Архив меток: Лынтупы

Моладзь з Лынтупаў брала ўдзел у 31 Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы

Прыгоды трохтыднёвага жыцця ў Польшчы для моладзі з парафіі Св. Андрэя Апостала пачаліся ўжо ў жніўні 2018 года, калі мы занялі І месца ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тады моладзь і атрымала запрашэнне да ўдзелу ў Міжнароднай Парафіядзе і на двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы. Пачалося падарожжа па Польшчы 23 чэрвеня 2019 года ў Лэбе на ...

Читать далее »

У Лынтупах і Віцебску «Карытас» правёў мерапрыемствы для дзяцей

З нагоды Дня абароны дзяцей, які ў нашай краіне адзначаецца 1 чэрвеня, 2 чэрвеня ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах зладзілі сапраўднае свята для маленькіх жыхароў. Распачалося малітвай за дзяцей на святой Імшы, а затым ў парафіяльным араторыі працягнулася імпрэза танцамі, песнямі, сцэнкай і конкурсамі. Каля 100 дзяцей з Лынтуп і Палесся, якія прымалі актыўны ўдзел у жыцці араторыя, ...

Читать далее »

Бласлаўленне страваў у аддаленых вёсках Лынтупскай парафіі

20 красавіка, у Вялікую суботу, вернікі Лынтупскай парафіі Святога Апостала Андрэя масава накіраваліся ў мясцовы касцёл, каб па традыцыі асвяціць велікодную ежу. Ксёндз Аляксандр Баран, які служыць у касцёле ў Лынтупах, не забыўся перад Вялікаднем і пра тых людзей, якія па розных прычынах не маюць магчымасці прыехаць у гарадскі пасёлак з навакольных вёсак. У асноўным гэта састарэлыя жыхары аддаленых вёсак ...

Читать далее »

У Лынтупах адбыўся карнавал для дзяцей

9 студзеня ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася святочная сустрэча для ўсіх дзяцей парафіі. 80 дзетак з Лынтуп і Палесся, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя, сабраліся разам, каб праслаўляць Бога ў таямніцы Нараджэння Хрыста. Сустрэча пачалася з чытання ўрыўка з Евангелля паводле Лукі аб нараджэнні Пана Езуса, які зачытаў ксёндз Аляксандр Баран, і дзялення аплаткам. Такая сустрэча стала ...

Читать далее »

Андрэйкі для дзяцей і моладзі прайшлі ў Лынтупах

Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны  адпуст у гонар святога Андрэя Апостала  сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным  араторыі  адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі. У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся.  Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе ...

Читать далее »

Дзень дзяцей у Лынтупах

3 чэрвеня 2018 года ў Лынтупах пры парафіяльным араторыўме адбыўся канцэрт з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Святкаванне распачалося ўрачыстай святой Імшой у Касцёле св. Андрэя Апостала ў Лынтупах, падчас якой мы маліліся ў інтэнцыі ўсіх дзяцей. Ксёндз пробашч Аляксандр Баран падкрэсліў, якім вялікім дарам для ўсіх бацькоў і ўсяго Касцёла з’яўляецца кожнае ДЗІЦЯ, а таксама, як важна клапаціцца пра ...

Читать далее »

У Лынтупах арганізавалі свята для дзяцей

3 чэрвеня ў араторыі пры касцёле Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах прайшло свята, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. У падрыхтаванай праграме ўдзел прымалі не толькі самі дзеці, але і іх бацькі. Казка «Тры парася» ў пастаноўцы мам і тат, конкурсы, забавы з клоўнамі, батут і надзіманая горка — усё гэта цешыла маленькіх лынтупчан, а салодкі стол і смажаныя каўбаскі дапамаглі ...

Читать далее »

Доўгая дарога да Бога. Жыццёвая гісторыя Віктара Лукшы

“Страшна не ўпасці, страшна — не падняцца”. Віктар Лукша адкрывае свой сшытак з разнастайнымі афарызмамі і зачытвае гэты выраз адным з першых. У ім адлюстраваны няпросты ўласны лёс. Спачатку Віктар упаў у духоўным плане – доўга жыў без Бога ў сэрцы. Потым фізічна: будучы ў нецвярозым стане, упаў з матацыкла. Аднак колькі б сіл гэта ні каштавала, здолеў падняцца. “Выкарабкаўшыся” ...

Читать далее »

Біблійны конкурс прайшоў у Лынтупах

17 сакавіка ў араторыі, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей. Яго арганізавала с. Люцына Вонс. У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент Евангелля. Дзеці падышлі да ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для дзяцей y Лынтупax

10 студзеня 2018 года ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністрантаў, дзяўчынак, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёраў. Усіх разам было 60 чалавек. Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с. Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткам. Варта звярнуць увагу, што араторый — гэта месца сустрэч для ўсіх ...

Читать далее »