прамове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў словы радасці з той прычны, што Папа Францішак прыслаў кардынала Шонбарна на сёлетнія ўрачыстасці ў нашу краіну. На свяце аўстрыйскі іерарх перадаў ...

Читать далее »

Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам

Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам. 8 дзён ішлі да Маці Божай вернікі з Віцебска. 130 кіламетраў прайшла пілігрымка з Мёраў. На ўваходзе ў святыню вернікам Віцебскай дыяцэзіі ўдзялялі бласлаўленне  біскуп Алег Буткевіч і кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Варапаева і Глыбока. «Ад Маці Божай да Маці Божай» з санктуарыя Маці ...

Читать далее »

Моладзь на роварах прыехала ў Будслаў з-пад Белавежскай пушчы

З Пружанскага дэканату да Маці Божай Будслаўскай прыехала 9 чалавек. Ехалі яны 5 дзён. Удзельнікі пілігрымкі вельмі маладыя: самай малодшай удзельніцы 14 год, а сярэдні ўзрост пілігрымаў меншы за 20 гадоў. Зміцер Лупач, тэкст і фота

Читать далее »