Архив меток: малітва

Святы Айцец: лета – час для сузірання Бога ў шэдэўры стварэння

Малітва з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю чалавека і дапамагае знаходзіцца ў блізкасці з Богам, а летні перыяд можа быць нагодай для сузірання Яго ў шэдэўры стварэння, — перакананы Папа. Папа Францішак нагадаў пра заклік св. Паўла да няспыннай малітвы: “Няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце” (1 Тэс 5,17-18). “Малітва – гэта жыццёвая неабходнасць, бо з’яўляецца дыханнем душы. Усё ў жыцці – плён малітвы. ...

Читать далее »

Дзень бацькі адзначылі ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх мясцовых касцёлах і капліцах узносяцца малітвы за жывых і памерлых бацькаў з падзякай ім за неацэнны ўнёсак у грамадскае жыццё і выхаванне будучых пакаленняў у веры. 6 чэрвеня з гэтай нагоды вернікі сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат). Там адбылася ...

Читать далее »

Пантыфік запрасіў у Ватыкан дзяцей, якія прынялі Першую Камунію

31 мая 2021 г. Папа будзе маліцца на ружанцы ў Ватыканскіх садах. У набажэнстве возьмуць удзел дзеці, якія прынялі Першую св. Камунію ў парафіі Санта-Марыя-дэла-Гроціцэла ў Вітэрба. У апошні дзень мая завяршаецца малітоўны “марафон” у інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса, абвешчаны Пантыфікам. Парафія ў Вітэрба, размешчаным ля Рыма, першай у Італіі прапанавала свае памяшканні для пункта вакцынацыі супраць COVID-19. “Для нашых ...

Читать далее »

У Ватыкане аднаўляецца малітва на плошчы св. Пятра каля крыжа СДМ

Пасля некалькіх месяцаў перапынку, выкліканага пандэміяй COVID-19, аднаўляецца евангелізацыйная ініцыятыва на плошчы св. Пятра, якую рэалізуе моладзь з Цэнтра Сан-Ларэнца, створанага Янам Паўлам II. Малітва, якая праходзіць кожную пятніцу з 15.00 да 16.00 ля фасада ватыканскай базылікі, з’яўляецца адной з нешматлікіх «вулічных» прапаноў для рымлян, якія шукаюць духоўны змест у гарадской прасторы. У канцы працоўнага тыдня маладыя людзі з Цэнтра ...

Читать далее »

Экстрэмальная малітва

«Дрэнна малюся»… Даволі часта даводзіцца чуць такое падчас душпастырскіх размоваў. Пасля кароткага ўдакладнення аказваецца, што маліцца «добра» атрымліваецца толькі на каленях, абсалютна засяроджана і без навязлівых думак, што часам залятаюць у галаву. Сітуацыя, канешне, ідэальная, але, на жаль, цяжкая для рэалізацыі: трэба быць містыкам і пустэльнікам, як мінімум. Калі лічыце, што для малітвы і праслаўлення Бога патрэбныя нейкія надзвычайныя ўмовы, ...

Читать далее »

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску

У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр ...

Читать далее »

Папа Францішак з трывогай сочыць за падзеямі ва ўсходняй Украіне

Маліцца аб міры ва ўсходняй Украіне, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка 2021 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “З глыбокім хваляваннем сачу за падзеямі ў некаторых частках усходняй Украіны, дзе на працягу апошніх месяцаў учасціліся выпадкі парушэння перамір’я. Я з трывогай назіраю за ўмацаваннем вайсковай актыўнасці. Калі ласка, рашуча ...

Читать далее »

Папа падзяліўся ўспамінамі пра малітву аб спыненні пандэміі

Дыкастэрыя па камунікацыі і Ватыканскае выдавецтва апублікавалі кнігу, прысвечаную малітве аб спыненні пандэміі, якую Папа правёў 27 сакавіка 2020 г. на плошчы св. Пятра. Выданне “Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?” утрымлівае фотаздымкі той надзвычайнай падзеі, успаміны Папы Францішка пра яе, а таксама тэксты важных прамоў Папы на тэму пандэміі. Загалоўкам сталі словы Езуса, скіраваныя да вучняў, напалоханых ...

Читать далее »

Пантыфік: Дух Святы – унутраны Настаўнік хрысціянскай малітвы

Гісторыю Касцёла і свету піша Дух Святы, а мы з’яўляемся “разгорнутымі старонкамі, гатовымі на прыняцце Яго запісаў”, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 17 сакавіка 2021 г. Папа Францішак завяршыў цыкл катэхетычных разважанняў аб малітве як адносінах з Найсвяцейшай Тройцай. Дух Святы, падкрэсліў Папа, з’яўляецца “першым дарам кожнага хрысціянскага жыцця”: не адным са шматлікіх дароў, але “фундаментальным Дарам”. “Без Духа ...

Читать далее »

Псіхалагічнае значэнне малітвы

Малітва – гэта цэнтральны і найбольш яскравы выраз веры рэлігійнага чалавека. Яна адыгрывае асноўную ролю ў жыцці верніка і мае вялікае значэнне, паколькі з’яўляецца выразным і зразумелым крытэрыем аддзялення веры ад нявер’я. Хацелася б адзначыць, што малітва можа быць вытлумачана ў псіхалагічных катэгорыях. Каб чалавек пачаў маліцца, яму неабходна ўнутрана засяродзіцца, супакоіцца і звярнуцца да Бога. Малітва не можа існаваць ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі