Архив меток: мастацтва

Папа Францішак заклікае сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва

Сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва заклікаў Папа Францішак членаў каталіцкай асацыяцыі “Дыяканія прыгажосці” (Diaconia della bellezza) – аб’яднання прадстаўнікоў творчых прафесій, жадаючых спрыяць сустрэчы паміж мастацтвам і верай. Аўдыенцыя прайшла 24 лютага 2018 года з нагоды ўспаміну Фра Беата Анджэліка – італьянскага мастака эпохі Адраджэння, дамініканскага законніка і благаслаўлёнага Каталіцкага Касцёла. “Праз вас хачу перадаць мае шчырыя прывітанні ...

Читать далее »

У Мінску працуе выстава пра святых непадзеленай Царквы

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава твораў сучаснага хрысціянскага мастацтва, прысвечаная агульным для Захаду і Ўсходу старажытным святым, паведамляе krynica.info. Вялікая экспазіцыя, у якой прадстаўленыя больш за 100 абразоў, напісаных у Беларусі, Расіі, Украіне, Велікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Іспаніі, Латвіі, Літве, Сербіі, Фінляндыі і Францыі, распавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі Заходняй Еўропы першага тысячагоддзя і адначасова знаёміць з ...

Читать далее »

Талент пакліканняў: творчы шлях мастачак Варановіч

Зямля Астравеччыны шчодрая на таленты. Такім яскравым прыкладам з’яўляюцца беларускія мастачкі Тэрэса Іосіфаўна Варановіч і яе дачка Вікторыя, якія жывуць у вёсцы Дайлідкі. Сёння да іх у госці завітаў “Каталіцкі Веснік”. Сям’я Варановіч жыве недалёка ад касцёла Апекі Маці Божай. Як толькі заходзіш у дом, адразу бачна, што тут ёсць мастакі: распісаныя дзверы, сцены, у інтэр’еры прысутнічае шмат уласных карцін. ...

Читать далее »

Салезіянскі араторый у Бараўлянах запрашае ў школу мастацтваў «Гармонія»

Араторый iмя Святога Дамiнiка Савiо (Бараўляны) сардэчна запрашае дзяцей і дарослых у школу мастацтваў «Гармонія»! У цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных напрамках: — Ігра на музычным інструменце • Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) • Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) -Вакал • Індывідуальныя заняткі па вакале з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай ...

Читать далее »

Выстава мастака Ткачова адкрылася ў віцебскім касцёле

19 верасня ў касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава знакамітага мастака Мікалая Іванавіча Ткачова. Ткачоў нарадзіўся 21 снежня 1941 года ў вёсцы Удога Магілёўскай вобласці. У 1968 годзе скончыў Адэскае вучылішча імя М.Грэкава. З 1969 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Мікалай Іванавіч атрымаў талент ад Бога, ён праслаўляў Госпада праз стварэнне абразоў. На ...

Читать далее »

Старшыня Саюза мастакоў аб аздабленні касцёлаў Беларусі

Старшыня Беларускага саюза мастакоў, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краінаў СНД Рыгор Сітніца часта наведвае розныя гарады і мястэчкі Беларусі і ніколі не прамінае завітаць у мясцовыя святыні. Так і будучы нядаўна ў Гомелі спадар Сітніца наведаў касцёл Нараджэння Маці Божай – пакуль адзіны ў абласным цэнтры. Святыня вядомая сваімі фрэскамі, якія намаляваў італьянскі іканапісец. Старшыня саюза мастакоў ацаніў афармленне ...

Читать далее »

Для сустрэчы Тэзэ ў Львове пішуць Распяцце

З 16 па 19 красавіка ва Украіне будзе праходзіць Пілігрымка даверу, калі ў Кіеве і Львове адбудуцца сустрэчы моладзі і братоў з супольнасці Тэзэ. Менавіта да гэтай падзеі Іканапісная школа Украінскага каталіцкага універсітэта «Радруж» піша Укрыжаванне, якое з’яўляецца афіцыйным сімвалам Тэзэ, паведамляе сайт установы. Ідэя напісаць Распяцце паўстала сярод удзельнікаў школы, якія прымалі ўдзел у еўрапейскіх Паломніцтвах даверу, якія штогод ...

Читать далее »

“Дзеля духоўнага ўзрастання”: творчая сустрэча “Кожны талент ад Бога” прайшла ў Віцебску

15 сакавіка ў Віцебску, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога». У розныя часы яе гасцямі былі многія вядомыя на Віцебшчыне і ў Беларусі творцы: пісьменнікі, музыкі, мастакі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Не сталася выключэннем і сустрэча сакавіцкая. Як заўсёды, з прывітальным словам звярнуўся да прысутных пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён ...

Читать далее »