Архив меток: малітва за Беларусь

Епіскапат ЗША заклікае да малітвы за Касцёл у Беларусі

Да малітвы за перамогу міру і справядлівасці ў Беларусі ад імя епіскапату ЗША, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі заклікаў старшыня Камісіі справядлівасці і міру ў свеце, біскуп Дэвід Дж. Малой. Іерарх нагадаў, што пасля выбараў, якія прайшлі ў краіне 9 жніўня, вялікая колькасць мірных дэманстрантаў выйшла на вуліцы, ставячы пад сумнеў іх афіцыйныя вынікі. З боку ўладаў адбываліся акты ...

Читать далее »

Агульнагарадскі Крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча пройдзе ў Мінску

У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы. Яно традыцыйна адбываецца ў Залатагорскай парафіі на Вялікім тыдні, а гэтым разам прымеркавана да свята Узвышэння святога Крыжа, якое адзначаецца ў Касцёле 14 верасня. Набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі спынення пераследу Касцёла на ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб малітве ў інтэнцыі Беларусі

У верасні пройдзе перэгрынацыя фігуры святога Міхала Арханёла па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу, а таксама будуць адбывацца адмысловыя малітвы ва ўсіх беларускіх касцёлах. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі, людзі добрай волі! Наша Бацькаўшчына перажывае нябачаны да гэтага часу грамадска-палітычны крызіс, які з дня на дзень паглябляецца. У міралюбнай і памяркоўнай ...

Читать далее »

Духоўныя ініцыятывы Навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі

Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі Святога Міхала Арханёла да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзяцца толькі ў руках Божай прадбачлівасці. Так, на працягу двух мінулых месяцаў, 52 чалавекі згадзіліся трымаць адзін або некалькі дзён у ...

Читать далее »

Католікі ў Польшчы будуць маліцца за Беларусь

Прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк, скіраваў спецыяльны зварот да парафій Гнезненскай архідыяцэзіі, заклікаючы да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Беларусі. “Многія з нас у гэтыя дні з увагай назіраюць за падзеямі ў Беларусі. Падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла ў мінулую нядзелю, папа Францішак падкрэсліў: “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў ...

Читать далее »

Кантынентальная малітва за Беларусь

У мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены 18 жніўня 2020 г. вечарам прайшла малітва за Беларусь з удзелам прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, юдаізму і ісламу. Гэта быў адказ мясцовага Касцёла на заклік да кантынентальнай малітвы за Беларусь з боку Выканаўчага камітэта Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax. Набажэнства распачалося ў 19.00 па мясцовым часе. ...

Читать далее »

Касцёл у Еўропе абвясціў дзень малітвы за Беларусь

Выканаўчы камітэт Iustitia et Pax Europa выступіў з заявай па сітуацыі ў Беларусі і заклікаў католікаў кантынента аб’яднацца ў малітве за беларускі народ. «Мы рашуча асуджаем любыя формы гвалту і прымяненне катаванняў з боку беларускіх уладаў супраць затрыманых дэманстрантаў. Мы таксама заклікаем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных без аніякіх абгрунтаванняў», — гаворыцца ў заяве, якая спасылаецца на бягучую сітуацыю ў Беларусі. ...

Читать далее »

Глыбачане даверылі сваю краіну Багародзіцы Марыі

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас св. Імшы вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прасілі Маці Божую аб спыненні гвалту і насілля ў нашай краіне, а таксама за загінулых у палітычных канфліктах. На заканчэнне святой Імшы, пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч заклікаў: “Не будзьце абыякавымі, калі хто патрапіў ў бяду, будзьце салідарнымі, падтрымлівайце і не пакідайце адзін ...

Читать далее »

Блог біскупа Станеўскага: Малюся за цябе, Беларусь

Мае дарагія сябры, любая моладзь Беларусі, браты і сёстры ў Хрысце Пану і праз супольнае жыхарства на Малой Радзіме, імя якой — Беларусь! Вось і настаў апошні летні месяц. Мала хто, напэўна, меркаваў, што ён будзе настолькі гарачым на нашай Бацькаўшчыне. І хоць ёсць прымаўка, што пасля святой Ганны да абеду — лета, а ўвечары — восень, то сёлетняя «восень» ...

Читать далее »

У Рыме беларускія грэка-католікі маліліся за Беларусь разам з кардыналам Конрадам Краеўскім

30 ліпеня асаблівай малітвай за Беларусь у Рыме завяршылася духоўная праграма «Святло Усходу», якая была для грэка-католікаў пэўнай нагодай ушанаваць 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Духоўная праграма вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы распачалася з 26-й пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, якая праходзіла з 8 па 12 ліпеня пад дэвізам «Святло Усходу» на ўшанаванне 100-гадовага юбілею св. Яна Паўла ...

Читать далее »