“Я чуў, што ў Італіі ў Касцёле афіцыйна змянілі пераклад малітвы “Ойча наш”. Адкажыце, калі ласка, чаму так адбылося? Дзякуй!” Павел – Шаноўны Павел! Тэма змяненняў у малітве “Ойча наш” час ад часу ўзнікае ў розных месцах свету, дзе жывуць хрысціяне. Часцей за ўсё – гэта шостая просьба, тая, якая кажа пра спакусу. Так, з першай нядзелі Адвэнту 2017 г. ...
Читать далее »Архив меток: малітва «Ойча наш»
Чаму Папа Рымскі змяніў тэкст малітвы “Ойча наш”?
Гаворка ідзе пра адзін спрэчны радок: “…і не ўводзь нас у спакусу”. Свецкая сусветная прэса 6 чэрвеня паведаміла пра тое, што Папа Рымскі Францішак дазволіў змяніць англамоўны тэкст галоўнай хрысціянскай малітвы “Ойча наш”. Насамрэч гаворка ідзе пра новую рэдакцыю Імшала (богаслужбовай кнігі) на італьянскай мове, якую зацвердзіў Пантыфік, і ў якой ёсць змены некаторых малітваў. Нагадаем, раней французскі епіскапат зацвердзіў ...
Читать далее »Папа Францішак: злы хоча знішчыць чалавека, але Езус на нашым баку
Калі нам пагражае зло, Езус знаходзіцца на нашым баку і прыходзіць нам на дапамогу, нагадаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 15 мая на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў увагу на яе апошніх словах: “Але збаў нас ад злога” (Мц 6,12b). Ён заўважыў, што гэтымі словамі, чалавек, які моліцца, просіць не ...
Читать далее »Папа Францішак: Езус замяніў закон расплаты на закон любові
Езус замяніў закон расплаты на закон любові, нагадаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2019 г. прайшла на ватыканскай плошчы св. Пятра. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў сваю ўвагу на словах: “як і мы адпускаем вінаватым нашым”. Ён нагадаў, што чалавек заўсёды з’яўляецца даўжніком перад Богам, бо менавіта ад Яго мы атрымалі ўсё. “Сапраўды, ...
Читать далее »Папа Францішак: малітва “Ойча наш” смелая і поўная даверу
Пан заклікае маліцца да Яго, не гледзячы на нашы сарамлівасць і страх, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 12 снежня 2018 г. Пантыфік працягнуў цыкл катэхез пра малітву “Ойча наш”. “Езус укладае ў вусны сваіх вучняў малітву кароткую, але смелую, якая складаецца з сямі просьбаў – гэта лічба не выпадковая ў Бібліі, яна азначае паўнату. Я сказаў смелую, таму што, калі ...
Читать далее »Папа пра св. Імшу: “Ойча наш”, як падрыхтоўка да св. Камуніі
“Ойча наш” – гэта не проста адна з шматлікіх хрысціянскіх малітваў”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 14 сакавіка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён распавёў пра малітвы і жэсты, якія папярэднічаюць прыняццю св. Камуніі. Пантыфік нагадаў, што абрад Камуніі пачынаецца малітвай “Ойча наш”. Мы асмельваемся звяртацца да Бога, называючы Яго “Ойча”, таму ...
Читать далее »Папа Францішак пра словы малітвы «Ойча наш»
Святы Айцец выказаў меркаванне, што радок малітвы “Ойча наш”, у якім гаворыцца “не ўводзь нас у спакусу”, не быў добра перакладзены, паведамляе Ватыканскае радыё. Пантыфік заўважыў, што нядаўна французскі епіскапат зацвердзіў новы пераклад гэтай малітвы, у якім спрэчны радок гучыць інакш, а менавіта: “не дазволь мне ўвайсці ў спакусу”. “Гэта не Бог уводзіць мяне ў спакусу, каб потым убачыць, як ...
Читать далее »У Францыі пераходзяць на новую версію малітвы «Ойча наш»
Ад наступнага тыдня католікі Францыі пачнуць выкарыстоўваць новую версію малітвы «Ойча наш». З першай нядзелі Адвэнту будзе адменена старая версія перакладу, якая выкарыстоўвалася з 1966 года. Як інфармуе Catholic Herald, сучасная французская версія «Notre Père» («Ойча наш»), выдадзеная ў 1966 годзе, змяшчае фразу «не ўводзь нас у спакусу» (Ne nous soumets pas à la tentation). А новая версія перакладу, якую ...
Читать далее »Пантыфік: “Ойча наш” – “інструкцыя” па прабачэнні
Малітва “Ойча наш” з’яўляецца своеасаблівай “інструкцыяй” для тых, хто патрабуе Божага прабачэння – шчыра раскаяцца ў сваіх грахах, ведаючы, што Бог заўсёды даруе, і дараваць іншым з такой жа шырынёй сэрца. Аб гэтым казаў 10 сакавіка папа Францішак у сваёй гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. Бог усемагутны, заўважыў Папа, але і Яго ўсемагутнасць спыняецца перад ...
Читать далее »