Архив меток: Мар’іна Горка

Дзеці і моладзь з Мар’інай Горкі здзейснілі пілігрымку ў Гродна

Гародня, Гродна… Назва гэтага цудоўнага горада над Нёманам вядома не толькі кожнаму жыхару Беларусі, а і далека за межамі нашай краіны. Вось сюды 16 жніўня і накіравалася аўтобусная пілігрымка з маладымі парафіянамі касцёла Св. Антонія Падуанскага. Шмат цікавага даведаліся мы падчас гэтага падарожжа. Мы спазналі Гродна з каталіцкага боку. Па-першае, зразумела, мы наведалі велічны касцел Св. Францішка Касаверыя ці, па-іншаму, ...

Читать далее »

Мар’іна Горка — Пінск. Літургічная служба алтара з пілігрымкай да Кардынала

24 і 25 жніўня літургічная служба алтара парафіі Св. Антонія з Мар’інай Горкі наведала месца пахавання кс. Кардынала Казіміра Свёнтка. Гэта кароткае паломніцтва маладыя парафіяне Пухавіцкага раёна ахвяравалі Богу ў інтэнцыі заканчэння будовы касцёла ў Рудзенску і аб паспяховым новым навучальным годзе, які чакае іх ужо праз некалькі дзён. У цішыні крыпты Пінскай Катэдры пілігрымы дзякавалі Богу за асобу славутага ...

Читать далее »

Дзеці з Мар’інай Горкі падзяліліся любоўю сваіх сэрцаў з жыхарамі псіханеўралагічнага інтэрната

Больш за 2000 год таму ў далекім горадзе Бэтлееме ў халоднай пячоры нарадзілася Дзіцятка, якому далі імя Езус. Нарадзіўся Выратавальнік, Збаўца Свету, Цар Усіх Цароў. Нарадзіўся не ў палацы, і не ў залатую калыску паклала яго Маці, а ў простыя яслі. Нарадзіўся, каб прыняць крыжовыя мукі і смерць дзеля збаўлення усяго чалавецтва. Нарадзіўся, каб стаць Шляхам для кожнага чалавека. Нарадзіўся ...

Читать далее »

Дзеці з Мар’інай Горкі сустрэліся са св. Мікалаем

Вечарам 25 снежня касцёл Святога Антонія, што ў Мар’інай Горцы, быў напоўнены хваляваннем. І не толькі таму, што святкаваліся доўгачаканыя народзіны Таго, Хто ашчаслівіў і збавіў гэты свет. А яшчэ і таму, што традыцыйна гэтым снежаньскім вечарам уздельнікі парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта “Папараць-кветка” ўзносяць хвалу Богу сваімі талентамі, дзякуючы за ўсе атрыманыя ад Збаўцы дары. Гэтым разам артысты прапанавалі гледачам інтэрпрэтацыю ...

Читать далее »

Юныя артысты з Мар’інай Горкі наведалі жыхароў Пухавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната

Трэці год запар удзельнікі вакальна-харэаграфічнага гурта “Пухавіцкія пярлінкі” касцёла Святога Антонія, што ў Мар’інай Горцы, дзеляцца радасцю Божага Нараджэння з жыхарамі Дзяржаўнай установы “Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”. 1 студзеня, пасля нядзельнай Літургіі ў касцёле, дзеці разам з пробашчам Генрыхам Кучынскім прыехалі сюды, каб паказаць музычную інтэрпрэтацыю вядомай казкі “Марозка”. Шчыра і адкрыта юныя артысты данеслі да гледачоў думку, што Бог знаходзіцца побач, ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Мар’інай Горцы

Вялікі пост — гэта час, у якім чалавек праз шчырае абяцанне Богу быць лепшым, праз пэўную ахвяру з сябе, набліжаецца да Госпада. Гэта час, у якім душа жадае глыбей адкрыць сябе на Пана Езуса. Адзін са спосабаў наблізіць сябе да ўспрымання Божай ласкі і любові – гэта прыняць удзел у рэкалекцыях. Велікапосныя рэкалекцыі – гэта асаблівы час, калі ў чаканні ...

Читать далее »

У Пухавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце адбыўся калядны канцэрт

Святам Аб’яўлення Пана завяршаецца перыяд Божага Нараджэння, прыпамінаючы нам аб падзеі, калі мудрацы прыйшлі да Дзіцятка і Яго Маці, аддалі пашану і ахвяравалі дары. І кожны з нас, распачынаючы новы дзень, становіцца падобнымі да трох каралей, якія няспынна крочаць за таямнічай зоркай. А што мы сёння нясем у дары Богу — Чалавеку? Адказаць на гэтае пытанне паспрабавалі ўдзельнікі парафіяльнага гурта ...

Читать далее »

Гурт “Пухавіцкія пярлінкі” парафіі св. Антонія ў Мар’інай Горцы завітаў у г. Чэрвень

Надышоў светлы час Нараджэння Езуса Хрыста. Кожны год у гэтыя чароўныя дні ўсё навокал пакрываецца прыгажосцю, запальваюцца свечы, дабрэюць сэрцы. У гэты час людзі як ніколі вераць у цуды, чакаюць іх і хочуць падараваць іх іншым. Вось ужо некалькі гадоў запар, хлопчыкі і дзяўчынкі з гурта “Пухавіцкія пярлінкі” парафіі св. Антонія ў Мар’інай Горцы імкнуцца пераказваць гэты цуд Богаўцелаўлення іншым ...

Читать далее »

Мар’іна Горка: удзельнікі парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта «Пухавіцкія перлінкі» зладзілі Батлейку

Хіба кожны згадзіцца з тым, што няма свята больш прыгожага, светлага, радаснага і чаканага, чым свята Божага Нараджэння! У гэты час шмат віншаванняў чуем з вуснаў родных, знаёмых і сяброў, i самi гаворым самыя добрыя шчырыя словы, складаючы найлепшыя пажаданні. Таксама ў гэты час, перажываючы цуд Божага Нараджэння, зноў і зноў аддаём свае сэрцы і сябе саміх у падарунак Збаўцу. 27 снежня ў ...

Читать далее »