Архив меток: мастак

У Мінску працуе выстава 19-гадовага мастака Ягора Арлова

Першая персанальная выстаўка графікі Ягора Арлова «Цыклон» праходзіць ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Выстаўка будзе працаваць да 25 мая. Куратар выстаўкі — мастак Надзея Бука. На экспазіцыі прадстаўлены працы за 2017-2018 гг., выкананыя любімымі матэрыяламі аўтара — каляровымі алоўкамі. Назву выстаўкі мастак абраў не выпадкова: асноўны сюжэт яго графічных карцін — неба. Аўтар выяўляе яго ...

Читать далее »

Ксёндз з Сянна стварае ў касцёлах маляўнічыя палотны на біблійныя тэмы

Ксёндз Міхал Ермашкевіч – адзін з тых духоўнікаў, хто непасрэдным чынам прычыніўся да аднаўлення паўнавартаснага каталіцкага жыцця на ўсходзе Віцебскай вобласці. Не адзін год ён з’яўляўся пробашчам віцебскага касцёла святой Барбары, дзе дагэтуль радуюць вока створаныя ім велічныя маляўнічыя палотны на біблійныя тэмы. Сёння святар служыць у родным Сянне, у парафіі Святой Тройцы. – Ксёндз Міхал, вы, відаць, сталі першым ...

Читать далее »

Талент пакліканняў: творчы шлях мастачак Варановіч

Зямля Астравеччыны шчодрая на таленты. Такім яскравым прыкладам з’яўляюцца беларускія мастачкі Тэрэса Іосіфаўна Варановіч і яе дачка Вікторыя, якія жывуць у вёсцы Дайлідкі. Сёння да іх у госці завітаў “Каталіцкі Веснік”. Сям’я Варановіч жыве недалёка ад касцёла Апекі Маці Божай. Як толькі заходзіш у дом, адразу бачна, што тут ёсць мастакі: распісаныя дзверы, сцены, у інтэр’еры прысутнічае шмат уласных карцін. ...

Читать далее »

Мінская мастачка стварыла новы абраз для парафіі ў Браслаўскім раёне

Каталікі з супольнасці святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, і навяртання святога Паўла, у Друйску ў Браслаўскім райне, атрымалі перад Калядамі новы абраз. Непасрэдна ў парафіі, наведаўшы Друйск, яго стварыла мінская мастачка Таццяна Уласевіч. У інтэрпрэтацыі мастачкі традыцыйны абраз набыў беларускія рысы праз выкарыстанне народных элементаў, прысутных на заднім фоне. Заслугоўвае ўвагі і рама, адмыслова пад гэты абраз выкананая Алесем ...

Читать далее »

У кляштары ў Друі пройдзе другі мастацкі пленэр

У Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня пройдзе ўжо другі мастацкі пленэр «Пачаткі-ІІ». Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч. 16 ліпеня ў 18 гадзін выставу адкрые архімандрыт БГКЦ Сяргей Гаек, пасля адбудзецца канцэрт класічнай музыкі. Асноўная мэта пленэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва, будаўніцтва перспектываў мастоў, пошук агульнай ...

Читать далее »

У наваколлях Друі пішуцца працы для будучага кляштарнага музея

У Друі пачаўся мастацкі пленэр “Пачаткі” – супольны праект каталіцкага святара, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча і мастачкі з Мінску Вольгі Куваевай, іканапісныя працы якой упрыгожваюць святыні ў Друі на Браслаўшчыне і Фашчаўцы на Шклоўшчыне.  У першы дзень пленэру да мастакоў, якія асвойваюць новы далягляд, далучыўся карэспандэнт КРЫНІЦЫ. INFO. У Друю прыехалі 18 мастакоў ­– вядомыя творцы Дзмітрый Сурыновіч, ...

Читать далее »

Старшыня Саюза мастакоў аб аздабленні касцёлаў Беларусі

Старшыня Беларускага саюза мастакоў, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краінаў СНД Рыгор Сітніца часта наведвае розныя гарады і мястэчкі Беларусі і ніколі не прамінае завітаць у мясцовыя святыні. Так і будучы нядаўна ў Гомелі спадар Сітніца наведаў касцёл Нараджэння Маці Божай – пакуль адзіны ў абласным цэнтры. Святыня вядомая сваімі фрэскамі, якія намаляваў італьянскі іканапісец. Старшыня саюза мастакоў ацаніў афармленне ...

Читать далее »

У кляштары ў Друі пройдзе мастацкі пленэр

У Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 6 па 12 ліпеня пройдзе мастацкі пленэр «Пачаткі». Ініцыятарам правядзення пленэру выступіў пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч, паведамляе krynica.info. Удзел у пленэры возьмуць маладыя мастакі – студэнты Беларускай Нацыянальнай Акадэміі Мастацтваў, у тым ліку мастачка Вольга Куваева, абразы пэндзля якой упрыгожваюць каталіцкія святыні ў Друі і Фашчаўцы. Да ўдзелу ...

Читать далее »